Ірландскі дзень у межах праекту “Царква ў разнастайнасці”

27 сакавіка ў бібліятэцы Свята-Міхайлаўскага прыходу (г. Мінск, Сухарава) прайшоў дзень, прысвечаны Царкве на Смарагдавым востраве — у Ірландыі: “Пачуйце мяне, астравы, і слухайце мяне, народы дальнія” (Іс. 49:1). У часе сустрэчы прагучаў шэраг дакладаў, прысвечаны розным аспектам хрысціянства ў Ірландыі. Першы выступоўцы — Алесь Спіцын — расказаў пра гісторыю кельцкай Царквы і яе станаўленні да Вялікага расколу; на гэтую ж тэму быў даклад госці з Ірландыі Кацярыны Наліўкі — “Ад Патрыка да Малахіі: своеасаблівасьці царкоўнага жыцця ў Ірландыі ад хрысціянізацыі да прыходу нарманаў”.
Чытаць далей

Канцэрт хрысціянскай песні “Шчасны народ, у якога Госпад ёсць Бог” на выставе “Вербны кірмаш”

26 сакавіка Цэнтр “Экумена” і прыход св. Архангела Міхаіла (Сухарава, Мінск) правялі на праваслаўнай выставе “Вербны кірмаш” у Палацы мастацтваў канцэрт хрысціянскай музыкі “Шчасны народ, у якога Госпад ёсць Бог”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння слыннай беларускай паэткі і дзяячкі, праваслаўнай верніцы Ларысы Геніюш.

На канцэрце выступілі барды Андрэй Мельнікаў, Таццяна Беланогая, Раман Абрамчук, Сяргей Талстой, Анатоль Кудласевіч, а таксама Дар’я Кадамская з гуртом “Охра”.


Чытаць далей

6 лютага Цэнтр “Экумена” правёў Фінскі дзень у межах праекту “Царква ў разнастайнасці”

SUOMEN KRISTUKSEN KIRKKO
Дзень Царквы ў Фінляндыі “І канцоў свету сягаюць словы іх” (Пс.19:4): Царква за краем зямлі: ФІНЛЯНДЫЯ І КАРЭЛІЯ” адбыўся ў бібліятэцы прыходу св. Архангела Міхаіла (Сухарава, Мінск) 6 лютага – у дзень св. шч. Ксеніі Пецярбургскай. Сустрэчу арганізавалі Цэнтр “Экумена” пра падтрымцы прыходу св. Архангела Міхаіла, пры ўдзеле Праваслаўнай моладзевай Асацыяціі ў Фінляндыі.
Чытаць далей

Круглы стол “Сацыяльныя нормы і сацыяльная этыка ва Ўсходняй Еўропе”

22-23 студзеня ў БІП — Інстытут правазнаўства адбыўся круглы стол “Сацыяльныя нормы і сацыяльная этыка ва Ўсходняй Еўропе”, арганізаваны БІП, Цэнтрам “Экумена”, Дэпартаментам права ЕГУ, часопіс даследавання ўсходне-еўрапейскага памежжа “Перекрёстки” і Фондам Конрада Адэнаўэра.

Праблематыка чытанняў:

1. Крыніцы сацыяльнай этыкі. Трансфармацыя структуры сацыяльнай этыкі ва Ўсходняй Еўропе. Этычная думка Ўсходняй Еўропы ў ХХI ст.

2. Узаемадзеянне нормаў сацыяльнай этыкі і іншых нарматыўных сістэмаў. Прававая культура і сацыяльная этыка. Узаемаадносіны індывідуальнай і сацыяльнай этыкі. Выкарыстанне сацыяльнага капіталу ва Ўсходняй Еўропею Давер у грамадствах Усходняй Еўропы.

3. Уздзеянне сацыяльнай этыкі на сферу грамадскіх камунікацыяў. Сувязь сацыяльнай этыкі і палітыкі СМІ. Этыка гаспадарчай дзейнасці ва Ўсходняй Еўропе. Этычныя пытанні палітычнага працэсу. Асаблівасці станаўлення грамадзянскай супольнасці ва Ўсходняй Еўропе. Праблемы дэкрыміналізацыі грамадстваў Усходняй Еўропы.
Чытаць далей

19 снежня Цэнтр “Экумена” правёў Японскі дзень у межах праекту “Царква ў разнастайнасці”

日本ハリストス正教会 Дзень Японскай Царквы: “І спазнаць Цябе — Усход з вышыні: Царква Хрыстова ў Краіне Ўзыходзячага Сонца” адбыўся ў бібліятэцы прыходу св. Архангела Міхаіла (Сухарава, Мінск) 19 снежня — у дзень свц. Мікалая Цудатворцы. Сустрэчу арганізавалі Цэнтр “Экумена” пра падтрымцы прыходай св. Архангела Міхаіла і св. Мікалая Японскага. На сустрэчы былі разгледжаныя наступныя пытанні:

Як беларусы спрычыніліся да праваслаўнай місіі ў далёкай Японіі?
Хто такія самураі і чаму яны прымалі праваслаўе?
За чыю перамогу маліліся праваслаўныя японцы ў гады Руска-Японскай вайны?
Ці супярэчаць японскія адзінаборствы духу хрысціянскай веры?
Як сёння жывуць праваслаўныя японцы?
Ці ёсць у Японіі іншыя хрысціяне апроч праваслаўных?
Чаму ў Мінску адкрыўся новы прыход у гонар свц. Мікалая Японскага?
Чытаць далей

6-13 кастрычніка ў манастыры Сымбата адбыўся семінар і асамблея ССХФ(Е)

6-13 кастрычніка ў старажытным румынскім манастыры Сымбата дэ Сус, размешчаны ў Трансільваніі недалёка ад горада Сібіу, адбыўся семінар на тэму “Гендэр, грамадства, рэлігія — даследуем разнастайнасць у Еўропе, якая пашыраецца”, а таксама Рэгіянальная Асамблея Сусветнай Студэнцкай Хрысціянскай Федэрацыі (Еўрапейскі рэгіён), асацыяваным членам якой з’яўляецца Цэнтр “Экумена”, які на мерапрыемстве прадстаўляла Наталля Васілевіч, дырэктар Цэнтру.
Чытаць далей

21-23 верасня у Бухарэсце адбылося пасяджэнне працоўнай групы “Сацыяльная вучэнне Праваслаўнай Царквы”

21-23 верасня ў Бухарэсце адбылося пасяджэнне дыскусійнай групы “Сацыяльнае вучэнне Праваслаўнай Царквы”, арганізаванае Фондам Конрадам Адэнаўэра. Канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел праваслаўныя, каталіцкія і пратэстанцкія багасловы і інтэлектуалы Еўропы, была прысвечаная праваслаўнаму погляду на годнасць і правы чалавека, у тым ліку, вялікая ўвага была нададзеная аналізу дакумента Рускай Праваслаўнай Царквы “Пачаткі вучэння РПЦ пра годнасць, свабоду і правы чалавека“.
Чытаць далей

 Культурна-асветніцкая установа