Tag Archives: вандроўкі

Візіт у Беларусь Пятра Буцянёва, нашчадка славутага роду Храптовічаў

На запрашэнне Цэнтра “Экумена” з 5 па 6 кастрычніка Беларусь наведаў Пётр Буцянёў, нашчадак знакамітага беларускага шляхецкага роду Храптовічаў-Буцянёвых, выкладчык дагматычнага багаслоўя ў Свята-Уладзімірскай семінарыі ў Ню-Ёрку, ЗША, у мінулым — шматгадовы сакратар камісіі Сусветнай рады Цэркваў “Вера і царкоўны лад”, сусветна вядомы праваслаўны багаслоў. Гэты візіт стаў першым за больш чым семдзясят гадоў прыездам у Беларусь прадстаўніка гэтай важнай для гісторыі Беларусі сям’і. Паездка была падтрыманая Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, якая праз сетку беларускіх бібліятэк арганізавала цёплы прыём госця ў Шчорсах, дзе знаходзяцца рэшткі былога маёнтку Храптовічаў, і ў Наваградку. Транспартнае і экскурсійнае суправаджэнне Пятру Буцянёву і прадстаўніцы Цэнтра “Экумена” Наталлі Васілевіч было ласкава забяспечана Юрыем Меляшкевічам, дырэктарам ТАА “Куфэрак падарожжаў”. Continue reading Візіт у Беларусь Пятра Буцянёва, нашчадка славутага роду Храптовічаў

Міжрэлігійная студэнцкая канфэрэнцыя: “Будаванне мастоў паміж нашымі разнастайнасцямі” прайшла ва Уроцлаве (Польшча)

Студэнты з усёй Еўропы сабраліся ў польскім Уроцлаве  з 31 сакавiка па 6 красавіка, каб даведацца пра найлепшыя спосабы зносін з культурна ці рэлігійна “іншымі” і ўзброіцца ведамі для ўдзелу ў міжкультурным дыялозе.

Гэты тыдзень быў поўны лекцыяў, семінараў, дыскусій, ролевых гульняў і культурнага абмену. Канферэнцыя была звязаная з тэмай Генеральнай Асамблеі Сусветнай Студэнцкай Хрысціянскай Федэрацыі (WSCF): “Нас шмат. Мы адзіныя. Пасланыя будаваць Божы мір”, што адбудзецца сёлета ў сталіцы Калумбіі — Багоце.
Чытаць далей

Міжрэлігійны семінар WSCF-E у Польшчы: “Будаванне мастоў паміж нашымі разнастайсьцямі”

Сусветная студэнцкая хрысціянская федэрацыя (Еўрапейскі рэгіён) ў супрацоўніцтве з арганізацыямі “Рэлігіі за Мір” і “Еўрапейская міжрэлігійная маладзёвая суполка” запрашаюць студэнтаў і моладзь да ўдзелу ў міжрэлігійным сэмінары, які адбудзецца з 31 сакавiка па 6 красавіка ў Вроцлаве (Польшча).

Здабывайма навыкі міжкультурнага дыялогу разам!

WSCF Final - JPG
Чытаць далей

Свята 90-годдзя Аўтаноміі Эстонскай Апостальскай Праваслаўнай Царквы, рэгіён Сэтума і спяваючы мітрапаліт.

З Польскай аўтакефаліі — у Эстонскую аўтаномію

Кожнае лета ў мяне звычайна здаралася Падзея… то мора, то горы, то цікавыя семінары-спатканні. Думала, зусім жыццё маё асірацела – ні мора, ні семінараў тым летам яшчэ не было, тым больш ніякіх гор. Але вылавіць мяне з глыбінь усядзённасці ўдалося палякам. Перад выездам у Эстонію на святкаванне 90-годдзя аўтаноміі, дзякуючы мясцовым праваслаўным, я з задавальненнем паплавала ў польскамоўным літургічным абшары Варшавы. Вынырнуўшы з натхняючага ўсяхрамнага «амінь, амінь, амінь» падчас анафары, я пагрузілася ў аўтобус да Таліна. «Каково будет целовеніе сіе»?..

“До Таллинна далеко? — Уже даллекко!”

Tallin old town
Талін

Віталі мяне на беразе Балтыкі цёпла — сустракала асабістая памочніца мітрапаліта Стэфана. Яна ж прагуляла маю сціплую асобу па старым Таліне, і я пабачыла, такі, мора. Потым мяне накармілі ў папулярным экзатычным кафэ, якое знаходзіцца ў былым будынку савецкага закрытага завода (штосьці падобнае да нашага Newton, дзе леташняй зімой мы рабілі калядную вечарыну, толькі яшчэ брутальней). Чытаць далей

Праваслаўе можа быць прыцягальным

Знешне эстонскае праваслаўе мала чым адрозніваецца ад маскоўскага, хіба што асноўнай мовай набажэнстваў. Аднак тут яно нечакана падалося мне чымсці цікавым і нават прывабным.

— піша Дзмітры Галко для газеты “Новы час”

Жанчыны-сету і праваслаўныя святары. Крайні злева — мітрапаліт Стэфан

Я хрысціўся ў прыстасаваным пад храм брызентавым вайсковым намёце ў Мінску, на вуліцы Прытыцкага. У тым намёце з скрыпучым драўляным насцілам і печкай-буржуйкай было нешта ад духу першых хрысціянскіх цэркваў. І не толькі ў ім, уся праваслаўная царква здавалася жывой і свежай. Тады мне зусім не сорамна было прызнацца, што я праваслаўны, бо гэта азначала толькі прыняцце мной Хрыстовага дабравесця. Чытаць далей

Тэматычная канферэнцыя і Еўрапейская рэгіянальная Асамблея СCХФ(Е) адбылася ў Аўстрыі

У аўстрыйскім мястэчку Санкт-Гільген, недалёка ад Зальцбургу, Аўстрыя, 6-11 кастрычніка адбылася тэматычная канферэнцыя Сусветнай Студэнцкай Хрысціянскай Федэрацыі Еўропы — ССХФ(Е) на тэму: “Нябачнае рабства: гандаль людзьмі ў Еўропе”. Канферэнцыя была спалучана з Рэгіянальнай Асамблеяй ССХФ(Е) якая прайшла акурат пасля канферэнцыі: 11-12 кастрычніка ў тым жа мястэчку. Чытаць далей