Tag Archives: Царква ў разнастайнасці

Невычарпальная радасць – чатыры прапановы братоў Тэзэ на 2018 год

Валанцёрыць на сустрэчах Тэзэ я пачала з 2012 года ў Рыме і кожны раз мне “выпадаюць” розныя заданні, на сустрэчы 2017 года ў Рызе я працавала ў групе прыёма, прымала лідараў груп, раздавала мапы горада і распавядала пра праграму сустрэчы. Сустрэча ў Базелі (Швейцарыя), якая адбылася з 28 снежня 2017 да 1 студзеня 2018, была юбілейная, 40-я сустрэча хрысціянскай моладзі з усёй Еўропы Тэзэ. Гэтым разам я працавала ў камандзе царквы, дапамагала ў арганізацыі малітваў, мела прывілей ствараць атмасферу і запальваць свечы, сустракаць і вітаць моладзь на уваходзе ў малітоўную залю, а некалькі разоў мая роля была звяртаць увагу пілігрымаў на тое, што у малітоўным залі павінна быць цішыня і трэба выключаць мабільныя тэлефоны. Асаблівую атмасферу на малітвах ствараюць таксама песні Тэзэ — на розных мовах.

Laudate omnes gentes

Ад Беларусі ў Швейцарыю прыехала больш за 500 удзельнікаў – каталікоў, пратэстантаў і праваслаўных — з Мінска, Пінска, Ліды, Гародні, Берасця, Полацка і іншых гарадоў. Адметнасць гэтай сустрэчы – надзвычайная гасціннасць мясцовых жыхароў, а таксама падрыхтоўка мясцовых супольнасцяў да прыёму пілігрымаў. Мяне прымала нямецка-швейцарская сям’я, вельмі гасцінныя і добрыя людзі, якія акрамя таго, што далі там гасцявы пакой (у якім мы жылі ўтраіх, 3 чалавекі з Беларусі), распавядалі цікавыя гісторыя пра жыццё ў Швейцарыі, падарожжы, іх сям’ю і іх асабістую гісторыю з Тэзэ.

Амаль усе 20 000 удзельнікаў атрымалі рассяленне ў сем’ях, у Швейцарыі, Нямеччыне, Францыі. Былі арганізаваны дадатковыя цягнікі, трамваі, аўтобусы ў кожным з рэгіёнаў Базэля і паблізу памежжа. Арганізацыйны бок сустрэчы цалкам задаволіў удзельнкаў і даў магчымасць засяродзіцца на малітвах, сустрэчах, разважаннях. Галоўная тэма гэтай сустрэчы – радасць.

Першая прапанова Брата Алоіса – паглыбляць крыніцы радасці. Па словах братоў Тэзэ -хрысціянская вера – гэта таемная крыніца, гэта невычарпальная сіла, якую кожны можна знасці ў сябе. У Базэлі было шмат нагодаў парадавацца разам – падчас сумесных малітваў, падчас святкавання свята народаў і рэгіянальных сустрэчаў.

Другая прапанова Брата Тэзэ – пачуць людзей, якія патрабуюць нашай падтрымкі, тых, хто пакутуе, дапамагчы тым, хто праходзіць праз выпрабаванні. Што неабходна чалавеку, хто пакутуе? Асабісная размова, падтрымка, сяброўства. Сяброўства важна не толькі для таго, хто сумуе, яно важнае для кожнага, бо адкрывае нашае сэрца, робіць нас міласэрнымі, эмацыйнымі, спагадлівымі і з’яўляецца крыніцай для радасці. Асабісныя сустрэчы ў нашым свеце вельмі важныя – сустрэчы дапамагаюць раскрыць сваю асобу і даведацца больш пра іншага. Яшэ брат Алоіс звярнуў увагу на тое, што мы маем прыслухоўвацца не толькі да патрэбаў нашых блізкіх, а да патрэбаў нашай Зямлі, бо экалогія і наш лад жыцця патрабуе асэнсавання і разумнага стаўлення да выкарыстання рэсурсаў Зямлі.

