15 Паводле Іаана
17.12.20101 Я — сапраўдная вiнаградная Лаза, а Айцец Мой — Вiнаградар;
2 усякую галiну на Мне, якая не прыносіць плоду, Ён адсякае; i ўсякую, што прыносіць плод, ачышчае, каб большы плод прыносіла.
3 Вы ўжо ачышчаны праз слова, якое Я гаварыў вам.
4 Будзьце ўва Мне, i Я ў вас. Як галiна не можа прыносіць плоду сама па сабе, калi не будзе на лазе, так i вы, калi ўва Мне не будзеце.
5 Я — вінаградная Лаза, вы — галiны; хто знаходзіцца ўва Мне, а Я ў iм, той прыносiць многа плоду, бо без Мяне не можаце рабiць нiчога;
6 хто не будзе ўва Мне, той будзе выкiнуты вон, як галiна, i засохне; і збiраюць іх, i кiдаюць у агонь, i яны згараюць;
7 калi будзеце ўва Мне i словы Мае ў вас будуць, тады чаго хочаце прасіце, i будзе вам;
8 тым праславiцца Айцец Мой, калi вы многа плоду прынесяце i будзеце Маiмi вучнямi.
9 Як узлюбiў Мяне Айцец, так і Я ўзлюбiў вас; будзьце ў любовi Маёй;
10 калi вы запаведзi Мае выканаеце, то будзеце ў любовi Маёй, як i Я запаведзі Айца Майго выканаў i знаходжуся ў Яго любовi;
11 гэта сказаў Я вам, каб радасць Мая ў вас была i каб радасць ваша была поўная;
12 вось запаведзь Мая: каб вы любілі адзін аднаго, як Я ўзлюбіў вас;
13 большай любові ні ў кога няма, як тая, калi хто душу сваю паложыць за сяброў сваiх.
14 Вы сябры Мае, калi робіце тое, што Я запаведую вам;
15 Я ўжо не называю вас рабамі, бо раб не ведае, што робiць гаспадар яго; а Я назваў вас сябрамі, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я паведаў вам;
16 не вы Мяне выбралi, а Я вас вы-браў i паставiў вас, каб вы iшлi i плод прыносiлi, i плод ваш заставаўся; каб, чаго ні папросiце ў Айца ў iмя Маё, Ён даў вам.
17 Гэта запаведую вам: каб любілі адзiн аднаго;
18 калi свет вас ненавiдзiць, ведайце, што Мяне ён перш чым вас узненавiдзеў;
19 калi б вы ад свету былi, то свет любiў бы сваё; але паколькі вы не ад свету, а Я выбраў вас ад свету, таму ненавiдзiць вас свет.
20 Памятайце слова, якое Я сказаў вам: раб не большы за гаспадара свайго; калi Мяне гналі, і вас будуць гнаць; калi Маё слова выконвалі, i ваша будуць выконваць;
21 але ўсё гэта будуць рабіць вам за iмя Маё, бо не ведаюць Таго, Хто па-слаў Мяне;
22 калi б Я не прыйшоў i не гаварыў iм, то не мелi б граху; а цяпер не маюць апраўдання за грэх свой;
23 хто ненавідзіць Мяне, той і Айца Майго ненавідзіць;
24 калі б Я сярод іх не зрабіў спраў, якіх ніхто іншы не рабіў, то граху не мелi б яны; цяпер жа i бачылi, i ўзненавiдзелi Мяне i Айца Майго;
25 але няхай збудзецца слова, напiсанае ў законе iх: “узненавiдзелi Мяне без прычыны”.
26 Калi ж прыйдзе Уцяшыцель, Якога Я пашлю вам ад Айца, Дух Ісціны, Якi ад Айца зыходзiць, Ён будзе сведчыць пра Мяне,
27 і вы сведчыце, таму што вы ад пачатку са Мною.