Праваслаўе ў Амерыцы сёння
04.10.2005
У ЗША ўсяго пяць мільёнаў праваслаўных вернікаў, які належаць да разнастайных юрысдыкцыяў. Найбольшай па колькасці вернікаў з’яўляецца царква пад амафорам Канстанцінопальскага Патрыярхату, да якой належыць 2 з паловай мільёны вернікаў.
У юрысдыкцыі Канстанцінопальскага Патрыярхату знаходзіцца больш за 700 прыходаў, якія належаць да 10 япархіяў, некалькі манастыроў, а таксама сэмінарыя, якая належыць да Грэчаскай архідыяцэзіі Амерыкі. Ёсць таксама некалькі япархіяў, якія справаздачныя Патрыяршаму Экзарху архіяпіскапу Амерыкі Дэмэтрыюсу. Паводле памеру першымі ідуць украінцы, якія маюць 3 япархіі, 100 прыходаў, адной сэмінарыі, але не маюць манастыроў. За імі ідуць карпатарусы, з 90 прыходамі і семінарыяй. Пасля іх ідзе Беларуская царкоўная рада ў Паўночнай Амэрыцы з 5-цю прыходамі. Нарэшце, за імі ідзе Албанская япархія з 2ма прыходамі.
Ёсць таксама тры групы расейцаў, якія раам утвараюць другую найбольшую групу ў амерыцы. Па-першае, гэта Праваслаўная Царква ў Амерыцы, якая атрымала сваю аўтакефалію ад Маскоўскага Патрыярхату ў 1970, але дагэтуль афіцыйна не прызнаная Усяленскім Патрыярхатам і Антыяхійскім. Яна ўзначальваецца Мітрапалітам Вашынгтону і ўсёй Амерыкі Германам. Гэтая група абвяшчае сябе спадкаемніцай тых місіянераў, якія прыбылі на Аляску ў 1794, але тое сомае робяць і групы, пра якія пойдзе гаворка ніжэй.
У гэтую групу ўваходзяць вернікі розных нацыянальнасцяў, у тым ліку з навернутых амерыканцаў у 10 япархіях на тэрыторыі ЗША, а таксама Канадскай япархіі і маленечкага Экзархату ў Мексіцы. Агульная колькасць дадзенай групы – 550 прыходаў, 8 манастыроў і тры семінарыі. Наступная расеяская група – Руская Праваслаўная Царква ў Замежжы. Гэтая група на дадзены момант знаходзіцца па-за стасункамі з праваслаўнай царквой. Яна была заснаваная ў Еўропе пасля кастрычніцкай рэвалюцыі епіскапамі-эмігрантамі, і адмовілася мець якую-небудзь залежнасць ад Маскоўскага Патрыярхату. Зараз яны вядуць сур’ёзныя перамовы аб тым, каб вярнуцца ў стасункі з Маскоўскім Патрыярхатам, такім чынам прымірыўшы 73гадовую схізму. У Амерыцы яны маюць 100 прыходаў у 6ці япархіях, 5 манастыроў, найбольшы зь якіх знаходзіцца ў Джорданвіле, Ню-Ёрк, дзе знаходзіцца і духоўная семінарыя. Апошнія прадстаўленая група – гэта Маскоўскі Патрыярхат у Амерыцы. Ён складаецца з блізу 20 прыходаў пад кіраўніцтвам япіскапа, які прадстаўляе Патрыярха.
Наступная вялікая група Праваслаўных – гэта Экзархат Антыяхійскага Патрыярхата. Іх першагіерарх – Мітрапаліт Ню-Ёрцкі і Паўночнай Амерыкі Філіп. Летась Святы Сінод Антыяхійскай Царквы надаў гэтай юрысдыкцыі дазвол быць самакіраванай япархіяй, якая будзе складацца з 5 япархіяў у Амерыцы, а таксама 2 япархіяў у Канадзе. Кожную япархію будзе ўзначальваць япіскап, які будзе прыналежыць да япархіяльнага сіноду. Гэтая япархія складаецца з хрысціянаў-арабаў з Сярэдняга Ўсходу, а таксама вялікую групу навернутых амерыканцаў, якія зараз складаюць каля 60% ад агульнай колькасці юрысдыкцыі. Яны найбольш з усіх выкарыстоўваюць нацыянальную (ангельскую) мову ў богаслужэннях – больш за 90% іх прыходаў маюць цалкам ангельскамоўныя богаслужэнні. У іх 220 прыходаў, але яны не маюць манастыроў і семінарыяў. Таму іх кандыдаты на пасвячэнне ў духоўны сан мусяць разлічваць на семінарыі Грэчаскай архідыяцэзіі Амерыкі ці Амерыканскай Праваслаўнай Царквы.
Наступная вялікая група знаходзіцца ў юрысдыкцыі Сербскага Патрыярхату. Першагіерарх яе – Мітрапаліт Чыкагскі і Сярэдняга Захаду ЗША Хрыстафор. У іх ёсць 5 манастыроў, 90 прыходаў у пяці япархіях і адна семінарыя. У богаслужэннях выкарыстўваецца з большага царкоўна-славянская і сербская мовы.
За імі ідуць балгарская і румынская групы, кожная з якіх мае па адным іераху, які прадстаўляе адпаведнага патрыярха, кожны мае да 30 прыходаў для Амерыкі і Канады. Балгары маюць манастыр у Амерыцы. Ні ў кога зь іх няма семінарыі, таму іх кандыдаты для пасвячэння ў духоўны сан вучацца ў семінарых Амерыканскай Праваслаўнай Царквы.
Новай для Амерыкі (толькі ў апошнія 8 год) з’яўляецца прадстаўніцтва Іерусалімскага Патрыярха. У іх ёсць япіскап, які прадстаўляе Патрыярха, але скіроўвае свой позірк на Святую Зямлю. Яны маюць каля 10ці маленькіх прыходаў, якія раней знаходзіліся ў юрысдыкцыі Антыяхіскай Царквы, але абралі заставацца пад амафорам традыцыйнага гіерарха. У гэтай групы няма манастыроў ці семінарыяў у Амерыцы, і пакуль незразумела якая падрыхтоўка патрабуецца для кандыдатаў у пасвячэнне.
За выключэннем япіскапаў Маскоўскага Патрыярхату, РПЦЗ, і Іерусалімскага Патрыярхату, усе амерыканскія гіерархі уваходзяць у Пастаянную Канферэнцыю Кананічных Праваслаўных япіскапаў у Амерыцы - Standing Conference of Canonical Orthodox Bishops in America (SCOBA). Яны рэгулярна сустракаюцца для каардынацыі праграмаў, такіх як адукацыйныя, сувязі са СМІ, місіянерскія, дабрачынныя і праграмы як скаўтынг, для таго, каб служыць вернікам у Амерыцы, і выступаць адзінным голасам паводле пытанняў, які тычацца праваслаўных, у сувязях з Амерыканскім урадам. SCOBA узначальваецца Архіепіскапам Амерыканскім Дэмэтрыюсам, які належыць да канстанціноопальскаг Патрыярхату. У зША крыху больш за 5 мільёнаў праваслаўных пры агульным насельніцтве ў 285 мільёнаў, большасць якога з’яўляецца пратэстантамі і каталікамі, мала ведаючы, хто такія праваслаўныя. Нягледзячы на тое, што Праваслаўная Царква ўзнікла ў Амерыцы з 1794 года, толькі за апошнія 50 год яна пачала расці і даваць вынік тым, хто шукае праваслаўнай веры. Нованавернутыя цяпер складаюць амаль палову ўсіх хрышчаных кожны год ува ўсіх юрысдыкцыях. Галоўным чынам гэта можна аднесці да секулярнага гуманістычнага грамадства, якое адлюстроўваюць пратэстанты і рыма-каталікі.
Яшчэ па тэме Межправаслаўныя стасункі: на шляху да Сабору:
- Создан подсайт нашего портала о Всеправославном соборе
- Усеправасланы сабор пройдзе ў чэрвені на востраве Крыт
- Час і месца Усеправасланага сабора пад пытаннем
- Доклад на открытие работ Межправославного совещания в Шамбези 22-го Февраля 2011 года.
- Христианско-этическая оценка законодательства республики Беларусь в сфере современных биомедицинских технологий
- Быть или не быть? Автокефалия Православной Церкви в Америке рискует стать жертвой церковной дипломатии