Tag Archives: Беларуская Біблія

Запрашаем да ўдзелу: Летнік “НА ШЛЯХУ ДА БЕЛАРУСКАЙ БІБЛІІ”

Летнік перакладчыкаў
біблійных, багаслоўскіх і літургічных тэкстаў
на беларускую мову
9-17 ліпеня 2011 г., парафія Божага провіду ў Слабодцы (Віцебскай вобл., Браслаўскі р-н)

У Беларусі ўжо адбылося некалькі мерапрыемстваў кансультацыяў людзей, прыналежных да розных канфесій, якія бачаць важнасць у пашырэнні ўжывання беларускай мовы ў царкоўных асяродках, а таксама непасрэдна займаюцца перакладамі на беларускую са старажытных і сучасных моваў. Найбольш фундментальным пытаннем для гэтай працы з’яўляецца адсутнасць перакладу на беларускую мову тэксту самай галоўный для хрысціян кнігі — Бібліі. Справа ў тым, што ва ўжытку існуюць розныя варыянты тэкстаў, аднак, альбо яны зробленыя не з мовы-арыгіналу, часта з вялікай колькасцю памылак, альбо той варыянт беларускай мовы, якім карыстаўся перакладчык, не заўжды тэрміналагічна вытрыманы, часта далёка ад літаратурнага. Праблема стварэння сучаснай беларускай Бібліі — вельмі актуальная, і часта спараджае імкненне асобных аўтараў узяцца за гэтыю грандыёзную працу ў адзіночку, але ўрэшце, такая праца, хоць і мае быць ацэненая як годная, усё ж не набліжае нас да стварэння такога тэксту, які б быў прыдатным не толькі для асабістага ўжывання вернікаў, але і для навуковага і літаратурнага вывучэння.
Чытаць далей