З Польскай аўтакефаліі — у Эстонскую аўтаномію
Кожнае лета ў мяне звычайна здаралася Падзея… то мора, то горы, то цікавыя семінары-спатканні. Думала, зусім жыццё маё асірацела – ні мора, ні семінараў тым летам яшчэ не было, тым больш ніякіх гор. Але вылавіць мяне з глыбінь усядзённасці ўдалося палякам. Перад выездам у Эстонію на святкаванне 90-годдзя аўтаноміі, дзякуючы мясцовым праваслаўным, я з задавальненнем паплавала ў польскамоўным літургічным абшары Варшавы. Вынырнуўшы з натхняючага ўсяхрамнага «амінь, амінь, амінь» падчас анафары, я пагрузілася ў аўтобус да Таліна. «Каково будет целовеніе сіе»?..
“До Таллинна далеко? — Уже даллекко!”

Віталі мяне на беразе Балтыкі цёпла — сустракала асабістая памочніца мітрапаліта Стэфана. Яна ж прагуляла маю сціплую асобу па старым Таліне, і я пабачыла, такі, мора. Потым мяне накармілі ў папулярным экзатычным кафэ, якое знаходзіцца ў былым будынку савецкага закрытага завода (штосьці падобнае да нашага Newton, дзе леташняй зімой мы рабілі калядную вечарыну, толькі яшчэ брутальней). Чытаць далей