МАНІТОРЫНГ СМІ: РАДЫЁ СВАБОДА: ПРАСКІ АКЦЭНТ: Патрыярх Кірыл: “Я прыехаў сюды дахаты"
Якое палітычнае значэньне мае візыт Патрыярха Маскоўскага і Ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь? Якія праблемы існуюць у адносінах паміж беларускай уладай і праваслаўнай царквой? Як візыт патрыярха Кірыла можа паўплываць на пэрспэктыву візыту ў Беларусь Папы Рымскага? Гэтыя тэмы ў “Праскім акцэнце” абмяркоўваюць палітоляг, рэдактарка парталу “Царква” Наталка Базылевіч, доктар багаслоўя Ірына Дубянецкая і філёзаф Уладзімер Мацкевіч.