У нядзелю 12 лютага а 10-30 у Свята-Міхайлаўскім прыходзе па адрасе: Мінск, вул. Янкоўскага, 2 (Сухарава) адбудзецца прэзентацыя кнігі “Як навучыцца малітве” Мітрапаліта Антонія Суражскага ў перакладзе на беларускую мову. Прэзентацыя адбудзецца пасля заканчэння Боскай літургіі на беларускай мове. Пачатак літургіі а 9-00 у царкве ў гонар св. Ксеніі Пецярбугскай.
Чытаць далей
Tag Archives: Перакладніцкая майстэрня
АНТОНІЙ, МІТРАПАЛІТ СУРАЖСКІ. ЯК НАВУЧЫЦЦА МАЛІТВЕ. — ЦЭНТР “ЭКУМЕНА”, ФОНД “ДУХОЎНАЯ СПАДЧЫНА МІТРАПАЛІТА СУРАЖСКАГА АНТОНІЯ”, МН., 2017. — 88 С.
…малітва – гэта зносіны, сустрэча, шлях, праз які мы злучаемся з Жывым Богам
— Мітрапаліт Антоній Суражскі
У Мінску выйшла падрыхтаваная Цэнтрам “Экумена” кніга Мітрапаліта Антонія Суражскага “Як навучыцца малітве” ў перакладзе на беларускую мову.
Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі мітрапаліта Антонія Суражскага «Як навучыцца малітве» прайшла ў Мінску
Прэзентацыя новай кнігі Цэнтра “Экумена” — беларускага перакладу кнігі Мітрапаліта Антонія Суражскага «Як навучыцца малітве» — прайшла ў Мінску 27 траўня ў межах фестывалю “Памежжа”. Падзея адбылася ў галерэі «Інстытут культуры».
Гэта ўжо другое выданне, перакладзеная камандай Цэнтра “Экумена”. Калі першая кніга «Быць хрысціянінам» была перакладам адпаведнага зборніку з рускай мовы, то новая кніга — пераклад з англійскай, які выканалі Наталля Васілевіч, Марына Каліноўская, Алеся Медушэўская. Вокладку зрабіла Юлія Янюк-Казлоўская, якая спявае ў грэка-каталіцкім хоры «Прасфара». Гэты хор выканаў на імпрэзе некалькі кантаў.
Раман Абрамчук, які ўдзельнічаў у камандзе перакладчыкаў папярэдняй кнігі, правёў экскурсію па экспазіцыі, прысвечанай жыццю і творчасці Мітрапаліта Антонія. Перад наведнікамі выступілі Ганна Міхальчук, якая ў той жа камандзе перакладала першую кнігу і была адным з рэдактараў новай, а таксама Марына Каліноўская, адна з перакладчыц прэзентаванай кнігі «Як навучыцца малітве».
У хуткім часу кніга будзе даступная для шырокага кола чытачоў.
Чытайце таксама: “У Мінску прадставілі пераклад кнігі мітрапаліта Суражскага на беларускую мову“, газета “Новы час”, 29.05. 2016.
Скончыўся прыём заявак на конкурс паэтычнага перакладу псалмоў
Усяго на конкурс паэтычнага перакладу псалмоў на беларускую мову, абвешчаны Цэнтрам “Экумена” і часопісам “ПрайдзіСвет”, было даслана 27 перакладаў.
Антоній, Мітрапаліт Суражскі. Быць хрысціянінам. — Цэнтр “Экумена”, Фонд “Духоўная спадчына Мітрапаліта Суражскага Антонія”, Мн., 2014. — 112 с.
Гэта найпершы момант у хрысціянскім жыцці: разам з Богам верыць у чалавека, пачынаючы з сябе самога.
— Мітрапаліт Антоній Суражскі
У Мінску выйшла падрыхтаваная Цэнтрам “Экумена” кніга Мітрапаліта Антонія Суражскага “Быць хрысціянінам” у перакладзе на беларускую мову.
Чытаць далей
Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі “Быць хрысціянінам” Мітрапаліта Антонія Суражскага
У аўторак 10 чэрвеня а 19-00 на сядзібе Беларускага Пэн-Цэнтра па адрасе: Мінск, вул. Залатая горка, 2-101 (ст.м. Пл. Перамогі) адбудзецца прэзентацыя кнігі “Быць хрысціянінам” Мітрапаліта Антонія Суражскага ў перакладзе на беларускую мову. Прэзентацыя прымеркаваная да 100-годдзя з нараджэння гэтага вядомага праваслаўнага багаслова і пастыра.
Чытаць далей
Конкурс паэтычнага перакладу псалмоў

Чытаць далей