9-12 жніўня ў Брэскай епархіі праходзіў семінар-злёт "Единство"
12.08.2009ІІ маладзёвы семінар-злёт "Единство" праходзіў 9-12 жніўня ў в. Вежнае Пружанскага раёну Брэскай епархіі, дзе моладзь разсясцілася ў намётавым лагеры. Мерапрыемства было прысвечанае 410-годдзю са дня смерці пакутніка-святара архідыякана Мікіфара (Кантакузіна), экзарха Усяленскага Патрыярха, абаронцы праваслаўнай веры ад уніі. Тэма семінара - "Царква і моладзь перад выклікамі сучаснасці".
Удзел у летніку ўзялі каля 300 маладых людзей з Беларусі, Украіны, Польшчы. На пленарным пасяджэнні, пасля вітальнага слова епіскапа Брэскага і Кобрынскага Яна, з дакладамі выступілі П. Рамановіч ("Маладзёвае жыццё БЕУ на сучасным этапе") і дыяк. Дз. Хоміч ("Жыццё і дзейнасць пакутніка-святара архідыякана Мікіфара (Кантакузіна)"). Далей праца была раздзеленая па дзвюх секцыях - "Місія і моладзь", дзе былі зачытаныя даклады дыяк. Г. Сарокам ("Уплыў СМІ на фармаванне жыццёвых прынцыпаў маладога пакалення") і А. Хлебнікавай ("Праваслаўе і маладзёвыя субкультуры"); і секцыяй "Жыццё Царквы", дзе прагучаў далады П.Рамановіча "Еўхарыстыя - цэнтр хрысціянскага жыцця". У праграме семінару таксама была секцыя "Праваслаўе і іншаслаўе" з дакладамі М.Мандрыка "Каталіцызм на сучасным этапе" і свят. Валера Рагавога "Праваслаўе і іншыя хрысціянскія канфесіі: параўнаўчы аналіз"
Источник:
Последние новости