Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі “Быць хрысціянінам” Мітрапаліта Антонія Суражскага

antonУ аўторак 10 чэрвеня а 19-00 на сядзібе Беларускага Пэн-Цэнтра па адрасе: Мінск, вул. Залатая горка, 2-101 (ст.м. Пл. Перамогі) адбудзецца прэзентацыя кнігі “Быць хрысціянінам” Мітрапаліта Антонія Суражскага ў перакладзе на беларускую мову. Прэзентацыя прымеркаваная да 100-годдзя з нараджэння гэтага вядомага праваслаўнага багаслова і пастыра.

Пераклад быў выкананы творчым аб’яднаннем у наступным складзе: Раман Абрамчук, Наталля Васілевіч, Уладзімір Лянкевіч, Ганна Міхальчук. Кніга “Быць хрысціянам” стала першай у серыі перакладаў тэкстаў вядомага праваслаўнага багаслова і прапаведніка Мітрапаліта Суражскага Антонія (Блюма).

На прэзентацыі можна будзе набыць кнігу.

6 thoughts on “Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі “Быць хрысціянінам” Мітрапаліта Антонія Суражскага”

  1. Вельмі цікава! Нажаль не здолею прыйсці. А дзе можна набыць?

  2. Шаноўны Іван,
    Калі Вы дасцё свае каардынаты, я Вам напішу пасля прэзентацыі, тады будзе вядомы дакладны кошт кнігі і месца, дзе яе можна набыць.
    З павагай,
    Наталля Васілевіч

  3. Добры дзень!
    Падкажыце, калi ласка, дзе можна набыць экзэмпляр.
    Вялiкi дзякуй!

  4. Шаноўны Sergio, кніга каштуе 35 тыс. і набыць яе можна ў кнігарні “ЛогвінаЎ” (галерэя “Ў”), ст.м. пл. Перамогі.

  5. Шаноўная Наста, кнігу можна набыць у кнігарні “ЛогвінаЎ” (галерэя “Ў”), ст.м. пл. Перамогі. Каштуе кніга 35 тыс.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *