Tag Archives: Царква

International Congress of Belarusian Studies and Centre Ecumena invite to participate in the thematic section “The Church and Violence: Victims, Aggressors, Witnesses”

congressOrganising Committee of the International Congress of Belarusian Studies announces a call for individual applications for the 8th Congress, which will take place on 27-29 September 2019 in Vilnius, Lithuania.

Traditional section on theology and history of church will take place in the framework of the Congress. In 2019 it will be dedicated to the following topic: “The Church and Violence: Victims, Aggressors, Witnesses”.

There are four panels in the framework of the section:

a. Violence as an issue: theological approaches, community, canon law and liturgy

b. The Church: victims: experience of resistance, persecutions and inter-confessional confrontation

c. The Church: aggressors — deconstruction of oppressive concepts, norms and practices, religious dissidents and religious fundamentalism

d. The Church: witnesses — which side in conflicts, which positions in public debates?

You can participate in the Congress as a speaker (in this case you need to submit an abstract of your paper 2-4 thousand characterslong) or a guest without a paper. You can also apply for presentation of academic and cultural projects, publications, exhibitions etc. Journalists and media representatives are encouraged to participate in the event.

Please follow the link to choose a registration form.

Application deadline is 25 May 2019.

The congress is the most representative annual academic and expert event of Belarus. It gathers all main intellectual centres, which study Belarusian politics, society and culture. Besides, the congress presents a fine opportunity to develop new viable research and civil projects, exchange opinions and ideas, establish informal contacts with experts and academics from Belarus and other countries.

Mission of the Congress is to develop a community of scholars, analysts and experts, and to promote a deeper understanding of Belarus in academic and civil communities of the country, region and world.

Кангрэс даследчыкаў Беларусі і Цэнтр “Экумена” запрашаюць да ўдзелу ў секцыі “Царква і гвалт: ахвяры, агрэсары, сведкі”

congressАргкамітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў VIII Кангрэсе, які адбудзецца 27-29 верасня 2019 года ў г. Вільня (Літва).

У межах Кангрэсу пройдзе традыцыйная секцыя, прысвечаная тэалогіі і гісторыі Царквы. У 2019 годзе для секцыі абраная наступная тэма “Царква і гвалт: ахвяры, агрэсары, сведкі”. Каардынатар секцыі — тэолаг Наталля Васілевіч.

У межах секцыі прадугледжаны 4 панэлі:

a. Гвалт як праблема: багаслоўскія ідэі, супольнасць, каноны, літургія

b. Царква: ахвяры: досвед супраціву, ганенняў і міжканфесійнага супрацьстаяння

c. Царква: агрэсары — дэканструкцыя рэпрэсіўных канцэптаў, нормаў і практыкаў, рэлігійныя дысідэнты і рэлігійны фундаменталізм

d. Царква: сведкі — на чыім баку ў канфліктах, на якіх пазіцыях у публічных дыскусіях?

Міждысцыплінарная секцыя мае разгледзіць праблему гвалту ў багаслоўскім, кананічным, літургічным, сацыялагічным, палітычным, антрапалагічным і гістарычным кантэкстах. Любоў, ісціна, свабода, хараство, дабро — гэта ключавыя багаслоўскія і этычныя катэгорыі хрысціянства. Аднак на працягу свайго гістарычнага шляху і ў сучаснасці царква і рэлігія становіцца прасторай гвалту і прыгнёту — культурнага, палітычнага, сімвалічнага, рэпрэсіўным інстытутам, прадукуе дыскурс гвалту і агрэсіі, салідарызуецца з агрэсарамі, ігнаруе гвалт ці апраўдвае яго. У сучасным свеце асаблівую актуальнасць набывае праблема рэлігійнага фундаменталізму, падмуркам якога выступаюць рэлігійныя ідэі і практыкі. У той жа час, царква ў цэлым ці нейкія рэлігійныя групы і асобныя дзеячы могуць станавіцца ахвярамі пераследу і гвалту, пакутнікамі, вызнаўцамі, дысідэнтамі. У межах міждысцыплінарнай секцыі будзе разглядацца шырокае кола пытанняў, звязаных з гвалтам: багаслоўскае асэнсаванне самой праблемы гвалту — у яе рэлігійным, сацыяльнымі, палітычным, культурным і асабістым вымярэнні; роля цэркваў у сучасных грамадскіх дыскусіях па пытаннях абортаў, смяротнага пакарання, хатняга гвалту, рэлігійнага фундаменталізму, дыскрымінацыі, свабоды рэлігіі і правоў чалавека ў цэлым, асэнсаванне рэпрэсій; дэканструкцыя маніпулятыўных, рэпрэсіўных, дыскрымінацыйных практыкаў, якія існуюць у рэлігійных супольнасцях і ў сучасным грамадстве; нормы, кантроль і легітымны гвалт, досвед і наратывы ахвяраў, агрэсараў, сведак гвалту, магчымасці спынення прыгнёту, прымірэння, захаванне памяці; ахвярапрынашэнне ў літургічным, багаслоўскім, палітычным кантэксце; сэксуальнасць і гвалт. 

Прыняць удзел у Кангрэсе можна ў якасці выступоўцы (для гэтага трэба прадставіць тэзісы памерам 2-4 тыс. знакаў) ці госця без даклада.  Можна таксама падаць заяўку на арганізацыю прэзентацыі навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў, выставаў і г.д. Арганізацыйны камітэт вітае ўдзел у Кангрэсе журналістаў і прадстаўнікоў СМІ.

Падаць заяўку можна тут. Даклады прымаюцца на беларускай, рускай, украінскай, польскай і ангельскай мовах.

