Мітрапаліт Павел выказаўся супраць смяротнага пакарання

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Павел (Панамароў) закрануў пытанне аб смяротнам пакаранні, выступаючы ў сваёй аўтарскай перадачы  «Гутаркі з уладыкай Паўлам» на канале «Саюз». 

У першую чаргу ён звярнуў увагу на непапраўнасць судовых памылак у выпадку са смяротным пакараннем. «Вельмі часта можна чуць пра тое... што чалавек адсядзеў шмат гадоў, а потым аказваецца, што ён невінаваты... А хтосьці нават быў прысуджаны да смяротнага пакарання, і прысуд прыведзены ў выкананне, а аказваецца, што не ён вінаваты».

Мітрапаліт Павел адзначыў, што ў былыя часы смяротнае пакаранне служыла застрашваннем, але пры сучасных формах выканання  яно не прынясе нават і такога выніку. Ён заклікаў глядзець у корань праблем, накіраваць намаганні на выхаванне  і прафілактыку.

Наконт аргумента аб выдатках на ўтрыманне ў турмах злачынца, мітрапаліт заявіў, што ў адказе за злачынствы не толькі сам злачынец, але і ўсё грамадства, якое яго ня выхавала.

Беларусь - адзіная еўрапейская краіна, у якой практыкуецца смяротнае пакаранне. У Расіі з 1996 г. дзейнічае мараторый на смяротныя прысуды, але ў апошні час у сувязі з некаторымі рэзананснымі забойствамі ў грамадстве ажывілася дыскусія на прадмет вяртання смяротнага пакарання.

 

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: