Tag Archives: экуменічны дыялог

Канферэнцыя “Свабода думкі, сумлення, рэлігіі” прайшла ў Менску 10 верасня

Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя “Свабода думкі, сумлення і рэлігіі: міжнародна-прававыя стандарты і іх імплементацыя ў нацыянальныя прававыя сістэмы еўрапейскіх дзяржаваў” прайшла 10 верасня ў Менску, у Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Я. Раў. Мерапрыемства, якой праводзілася міжнароднай арганізацыяй “Адвакаты Еўропы”, Цэнтрам прававой трансфармацыі і Цэнтрам “Экумена” пры ўдзеле вядомых беларускіх юрыстаў і праваабаронцаў Дзіны і Сяргея Шаўцовых, Артура Ліўшыца, Валянціны Трыгубовіч сабрала больш за 70 удзельнікаў, сярод якіх былі прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці, эксперты, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, праваабарончых арганізацый, трэцяга сектару, АБСЕ, а таксама рэлігійных арганізацый, такіх, як Беларуская Праваслаўная Царква, Адвентысты сёмага дня, Дрэўлеправаслаўная Царква, Саюз ХВЕ, Саюз ХПЕ, супольнасцяў прагрэсіўнага іудаізму і інш.
Чытаць далей

“Годзе быць маўклівымі!” — трэнінг супраць гвалту ў сям’і разам з WSCF-E

З 25 па 30 жніўня ў Мінску на базе багаслоўскай семінарыі саюза ЕХБ (вул. Райніса, 6) адбыўся трэнінг, арганізаваны Цэнтрам “Экумена” і Сусветнай студэнцкай хрысціянскай федэрацыяй (Еўрапейскі рэгіён) у межах праграмы апошняй Lingua Franca. “Годзе быць маўклівымі!” — такую назву меў семінар, прысвечаны пераадоленню гвалту ў сям’і, ён стаў трэцім і заключным у межах кампаніі, якую праводзіла супраць гэтай грамадскай праблемы моладзевая экуменічная арганізацыя.

У семінары ўзялі ўдзел 20 гасцей з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Трэнінг адкрыў шведскі псіхолаг Яаанус Тэозэ, былы каардынатар WSCF-E па гендэрнай праблематыцы, ён правёў уступную сесію па вызначэнні гвалту ў сям’і, расказаўшы, што можа быць яе праявамі. Цягам наступнай сесіі яго суайчынніца — багаслоў Марта Густаўсан — звярнула ўвагу ўдзельнікаў на сувязь гвалту ў сям’і з целам, з асабістай прасторай, з мовай цела. Яна зрабіла гэта праз ролевую гульню пра межы асабістай прасторы і іх парушэнне.
Чытаць далей

6 лютага Цэнтр “Экумена” правёў Фінскі дзень у межах праекту “Царква ў разнастайнасці”

SUOMEN KRISTUKSEN KIRKKO
Дзень Царквы ў Фінляндыі “І канцоў свету сягаюць словы іх” (Пс.19:4): Царква за краем зямлі: ФІНЛЯНДЫЯ І КАРЭЛІЯ” адбыўся ў бібліятэцы прыходу св. Архангела Міхаіла (Сухарава, Мінск) 6 лютага – у дзень св. шч. Ксеніі Пецярбургскай. Сустрэчу арганізавалі Цэнтр “Экумена” пра падтрымцы прыходу св. Архангела Міхаіла, пры ўдзеле Праваслаўнай моладзевай Асацыяціі ў Фінляндыі.
Чытаць далей

6-13 кастрычніка ў манастыры Сымбата адбыўся семінар і асамблея ССХФ(Е)

6-13 кастрычніка ў старажытным румынскім манастыры Сымбата дэ Сус, размешчаны ў Трансільваніі недалёка ад горада Сібіу, адбыўся семінар на тэму “Гендэр, грамадства, рэлігія — даследуем разнастайнасць у Еўропе, якая пашыраецца”, а таксама Рэгіянальная Асамблея Сусветнай Студэнцкай Хрысціянскай Федэрацыі (Еўрапейскі рэгіён), асацыяваным членам якой з’яўляецца Цэнтр “Экумена”, які на мерапрыемстве прадстаўляла Наталля Васілевіч, дырэктар Цэнтру.
Чытаць далей