Канферэнцыя “Свабода думкі, сумлення, рэлігіі: міжнародна-прававыя стандарты і іх імплементацыя ў нацыянальныя прававыя сістэмы еўрапейскіх дзяржаваў”

Міжнародная арганізацыя “Адвакаты Еўропы”, асветніцкая ўстанова “Цэнтр прававой трансфармацыі”, культурна-асветніцкая ўстанова “Цэнтр “Экумена” праводзяць у Менску 10 верасня 2010 г. міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Свабода думкі, сумлення і рэлігіі: міжнародна-прававыя стандарты і іх імплементацыя ў нацыянальныя прававыя сістэмы еўрапейскіх дзяржаваў”, у межах якой мае быць абмеркаваным наступнае кола пытанняў:
— гісторыя развіцця і класіфікацыя правоў чалавека;
— міжнародныя стандарты свабоды думкі, сумлення і рэлігіі;
— прававое рэгуляванне свабоды сумлення і веравызнання ў некаторых еўрапейскіх краінах, праваўжывальная практыка;
— асаблівасці дзяржаўна-канфесійных адносінаў;
— перспектывы развіцця і ўдасканалення рэлігійнага заканадаўства.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрошаныя эксперты ў пытаннях правоў чалавека, свабоды думкі, сумлення і рэлігіі краінаў Еўропы і СНД, прадстаўнікі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь (у т.л. Парламенту, адпаведных міністэрстваў і ведамстваў, судоў, муніцыпальных выканаўчых камітэтаў), рэлігійных арганізацый, дыпламатычных місіяў, міжнародных арганізацый, а таксама прадстаўнікі грамадскасці, няўрадавых арганізацый, навукоўцы, юрысты.

Сярод дакладчыкаў канферэнцыі — Прэзідэнт арганізацыі “Адвакаты Еўропы” Л. Папоў (Балгарыя), загадчык кафедры філасофіі Магілёўскага Дзяржаўнага Ўніверсітэта В. Старасценка, член Міжнароднай панэлі па арбітражы і пасярэдніцтве Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці Дж. Ланглуа (Вялікабрытанія), мэнэджэр праграмы “Міжнароднае права ў праваабарончай дзейнасці” Фонду Дамоў правоў чалавека Л. Ульяшына (Нарвегія), Старшыня ўправы Навінавай службы Форуму 18 Э. Браўн (Нарвегія), прадстаўнік Alliance Defense Fund Р. Кішка (Славакія), член выканаўчага камітэту Камісіі Цэркваў па міграцыі ў Еўропе Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў К.Папеску (Чэхія), супрацоўніца Цэнтру талерантнасці пад апекай Офіса грамадскага абаронцы (Амбудсмана) М. Гаўтадзэ (Грузія), даследніца Цэнтру гісторыі рэлігіі і царквы Інстытуту Ўсеагульнай гісторыі Расейскай Акадэміі навук Н. Белякова (Расея), кіраўнік Акадэмічнага дэпартаменту права Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта А. Брэскі (Беларусь), старшыня камісіі па свабодзе сумлення Беларускага Хельсінскага камітэту В. Адзінчанка (Беларусь), старшыня праўлення міжнароднага грамадскага аб’яднання “Цэнтр вывучэння сучаснай рэлігійнасці” Н. Кутузава, дырэктар Цэнтру “Экумена” Н. Васілевіч (Беларусь), член гарадской рады г. Керава В.Хойкала (Фінляндыя), прэзідэнт Эстэрскага прававога інфармацыйнага цэнтру К.Смыслова (Расея). На канферэнцыі таксама выступяць прадстаўнікі АБСЕ, Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій, рэлігійных арганізацый, эксперты — юрысты, палітолагі, сацыёлагі, міжнароднікі, прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці і грамадскіх арганізацый.

Канферэнцыя адбудзецца 10 верасня 2010 г. па адрасе: г Мінск, пр-т газ. “Праўда”, 11 (Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр) з 10-00 да 18-00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў — з 9-00 да 10-00.

Для жадаючых удзяць удзел у канферэнцыі пажадана пацвердзіць яго да 6 верасня 2010 г. па тэл. +375 297 700068 ці па e-mail: konf.svob.sovesti@gmail.com

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *