Сустрэча на тэму “Святая Галія: хрысціянства ў Францыі” адбылася ў межах праекту “Царква ў разнастайнасці”

13 лістапада ў бібліятэцы Свята-Міхайлаўскага прыходу (г. Мінск, Сухарава) прайшоў французскі дзень у межах праекту “Царква ў разнастайнасці” пад назвай “Святая Галія: хрысціянства ў Францыі”. Сустрэчу зладзіў Цэнтр “Экумена” ў супрацоўніцтве з Мінскім Свята-Міхайлаўскім прыходам і Мінскім Еўрапейскім клубам. На мерапрыемстве выступілі госці з Францыі — прыёр экуменічнай супольнасці Тэзэ брат Алоіс, які расказаў пра хрысціянскае моладзевае служэнне ў Францыі і ва ўсёй Еўропе і досведе супольнасці; Данііл Струвэ з Экзархату прыходаў рускай традыцыі Ўсяленскага Патрыярхату, член рэдакцыйнай рады часопісаў Messager Orthodoxe і “Вестник РХД”, Кірыл Салагуб, старшыня слыннай арганізацыі “Рускі студэнці хрысціянскі рух”, а таксама Жульет Каган, выкладчыца французскай мовы ў Мінску — яны расказалі пра жыццё праваслаўнай Царквы ў Францыі, пра яе дух, традыцыі і праблемы, а таксама пра асаблівае служэнне ў Заходняй Еўропе. Апроч таго, з прэзентацыяй пра гісторыю Праваслаўнай Царквы ў Францыі выступіла Наталля Васілевіч. У выкананні маладзёвага хору Вісон прагучаў шэраг праваслаўных спеваў.
Чытаць далей

Святая Галія: хрысціянства ў Францыі

Прыход св. Архангела Міхаіла (Сухарава)
Цэнтр “Экумена”
мінскі Еўрапейскі клуб

запрашаюць на сустрэчу

СВЯТАЯ ГАЛІЯ: ХРЫСЦІЯНСТВА Ў ФРАНЦЫІ

Госці:
брат Алаіс (Frère Alois): глава супольнасці Тэзэ (Францыя)
Кірыл Салагуб (Cyrille Sollogoub): старшыня арганізацыі праваслаўнай моладзі РСХД (Парыж), былы рэгіянальны прадстаўнік сусветнага брацтва праваслаўнай моладзі “Сіндэсмас” у Заходняй Еўропе, рэгент Свята-Янаўскага прыходу ў г. Мэдон
Данііл Струвэ (Daniel Struve): член рэдакцыйнай калегіі часопісаў “Вестник РХД” і “Messager Orthodoxe”, перакладчык, прыхажанін і член прыходскай рады Свята-Серафімаўскага прыходу ў г. Парыж
— Жульет Каган (Juliette Caugant ): праваслаўная францужанка, выкладчыца французскай мовы ў г. Мінску

Калі: 13 лістапада 2011 г., нядзеля
Час: 13.00 — 17.00
Дзе: бібліятэка прыход Св. Архангела Міхаіла (Сухарава, перасячэнне вул.
Шаранговіча і вул. Янкоўскага). Ад м.“Каменная горка” тр. 48, аўт. 140, 17.
Чытаць далей

Запрашаем да ўдзелу: Летнік “НА ШЛЯХУ ДА БЕЛАРУСКАЙ БІБЛІІ”

Летнік перакладчыкаў
біблійных, багаслоўскіх і літургічных тэкстаў
на беларускую мову
9-17 ліпеня 2011 г., парафія Божага провіду ў Слабодцы (Віцебскай вобл., Браслаўскі р-н)

У Беларусі ўжо адбылося некалькі мерапрыемстваў кансультацыяў людзей, прыналежных да розных канфесій, якія бачаць важнасць у пашырэнні ўжывання беларускай мовы ў царкоўных асяродках, а таксама непасрэдна займаюцца перакладамі на беларускую са старажытных і сучасных моваў. Найбольш фундментальным пытаннем для гэтай працы з’яўляецца адсутнасць перакладу на беларускую мову тэксту самай галоўный для хрысціян кнігі — Бібліі. Справа ў тым, што ва ўжытку існуюць розныя варыянты тэкстаў, аднак, альбо яны зробленыя не з мовы-арыгіналу, часта з вялікай колькасцю памылак, альбо той варыянт беларускай мовы, якім карыстаўся перакладчык, не заўжды тэрміналагічна вытрыманы, часта далёка ад літаратурнага. Праблема стварэння сучаснай беларускай Бібліі — вельмі актуальная, і часта спараджае імкненне асобных аўтараў узяцца за гэтыю грандыёзную працу ў адзіночку, але ўрэшце, такая праца, хоць і мае быць ацэненая як годная, усё ж не набліжае нас да стварэння такога тэксту, які б быў прыдатным не толькі для асабістага ўжывання вернікаў, але і для навуковага і літаратурнага вывучэння.
Чытаць далей

Канцэрт калядак “З ВІФЛЕЕМУ — ПА ЎСІМ СВЕЦЕ” прайшоў у межах праваслаўнай выставы

29 снежня ў Палацы мастацтваў у межах праваслаўнай выставы прайшоў канцэрт калядак на беларускай мове “З ВІФЛЕЕМУ — ПА ЎСІМ СВЕЦЕ”, арганізаваны Цэнтрам “Экумена”, Свята-Міхайлаўскім прыходам г. Мінска і Беларускай Асацыяцыяй клубаў ЮНЭСКА.

У канцэрце ўзялі ўдзел хор Брацтва ў гонар св. Віленскіх пакутнікаў Антонія, Іаана і Яўстафія, гурт Ejrut, Раман Абрамчук, Раман Яраш, Віктар Сямашка, Уладзімір Сыпчу, дуэт Варвары і Валерыі, якія выканалі калядкі розных народаў свету — беларускія і  ўкраінскія, ірландскія і ўэльскія, індыйскія і аргентынскія, грэцкія і румынскія, гішпанскія і ангельскія. Першую калядку заспявалі пастухам Ангелы: “Слава Богу на вышынях, а на зямлі мір, у людзях – добрая воля!” і вестка, што Бог учалавечыўся і нарадзіўся ў Віфлееме сягнула ўсіх куткоў свету. Простыя сюжэты старадаўніх і сучасных калядак, уквечаныя разнастайнымі вобразамі і эмоцыямі, складаюцца ў адну мазайку. Гісторыя кожнага чалавека і кожнага народа своеасаблівая, у кожнага свой тэмперамент, і хоць аднойчы нарадзіўся Хрыстос у Віфлееме, у розных краінах і розных эпохах па-свойму славасловілі Яго прышэсце і ўчалавечанне, ад якога мы адлічваем гады.
Чытаць далей

З ВІФЛЕЕМУ ПА ЎСІМ СВЕЦЕ канцэрт калядак з розных краёў у перакладзе на беларускую мову

Цэнтр “ЭКУМЕНА” (праграма “Царква ў разнастайнасці”)

Свята-Міхайлаўскі прыход г. Мінска

Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА

у межах праваслаўнай выставы, прысвечанай Раству Хрыстову

прадстаўляюць

З ВІФЛЕЕМУ — ПА ЎСІМ СВЕЦЕ

канцэрт калядах з розных краёў і часоў у перакладзе на беларускую мову

Дзе: г. Мінск, вул. Казлова, 3, Палац мастацтваў

Калі: 29 снежня 2010 г. Пачатак а 18-00

Чытаць далей

Resolution of the Conference “Freedom of Thought, Conscience and Religion: The International Legal Standards and their Implementation in National Legal Systems of European Countries”

Adopted by the International Scientific-Practical Conference “Freedom of Thought, Conscience and Religion: The International Legal Standards and their Implementation in National Legal Systems of European Countries states” September 10th 2010, Minsk

We, the participants of the International Scientific-Practical Conference “Freedom of Thought, Conscience and Religion: the International Legal Standards and their Implementation in National Legal Systems of European States”, share the conviction that freedom of thought, conscience and religion is one of the fundamental human rights that define one’s personality and identity. Continue reading Resolution of the Conference “Freedom of Thought, Conscience and Religion: The International Legal Standards and their Implementation in National Legal Systems of European Countries”

Семінар і круглы стол перакладчыкаў біблейскіх і літургічных тэкстаў “ШМАТ ТРАДЫЦЫЯЎ — АДНА МОВА”

Запрашаем да ўдзелу

ШМАТ ТРАДЫЦЫЯЎ – АДНА МОВА

Семінар і Круглы стол перакладчыкаў
біблейскіх і літургічных тэкстаў на беларускую мову

З удзелам а. Аляксандра Надсана (Лондан)

Нягледзячы на тое, што беларуская Біблія была адной з самых раньніх перакладных Бібліяў у Эўропе канца XV- пачатку XVI стагодзьдзя, беларуская мова застаецца бадай адзінай з сучасных пісьмовых моваў, на якую дагэтуль няма сучаснага перакладу Бібліі з арыгінальных моваў (гэбрайскай, арамейскай, грэцкай). Адпаведна праблема стварэньня сучаснай беларускай Бібліі стаіць надзвычай востра і актуальна як для ўсіх хрысьціянскіх Цэркваў на Беларусі, так і для беларускага грамадства ў цэлым.
Што датычыць літургічных перакладаў на беларускую мову, за апошні час быў зроблены значны прагрэс. Часткова апублікаваныя і шырока ўжываюцца рознымі хрысьціянскімі канфесіямі літургічныя пераклады а. Аляксандра Надсана (за некалькі дзесяцігодзьдзяў ён пераклаў практычна ўвесь корпус бізантыйскіх літургічных тэкстаў з грэцкай мовы на беларускую). Рыма-каталіцкая Царква пераклала з лацінскай мовы і апублікавала літургічныя тэксты рымскага абраду. Існуюць таксама іншыя напрацоўкі ў гэтым кірунку. Аднак застаецца актуальнаю праблема разьбежкі ў перадачы адных і тых самых літургічных і рэлігійных тэрмінаў рознымі канфесіямі, што стварае непрымальную з пункту гледжаньня беларускай лінгвістыкі сітуацыю.
Чытаць далей

 Культурна-асветніцкая установа