Тэрмін падачы заявак — 25 мая 2019 года.

Па выніках секцыі у 2020 годзе мяркуецца выданне зборніка дакладаў у адмысловым тэматычным нумары навуковым рэцэнзаваным часопісе “Збожжа”.

Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай беларускай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй, у працы якога прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі  і культуры Беларусі. Акрамя гэтага, правядзенне Кангрэса ‘яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену думкамі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і другіх краін.  

Місія Кангрэса – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных асяродках краіны, рэгіёну і свету.

Першыя шэсць кангрэсаў прайшлі ў г. Коўна (Літва), у 2017 году месцам правядзення Кангрэсу была абраная Варшава (Польшча), а ў 2019 годзе — сталіцы Літоўскай Рэспублікі г.Вільня. Пачынаючы з 2011 года Цэнтр “Экумена” ўдзельнічае ў арганізацыі багаслоўскай тэматычнай панэлі кангрэсу.

Міжнародны кангрэс даследнікаў Беларусі і Цэнтр “Экумена” запрашаюць да ўдзелу ў секцыі “Ecclesia semper reformanda est: Царква, рэформы і Рэфармацыя”

congressАргкамітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў VII Кангрэсе, які адбудзецца 15-17 верасня 2017 года ў г. Варшава (Польшча).

У межах Кангрэсу пройдзе традыцыйная секцыя, прысвечаная тэалогіі і гісторыі Царквы. У 2017 годзе для секцыі была абраная тэма “Ecclesia semper reformanda est: Царква, рэформы і Рэфармацыя”. Каардынатар секцыі — тэолаг Наталля Васілевіч.

У 2017 годзе адзначаецца 500-годдзе Рэфармацыі, якая не толькі стала пачаткам утварэння новых хрысціянскіх канфесій з асаблівым багаслоўем, сацыяльна-палітычнай пазіцыяй і ладам жыцця, але таксама істотна паўплывала і на Рымскую, і на Усходнія цэрквы. Дыялог, супрацьстаянне і ўзаемны ўплыў розных канфесій у Беларусі сфармавалі асаблівы канфесійны профіль, як у гістарычнай перспектыве, так і ў сучаснасці. Міжканфесійная і міждысцыплінарная секцыя засяроддзіцца на развагах аб ролі Рэфармацыі для Беларусі і беларускага хрысціянства, аб асаблівасцях беларускага пратэстантызму, ягонай грамадскай і палітычнай ролі, актуальным стане і перспектывах развіцця. Апроч таго, яшчэ дзве нагоды: 100-годдзе з пачатку Сабору Рускай Царквы 1917-1918 года, які і стаў прыкладам інтэнсіўнай рэфлексіі аб рэформах, неабходных у русскім і сусветным праваслаўі, а таксама 55-годдзе з адкрыцця Другога Ватыканскага Сабору, які адкрыў новую эпоху ў жыцці Каталіцкай Царквы, — гэта нагода паразважаць аб Рэфармацыі ў больш шырокім міжканфесійным кантэксце. Якія рэформы неабходныя сёння ў багаслоўі, літургіі, сацыяльнай і пазіцыі цэркваў, іх адміністратыўнай структуры, іх самаразуменні? На якой падставе і якім чынам праводзіць гэтыя рэформы? Якая можа быць роля акадэміі, грамадзянскай супольнасці і экуменічнага супрацоўніц у гэтым працэсе? Ці можам мы наогул казаць у хрысціянскім кантэксце пра рэформы як пра нешта пазітыўнае?

 

Прыняць удзел у Кангрэса можна ў якасці выступоўцы (для гэтага трэба прадставіць тэзісы памерам 2-4 тыс. знакаў) ці госця без даклада.  Можна таксама падаць заяўку на арганізацыю прэзентацыі навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў, выставаў і г.д. Арганізацыйны камітэт вітае ўдзел у Кангрэсе журналістаў і прадстаўнікоў СМІ.

Падаць заяўку можна тут. Даклады прымаюцца на беларускай, рускай, украінскай, польскай і ангельскай мовах.

Дэдлайн падачы заявак — 10 мая 2017 года.

Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай беларускай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй, у працы якога прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі  і культуры Беларусі. Акрамя гэтага, правядзенне Кангрэса ‘яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену думкамі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і другіх краін.  

Місія Кангрэса – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных асяродках краіны, рэгіёну і свету.

Першыя шэсць кангрэсаў прайшлі ў г. Коўна (Літва), з 2017 году месцам правядзення Кангрэсу абраная Варшава (Польшча). Пачынаючы з 2011 года Цэнтр “Экумена” ўдзельнічае ў арганізацыі багаслоўскай тэматычнай панэлі кангрэсу. 

 

9-10 декабря в Минске прошла международная конференция на тему “Диалог между обществом и религиозными сообществами и экуменический диалог как фактор устойчивого развития, плюрализма и религиозной свободы”

Международная конференция “Диалог между обществом и религиозными сообществами и экуменический диалог как фактор устойчивого развития, плюрализма и религиозной свободы”, организованная международной организацией «Advocates Europe», международной общественной организацией «Центр изучения современной религиозности» и культурно-просветительским учреждением «Центр «Экумена», прошла в Минском международном образовательном центре им. Йоханнеса Рау 9-10 декабря 2011 г. Более 80 участников обсудили различные вопросы отношения религиозных организаций с обществом и государством, а также между собой — как их условия, методологию, задачи, контекст, так и конкретные вопросы сотрудничества, главным образом, в образовательной сфере.

Чытаць далей