Трэцяя прапанова на гэты год – падзяляць выпрабаванні, падзяляць радасці іншых. Унутраная радасць не памяншае салідарнасці з іншымі, яна наадварот, падтрымлівае яе. Яна дапамагае нам выконваць свае абавязкі і працягваць свій зямны шлях.

Чацвёртая прапанова – радавацца дарам адзін аднога, паміж хрысціянамі. Імкруцца да аб’яднання хрысціянаў, каб увагу звяртаць на тое, што нас, хрысціянаў аб’ядноўвае, а не на тое, што раз’ядноўвае. Экуменічны падыход, дыялог цэркваў, спазнанне розных традыцый і культураў дапамагае нам быць бліжэй, быць разам і радавацца разам.

Фота - Ірына Крупская
Фота — Ірына Губская 

Праваслаўе можа быць прыцягальным

Знешне эстонскае праваслаўе мала чым адрозніваецца ад маскоўскага, хіба што асноўнай мовай набажэнстваў. Аднак тут яно нечакана падалося мне чымсці цікавым і нават прывабным.

— піша Дзмітры Галко для газеты “Новы час”

Жанчыны-сету і праваслаўныя святары. Крайні злева — мітрапаліт Стэфан

Я хрысціўся ў прыстасаваным пад храм брызентавым вайсковым намёце ў Мінску, на вуліцы Прытыцкага. У тым намёце з скрыпучым драўляным насцілам і печкай-буржуйкай было нешта ад духу першых хрысціянскіх цэркваў. І не толькі ў ім, уся праваслаўная царква здавалася жывой і свежай. Тады мне зусім не сорамна было прызнацца, што я праваслаўны, бо гэта азначала толькі прыняцце мной Хрыстовага дабравесця. Чытаць далей

Праваслаўны летнік Orthofest адбыўся ў эстонскай Вярсцы 25-28 ліпеня

Моладзь з Беларусі ўзяла ўдзел у праваслаўным моладзевым летніку Orthofest, які адбыўся 25-28 ліпеня ў Вярсцы (Эстонія). Мерапрыемства праводзіцца штогод, і сёлета было прымеркаванае да 90-годдзя аўтакефаліі Эстонскай Апостальскай Праваслаўнай Царквы. Летнік наведалі прадстаўнікі Эстоніі, Фінляндыі, Польшчы, Беларусі, Расеі, Францыі і Грэцыі.

Беларускія ўдзельнікі летніка
Беларускія ўдзельнікі летніка перад царквой у Вярсцы

Чытаць далей

Сустрэча на тэму “Святая Галія: хрысціянства ў Францыі” адбылася ў межах праекту “Царква ў разнастайнасці”

13 лістапада ў бібліятэцы Свята-Міхайлаўскага прыходу (г. Мінск, Сухарава) прайшоў французскі дзень у межах праекту “Царква ў разнастайнасці” пад назвай “Святая Галія: хрысціянства ў Францыі”. Сустрэчу зладзіў Цэнтр “Экумена” ў супрацоўніцтве з Мінскім Свята-Міхайлаўскім прыходам і Мінскім Еўрапейскім клубам. На мерапрыемстве выступілі госці з Францыі — прыёр экуменічнай супольнасці Тэзэ брат Алоіс, які расказаў пра хрысціянскае моладзевае служэнне ў Францыі і ва ўсёй Еўропе і досведе супольнасці; Данііл Струвэ з Экзархату прыходаў рускай традыцыі Ўсяленскага Патрыярхату, член рэдакцыйнай рады часопісаў Messager Orthodoxe і “Вестник РХД”, Кірыл Салагуб, старшыня слыннай арганізацыі “Рускі студэнці хрысціянскі рух”, а таксама Жульет Каган, выкладчыца французскай мовы ў Мінску — яны расказалі пра жыццё праваслаўнай Царквы ў Францыі, пра яе дух, традыцыі і праблемы, а таксама пра асаблівае служэнне ў Заходняй Еўропе. Апроч таго, з прэзентацыяй пра гісторыю Праваслаўнай Царквы ў Францыі выступіла Наталля Васілевіч. У выкананні маладзёвага хору Вісон прагучаў шэраг праваслаўных спеваў.
Чытаць далей

