Сэксуальные злоўжыванні і праваслаўнае святарства
30.08.2009
Сэсацыйнасьць выпадкаў неадпаведных паводзінаў сэксуальнага характару сярод сьвятароў-цэлібатаў дапамагае продажу газэтаў і высокаму рэйтынгу розных ток–шоў. Аднак, мы не можам проста адкінуць гэтыя навіны як цікавосткі, якія датычаць выключна Рыма–Каталіцкае Царквы. Сэксуальныя злоўжываньні клірыкаў ахопліваюць усе рэлігійныя юрысдыкцыі, і праваслаўныя тут не маюць імунітэту. Калі педафілія, гэтае найбольш агіднае разбэшчаньне дзяцей, захоплівае ўвагу газэтных загалоўкаў у большасьці такіх справаў, у рэчаіснасьці больш за 90 адсоткаў неадпаведных сэксуальных паводзінаў клерыкаў ськіраваныя супраць жанчынаў. Нягледзячы на тое, што сапраўдныя лічбы цяжка знайсьці, таму што цэрквы не хочуць абмяркоўваць такія далікатныя справы, найверагодна тое, што сэксуальныя злоўжываньні клірыкаў здараюцца ў большым памеры за злоўжываньні лекараў, тэрапістаў і іншых асобаў, якія маюць пазыцыі ўлады. Выбарачнае апытаньне 1000 сьвятароў і пастараў выявіла, што 79,5% зь іх асабіста ведалі пра іншага клірыка, што ён быў ці ў дадзены момант знаходзіцца ў сэксуальных адносінах з адной ці больш зь іх парафіянак. Сэксуальныя злоўжываньні святароў і іхныя неадпаведныя паводзіны сэксуальнага характара могуць мець багата формаў: ад вербальнай зьнявагі да адкрытага сэксуальнага перасьледу, ад непрыстойных дотыкаў да навязьлівых дамаганьняў, ад нахабных сэксуальных патрабаваньняў да прапановаў любоўных рамансаў. Паміж клірыкам і жанчынай–парафіянкай не можа існаваць aдносінаў "па згодзе" з прычыны дысбалансу ўлады. Такія сэксуальныя адносіны клірыкаў будуць злоўжываньнем ўладай (у імя Бога). Багата якія штаты уключылі ў свае заканадаўствы законы, якія робяць любую форму сэксуальных адносінаў клерыкаў з парафіянамі злачынствам, падобным да згавлтавання і інцэсту. У Праваслаўнай Царкве здараюцца дзьве іншыя формы злоўжываньняў. Адна ўключае ў сабе выкарыстаньне споведзі з мэтай здабыцьця інфармацыі пра сэксуальныя фантазіі, сэксуальныя паводзіны і сэксуальныя жаданьні. Іншая форма, мяжуючая з сатанізмам, называецца сакраментальным сэксуальным нападам, у якім пад час сэксуальнага гвалту і зьнявагі жанчыны ўжываюцца элементы таямніцаў, літургіі ці рытуала.
Што мы можам зрабіць як Царква? Па–першае, мы мусім прыняць тое, што праблема сэксуальных злоўжываньняў і неадпаведных паводзінаў сэксуальнага характару клірыкаў існуе. Мы мусім спыніць маўчаньне на тэму гэтых праблемаў і перастаць іх хаваць для «дабра царквы». Мы павінны распазнаць ахвараў, верыць ім і даць ім магчымасьць выказвацца ў справе іх сітуацыі. Па–другое, мы павінны адукаваць самі сябе і нашых лаікаў. Асабліва слабыя дзеці і жанчыны мусяць быць навучаныя што ёсьць адпаведным чынам паводзінаў клірыкаў. Павінны існаваць зразумелыя і добра ўсталяваныя межы і граніцы ў дачыненьнях з нашымі духовымі айцамі, якім мы давяраем. Як царква, як браты і сёстры ў Хрысьце, мы павінны звяртацца адзін да аднаго каб знайсьці ацаленьне ў нашым духовым кантэксьце і памятаць, што час ад часу адной малітвы не дастаткова. Мы павінны заахвочваць ахвараў да пошуку прафэсыйнае дапамогі. Калі дзеці–ахвяры не маюць належнае апекі, яны могуць несьці віну за тое, што зь імі здарылася, шнары тых ранаў праз цэлае жыцьцё. Дарослыя жанчыны паказваюць такія ж сімптомы, як і ахвяры інцэсту. Мы абавязаныя ім дапамагаць у аздараўленьні цела, розуму і душы. Адна ахвяра злоўжываньня трапна заўважыла, што яе кот паказаў ёй больш спачуваньня за яе царкву. Такі каментар – вельмі сумны камэнтар пра нас, пра нашых лідэраў і пра тое, што ад нас чакае Бог. Ахвяра і царква не мусяць быць ворагамі. Яны могуць працаваць ў гармоніі ў кірунку ўдасканаленьня атмасфэры, якая была б праўдзіва хрысьціянскай і любячай, а не скалечанай і канфліктнай. Такое супрацоўніцтва і ўзаемаразуменьне патрабуе багата самааналізу і цяжкое працы. Каб рушыць уперад мы павінны ўзірацца ўглыб сябе.
O.C.A.M.P.R. Synergia, Volume VII, Number 2, 1993 г. паводле сайту Пакроў
Матушка Элен Гвозьдзеў - доктар тэалогіі па пастарскім багаслоўі са спэцыялізацыяў па сэксуальных злоўжываньнях клірыкаў у Юньян-Інстытут у Сінсінаці, штат Агаё. Жонка прот. Кірыла Гвозьдзева, настаяцеля Сьвята-Мікалаеўскай Царквы ў Форт-Лаўдэрдэйле, штат Філадэльфія. Памерла 23 ліпеня 2009 г. Матушка Элен была аўтарам шматлікіх артыкулаў для каталіцкіх часопісаў; пісала для час. "Synergia", выданьняў Праваслаўнай Хрысьціянскай Асацыяціі псыхалёгіі, мэдыцыны і рэлігіі; яна была стваральнікам прэзэнтацыі па сэксуальных злоўжываньнях клірыкаў для Рэсурснага дапаможніка па міранскіх служэньнях Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы (http://www.oca.org/RHArticle.asp?SID=15&ArticleID=45). На гэты артыкул рабіліся спасылкі ў афіцыйных дакумэнтах Святога Сіноду ПЦА па сэксуальных злоўжываннях. Матушка Элен была епархіяльным кансультантам у некаторых праблемах злоўжываньняў. Апроч іншых твораў, яны была аўтарам працы "Жаночы дыяканат: гістарычная пэрспектыва".