Tag Archives: гендэр і рэлігія

“Годзе быць маўклівымі!” — трэнінг супраць гвалту ў сям’і разам з WSCF-E

З 25 па 30 жніўня ў Мінску на базе багаслоўскай семінарыі саюза ЕХБ (вул. Райніса, 6) адбыўся трэнінг, арганізаваны Цэнтрам “Экумена” і Сусветнай студэнцкай хрысціянскай федэрацыяй (Еўрапейскі рэгіён) у межах праграмы апошняй Lingua Franca. “Годзе быць маўклівымі!” — такую назву меў семінар, прысвечаны пераадоленню гвалту ў сям’і, ён стаў трэцім і заключным у межах кампаніі, якую праводзіла супраць гэтай грамадскай праблемы моладзевая экуменічная арганізацыя.

У семінары ўзялі ўдзел 20 гасцей з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Трэнінг адкрыў шведскі псіхолаг Яаанус Тэозэ, былы каардынатар WSCF-E па гендэрнай праблематыцы, ён правёў уступную сесію па вызначэнні гвалту ў сям’і, расказаўшы, што можа быць яе праявамі. Цягам наступнай сесіі яго суайчынніца — багаслоў Марта Густаўсан — звярнула ўвагу ўдзельнікаў на сувязь гвалту ў сям’і з целам, з асабістай прасторай, з мовай цела. Яна зрабіла гэта праз ролевую гульню пра межы асабістай прасторы і іх парушэнне.
Чытаць далей

6-13 кастрычніка ў манастыры Сымбата адбыўся семінар і асамблея ССХФ(Е)

6-13 кастрычніка ў старажытным румынскім манастыры Сымбата дэ Сус, размешчаны ў Трансільваніі недалёка ад горада Сібіу, адбыўся семінар на тэму “Гендэр, грамадства, рэлігія — даследуем разнастайнасць у Еўропе, якая пашыраецца”, а таксама Рэгіянальная Асамблея Сусветнай Студэнцкай Хрысціянскай Федэрацыі (Еўрапейскі рэгіён), асацыяваным членам якой з’яўляецца Цэнтр “Экумена”, які на мерапрыемстве прадстаўляла Наталля Васілевіч, дырэктар Цэнтру.
Чытаць далей