Канцэрт калядак “З ВІФЛЕЕМУ — ПА ЎСІМ СВЕЦЕ” прайшоў у межах праваслаўнай выставы

29 снежня ў Палацы мастацтваў у межах праваслаўнай выставы прайшоў канцэрт калядак на беларускай мове “З ВІФЛЕЕМУ — ПА ЎСІМ СВЕЦЕ”, арганізаваны Цэнтрам “Экумена”, Свята-Міхайлаўскім прыходам г. Мінска і Беларускай Асацыяцыяй клубаў ЮНЭСКА.

У канцэрце ўзялі ўдзел хор Брацтва ў гонар св. Віленскіх пакутнікаў Антонія, Іаана і Яўстафія, гурт Ejrut, Раман Абрамчук, Раман Яраш, Віктар Сямашка, Уладзімір Сыпчу, дуэт Варвары і Валерыі, якія выканалі калядкі розных народаў свету — беларускія і  ўкраінскія, ірландскія і ўэльскія, індыйскія і аргентынскія, грэцкія і румынскія, гішпанскія і ангельскія. Першую калядку заспявалі пастухам Ангелы: “Слава Богу на вышынях, а на зямлі мір, у людзях – добрая воля!” і вестка, што Бог учалавечыўся і нарадзіўся ў Віфлееме сягнула ўсіх куткоў свету. Простыя сюжэты старадаўніх і сучасных калядак, уквечаныя разнастайнымі вобразамі і эмоцыямі, складаюцца ў адну мазайку. Гісторыя кожнага чалавека і кожнага народа своеасаблівая, у кожнага свой тэмперамент, і хоць аднойчы нарадзіўся Хрыстос у Віфлееме, у розных краінах і розных эпохах па-свойму славасловілі Яго прышэсце і ўчалавечанне, ад якога мы адлічваем гады.
Чытаць далей

З ВІФЛЕЕМУ ПА ЎСІМ СВЕЦЕ канцэрт калядак з розных краёў у перакладзе на беларускую мову

Цэнтр “ЭКУМЕНА” (праграма “Царква ў разнастайнасці”)

Свята-Міхайлаўскі прыход г. Мінска

Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА

у межах праваслаўнай выставы, прысвечанай Раству Хрыстову

прадстаўляюць

З ВІФЛЕЕМУ — ПА ЎСІМ СВЕЦЕ

канцэрт калядах з розных краёў і часоў у перакладзе на беларускую мову

Дзе: г. Мінск, вул. Казлова, 3, Палац мастацтваў

Калі: 29 снежня 2010 г. Пачатак а 18-00

Чытаць далей

Ірландскі дзень у межах праекту “Царква ў разнастайнасці”

27 сакавіка ў бібліятэцы Свята-Міхайлаўскага прыходу (г. Мінск, Сухарава) прайшоў дзень, прысвечаны Царкве на Смарагдавым востраве — у Ірландыі: “Пачуйце мяне, астравы, і слухайце мяне, народы дальнія” (Іс. 49:1). У часе сустрэчы прагучаў шэраг дакладаў, прысвечаны розным аспектам хрысціянства ў Ірландыі. Першы выступоўцы — Алесь Спіцын — расказаў пра гісторыю кельцкай Царквы і яе станаўленні да Вялікага расколу; на гэтую ж тэму быў даклад госці з Ірландыі Кацярыны Наліўкі — “Ад Патрыка да Малахіі: своеасаблівасьці царкоўнага жыцця ў Ірландыі ад хрысціянізацыі да прыходу нарманаў”.
Чытаць далей