Апостальскі Нунцый Клаўдыё Гуджэроцці ўзначаліў працэсію Божага Цела ў Віцебску
08.06.2015Пасля ўдзелу у Працэсіі Божага Цела ў Мінску Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўзначаліў аналагічную працэсію у Віцебску, якая там адбылася 6 чэрвеня з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана, якую ў гэтым годзе Каталіцкі Касцёл святкаваў 4 чэрвеня. Пра гэта паведамляе (+фота) каталіцкі партал catholic.by.
Пасля Імшы ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрднага вернікі разам з ацыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці, мясцовым Віцебскім біскупам Алегам Буткевічам і іншымі святарамі прайшлі ўрачыстай працэсіяй да касцёла Святога Духа. Па дарозе яны спыняліся каля чатырох палявых алтароў дзеля чытання Евангелля.
Рубрыка:
Апошнія навіны
30.11.19