All posts by admin

Міжнародны Кангрэс даследнікаў Беларусі і Цэнтр “Экумена” запрашаюць да ўдзелу ў секцыі “Цэрквы ў войнах і войны ў цэрквах: ідэі, гісторыя, паўсядзённасць”

congressАргкамітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў V Кангрэсе, які адбудзецца 2-4 кастрычніка 2015 года ў г. Коўна (Літва).

У межах Кангрэсу пройдзе традыцыйная секцыя, прысвечаная тэалогіі і гісторыі Царквы. У 2015 годзе для секцыі была абраная тэма “Цэрквы ў войнах і войны ў цэрквах: ідэі, гісторыя, паўсядзённасць”. Каардынатарамі секцыі выступаюць Наталля Васілевіч і Надзея Белякова.

Апісанне тэматычных блокаў секцыі:

Многія ўзброеныя канфлікты адбываюцца пад сцягам рэлігіі. Канцэпцыя сутыкнення цывілізацый пастулюе патэнцыйную канфліктагенасць рэлігіі ў пост-ідэалагічным свеце. Цэрквы, якія знаходзяцца ўнутры вайны — ці гэта вайна «гарачая», ці «халодная», ці культурная, ці цывілізацыйная — асэнсоўваюць сваё месца і ролю ў канфліктах, выбіраюць стратэгію паводзінаў, атаясамліваюць сябе з адным з бакоў канфлікта па лініі «ахвяра-агрэсар», «свае-чужыя» альбо «вайна-мір». Рыторыка і вобразы вайны, барацьбы, ваяроў — пранікаюць у тэалогію, становяцца падмуркам ідэнтычнасці, выбар, які робяць цэрквы ў сітуацыі вайны, становіцца значным, а часам і паваротным момантам у іх тэалогіі.Пры гэтым “ваенныя” вобразы глыбока ўкаранёныя ў царкоўнай традыцыі і ў хрысціянскіх тэкстах: у Бібліі, у а аскетычных і літургічных творах.Міждысцыплінарная секцыя збярэ багасловаў, гісторыкаў, філосафаў, літаратуразнаўцаў, палітолагаў, сацыёлагаў, юрыстаў і закране шырокае кола пытанняў, звязаных з тэалагічным асэнсаваннем вайны і міру ў цэлым, з уплывам войнаў на самавызначэнне цэркваў, даследаваннем ролі цэркваў і асобных іх прадстаўнікоў у гістарычных канфліктах, а таксама з іх пэўнымі міфалагізаванымі вобразамі.Найперш, фокусам секцыі будуць сюжэты, звязаныя з міжканфесійным супрацьстаяннем, царкоўна-дзяржаўным супрацьстаяннем у рэгіёне Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, дзейнасці і становішчы цэркваў ва ўмовах Другой сусветнай вайны і Халоднай вайны, рэлігіі і яе інструменталізацыі ў украінскім канфлікце, канцэптуалізацыі і ідэалагізацыі гістарычнай памяці, звязанай з войнамі, сацыяльнаму вучэнню цэркваў датычна вайны і міра.

Прыняць удзел у Кангрэса можна ў якасці выступоўцы (для гэтага трэба прадставіць тэзісы памерам 2-4 тыс. знакаў) ці госця без даклада.  Можна таксама падаць заяўку на арганізацыю прэзентацыі навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў, выставаў і г.д. Арганізацыйны камітэт вітае ўдзел у Кангрэсе журналістаў і прадстаўнікоў СМІ.

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн падачы заявак — 18 мая 2015 года.

Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай беларускай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй, у працы якога прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі  і культуры Беларусі. Акрамя гэтага, правядзенне Кангрэса ‘яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену думкамі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і другіх краін. 

Місія Кангрэса – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных асяродках краіны, рэгіёну і свету.

Інфармацыя пра секцыю на ангельскай мове.

Антоній, Мітрапаліт Суражскі. Быць хрысціянінам. — Цэнтр “Экумена”, Фонд “Духоўная спадчына Мітрапаліта Суражскага Антонія”, Мн., 2014. — 112 с.

anton

Гэта найпершы момант у хрысціянскім жыцці: разам з Богам верыць у чалавека, пачынаючы з сябе самога.

Мітрапаліт Антоній Суражскі

У Мінску выйшла падрыхтаваная Цэнтрам “Экумена” кніга Мітрапаліта Антонія Суражскага “Быць хрысціянінам” у перакладзе на беларускую мову.
Чытаць далей

Ірландскі дзень у межах праекту “Царква ў разнастайнасці”

27 сакавіка ў бібліятэцы Свята-Міхайлаўскага прыходу (г. Мінск, Сухарава) прайшоў дзень, прысвечаны Царкве на Смарагдавым востраве — у Ірландыі: “Пачуйце мяне, астравы, і слухайце мяне, народы дальнія” (Іс. 49:1). У часе сустрэчы прагучаў шэраг дакладаў, прысвечаны розным аспектам хрысціянства ў Ірландыі. Першы выступоўцы — Алесь Спіцын — расказаў пра гісторыю кельцкай Царквы і яе станаўленні да Вялікага расколу; на гэтую ж тэму быў даклад госці з Ірландыі Кацярыны Наліўкі — “Ад Патрыка да Малахіі: своеасаблівасьці царкоўнага жыцця ў Ірландыі ад хрысціянізацыі да прыходу нарманаў”.
Чытаць далей

19 снежня Цэнтр “Экумена” правёў Японскі дзень у межах праекту “Царква ў разнастайнасці”

日本ハリストス正教会 Дзень Японскай Царквы: “І спазнаць Цябе — Усход з вышыні: Царква Хрыстова ў Краіне Ўзыходзячага Сонца” адбыўся ў бібліятэцы прыходу св. Архангела Міхаіла (Сухарава, Мінск) 19 снежня — у дзень свц. Мікалая Цудатворцы. Сустрэчу арганізавалі Цэнтр “Экумена” пра падтрымцы прыходай св. Архангела Міхаіла і св. Мікалая Японскага. На сустрэчы былі разгледжаныя наступныя пытанні:

Як беларусы спрычыніліся да праваслаўнай місіі ў далёкай Японіі?
Хто такія самураі і чаму яны прымалі праваслаўе?
За чыю перамогу маліліся праваслаўныя японцы ў гады Руска-Японскай вайны?
Ці супярэчаць японскія адзінаборствы духу хрысціянскай веры?
Як сёння жывуць праваслаўныя японцы?
Ці ёсць у Японіі іншыя хрысціяне апроч праваслаўных?
Чаму ў Мінску адкрыўся новы прыход у гонар свц. Мікалая Японскага?
Чытаць далей

Пачалася праца над перакладам твораў мітр. Антона Суражскага

Цэнтр “Экумена” у супрацоўніцтва з фондам “Духоўная спадчына мітр. Антона Суражскага” пачаў працу над перакладам твораў мітр. Суражскага Антона на беларускую мову. У працы прымаюць удзел — Раман Абрамчук, Наталля Васілевіч, Уладзімер Лянкевіч, Ганна Міхальчук. Мяркуецца, што напачатку перакладніцкі гурток зробіць беларускую версію серыі “Ў што мы верым”, а першай кнігай стане “Быць хрысціянінам”, у якую ўвайшлі некалькі гутарак Мітр. Антона на асноўныя тэмы хрысціянскага жыцця — пра шлюб, пра смерць, пра веру, пра хрысціянства і інш. Арыгінал гэтай кнігі — на рускай мове.
Чытаць далей