Красавік 2010

  1. КАТАЛІЦКІ КАСЦЁЛ І НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ХХ ст. (НА МАТЭРЫЯЛЕ БЕЛАРУСІ)

    Касцёл, згодна з тэалагічным вучэннем, з'яўляецца сацыяльным інстытутам, які ажыццяўляе сувязь зямнога з незямным, але, з'яўляючыся часткай грамадства, ён не можа быць ізаляваным ад многіх праблем, якія ўзнікаюць у грамадстве. Свае адносіны да іх Касцёл выказвае, зыходзячы з хрысціянскага вучэння, патрыстыкі, пастаноў Усяленскіх сабораў і інш.

  2. Спробы беларусізацыі праваслаўнай царквы ў ІІ Рэчы Паспалітай (1921-1939 гг.)

    З уваходжаннем у 1921 г. Заходняй Беларусі ў склад Польскай дзяржавы праваслаўная царква на гэтай тэрыторыі апынулася ў няпростай сітуацыі. У адрозненне ад Расійскай імперыі, дзе самаўладдзе абапіралася на гэты магутны дзяржаўна-ідэалагічны інстытут, у ІІ Рэчы Паспалітай, каталіцкай дзяржаве, праваслаўе вымушана было мірыцца з новай роляй канфесійнай меншасці. Адпрацаваная стагоддзямі задача ідэалагічна-патрыятычнага выхавання расійскіх грамадзян страціла свой сэнс.

  3. НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ПЫТАННЕ Ў ПАЛІТЫЦЫ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў 1921-1939 гг.

    Падчас Першай сусветнай вайны наступіў хуткі рост нацыянальнай свядомасці народаў, якія раней не праяўлялі вялікіх палітычных імкненняў. Змены такія відавочныя былі таксама сярод беларусаў, эліта ў 1918 г. прадпрыняла спробу стварэння сваёй незалежнай дзяржавы. Падзел Беларусі Рыжскім дагаворам стварыў сітуацыю, што ў межах Польшчы апынулася амаль 2 млн. беларусаў, у большасці - праваслаўнага веравызнання.

  4. ЛЁС ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ БССР У 20-30-я гг. ХХ ст.

    Кастрычнік 1917 г. стаў пачаткам крыжовага шляху для Праваслаўнай Царквы, як і для іншых веравызнанняў на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Савецкая дзяржава аб'явіла сваёй мэтай пабудову «справядлівага камуністычнага грамадства» без Бога. Пачалася карэнная ломка ўсяго папярэдняга ўкладу жыцця і сістэмы каштоўнасцяў. Любая сістэма каштоўнасцяў абапіраецца на той ці іншы від веры. Вера можа быць не толькі релігійнай (вера ў Бога), як сцвярджае прафесар А.І. Осіпаў, але і безрэлігійнай (вера ў перамогу камунізму, у вечнасць матэрыі, у «геній» правадыра).

  5. ПОЛІКАНФЕСІЙНЫ ФАКТАР ГІСТОРЫІ Ў ФАРМАВАННІ СВЯДОМАСЦІ

    Характэрным фактарам культуратворчага працэсу беларускага народа з'яўляецца фактар поліканфесійнага ўплыву, які можна разглядаць, аналізаваць і ацэньваць з рознага боку: і як шматварыянтнасць увасаблення хрысціянскага ідэалу, і як шматвектарнасць у развіцці культуры, і як дзяржаўна-канфесійную экспансію з перспектывай дэнацыяналізацыі карэннага этнасу. Як бы мы ні падыходзілі да поліканфесійнасці беларускай гісторыі, кожны падыход мае свае мінусы і плюсы.

  6. НЕАПАГАНСТВА І ХРЫСЦІЯНСТВА НА БЕЛАРУСІ

    Напачатку 90-х гг. мінулага стагоддзя беларускае грамадства апынулася ў атмасферы разгубленасці і бездапаможнасці. У выніку пэўных палітычных зменаў адбыўся светапоглядны крызіс, які ахапіў значную частку насельніцтва нашай краіны.

  7. ДА ПРАБЛЕМЫ НАРОДНАГА КАТАЛІЦЫЗМУ Ў БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ ст.

    Гісторыя хрысціянскіх канфесій у Беларусі ўяўляе сабою вялікі комплекс даследчых праблем. Яе вывучэнне да нядаўнага часу канцэнтравалася на даследаванні ці то гісторыі рэлігійных інстытутаў, ці вераванняў і рэлігійных уяўленняў увогуле з увагай да дахрысціянскіх элементаў. Даследаванняў пэўных практык хрысціянскіх канфесій, як нечага цэласнага, з перспектывы штодзённасці пакуль што мала ці яны носяць фрагментарны характар [2].

  8. СОВРЕМЕННОЕ СОСТОЯНИЕ И ПЕРСПЕКТИВЫ ВЗАИМОДЕЙСТВИЯ ОБЩЕОБРАЗОВАТЕЛЬНОЙ СРЕДНЕЙ ШКОЛЫ И ПРАВОСЛАВНОЙ ЦЕРКВИ

    Процесс взаимодействия общеобразовательной школы и Православной церкви имеет три привлекательные стороны: во-первых, в нем осуществляется взаимное информирование о воспитательных возможностях, содержании, формах, методах каждого из социальных институтов; во-вторых, идет согласование усилий школы и Православной церкви в отношении целесообразных действий по работе в детско-юношеской среде; в-третьих, осуществляются совместные мероприятия по духовно-нравственному воспитанию учащихся, на основе оциально-педагогической концепции их совместной деятельности.

  9. МОЖЕТ ЛИ ВЕРУЮЩИЙ ЗАНИМАТЬСЯ ИЗУЧЕНИЕМ РЕЛИГИИ?

    Вопрос, вынесенный в название, не следует понимать слишком буквально: запрещать или разрешать заниматься исследованием религии людям, чьи религиозные убеждения должны (или не должны) соответствовать некоему стандарту. Данная тема связана с возможными подходами к методологии исследования и постижения феномена религии. Поэтому основную проблему следовало бы сформулировать следующим образом: мешает или помогает собственная религиозность исследователя при религиоведческой работе?

  10. ДЗЕЙНАСЦЬ КАТАЛІЦКАЙ ДАБРАЧЫННАЙ АРГАНІЗАЦЫІ «КАРЫТАС» У БЕЛАРУСІ Ў 1991 - 2001 гг.

    Дабрачынная дзейнасць каталіцкай арганізацыі «Карытас» у Беларусі ў 1991-2001 гг. не вывучана, бо яна пачала тут дзейнічаць нядаўна. Асноўная крыніца для даследавання праблемы - перыёдыка.

    На дапамогу дзяржаве і грамадскім арганізацыям у справе дабрачыннасці прыходзяць рэлігійныя інстытуты. Каталіцкі Касцёл, кіруючыся вучэннем Хрыста, імкнецца дапамагчы кожнаму, незалежна ад яго нацыянальнасці, расы і веравызнання.

Старонкі