Category Archives: Рэпартаж

Свята 90-годдзя Аўтаноміі Эстонскай Апостальскай Праваслаўнай Царквы, рэгіён Сэтума і спяваючы мітрапаліт.

З Польскай аўтакефаліі — у Эстонскую аўтаномію

Кожнае лета ў мяне звычайна здаралася Падзея… то мора, то горы, то цікавыя семінары-спатканні. Думала, зусім жыццё маё асірацела – ні мора, ні семінараў тым летам яшчэ не было, тым больш ніякіх гор. Але вылавіць мяне з глыбінь усядзённасці ўдалося палякам. Перад выездам у Эстонію на святкаванне 90-годдзя аўтаноміі, дзякуючы мясцовым праваслаўным, я з задавальненнем паплавала ў польскамоўным літургічным абшары Варшавы. Вынырнуўшы з натхняючага ўсяхрамнага «амінь, амінь, амінь» падчас анафары, я пагрузілася ў аўтобус да Таліна. «Каково будет целовеніе сіе»?..

“До Таллинна далеко? — Уже даллекко!”

Tallin old town
Талін

Віталі мяне на беразе Балтыкі цёпла — сустракала асабістая памочніца мітрапаліта Стэфана. Яна ж прагуляла маю сціплую асобу па старым Таліне, і я пабачыла, такі, мора. Потым мяне накармілі ў папулярным экзатычным кафэ, якое знаходзіцца ў былым будынку савецкага закрытага завода (штосьці падобнае да нашага Newton, дзе леташняй зімой мы рабілі калядную вечарыну, толькі яшчэ брутальней). Чытаць далей

Праваслаўе можа быць прыцягальным

Знешне эстонскае праваслаўе мала чым адрозніваецца ад маскоўскага, хіба што асноўнай мовай набажэнстваў. Аднак тут яно нечакана падалося мне чымсці цікавым і нават прывабным.

— піша Дзмітры Галко для газеты “Новы час”

Жанчыны-сету і праваслаўныя святары. Крайні злева — мітрапаліт Стэфан

Я хрысціўся ў прыстасаваным пад храм брызентавым вайсковым намёце ў Мінску, на вуліцы Прытыцкага. У тым намёце з скрыпучым драўляным насцілам і печкай-буржуйкай было нешта ад духу першых хрысціянскіх цэркваў. І не толькі ў ім, уся праваслаўная царква здавалася жывой і свежай. Тады мне зусім не сорамна было прызнацца, што я праваслаўны, бо гэта азначала толькі прыняцце мной Хрыстовага дабравесця. Чытаць далей

Ірландскі дзень у межах праекту “Царква ў разнастайнасці”

27 сакавіка ў бібліятэцы Свята-Міхайлаўскага прыходу (г. Мінск, Сухарава) прайшоў дзень, прысвечаны Царкве на Смарагдавым востраве — у Ірландыі: “Пачуйце мяне, астравы, і слухайце мяне, народы дальнія” (Іс. 49:1). У часе сустрэчы прагучаў шэраг дакладаў, прысвечаны розным аспектам хрысціянства ў Ірландыі. Першы выступоўцы — Алесь Спіцын — расказаў пра гісторыю кельцкай Царквы і яе станаўленні да Вялікага расколу; на гэтую ж тэму быў даклад госці з Ірландыі Кацярыны Наліўкі — “Ад Патрыка да Малахіі: своеасаблівасьці царкоўнага жыцця ў Ірландыі ад хрысціянізацыі да прыходу нарманаў”.
Чытаць далей

19 снежня Цэнтр “Экумена” правёў Японскі дзень у межах праекту “Царква ў разнастайнасці”

日本ハリストス正教会 Дзень Японскай Царквы: “І спазнаць Цябе — Усход з вышыні: Царква Хрыстова ў Краіне Ўзыходзячага Сонца” адбыўся ў бібліятэцы прыходу св. Архангела Міхаіла (Сухарава, Мінск) 19 снежня — у дзень свц. Мікалая Цудатворцы. Сустрэчу арганізавалі Цэнтр “Экумена” пра падтрымцы прыходай св. Архангела Міхаіла і св. Мікалая Японскага. На сустрэчы былі разгледжаныя наступныя пытанні:

Як беларусы спрычыніліся да праваслаўнай місіі ў далёкай Японіі?
Хто такія самураі і чаму яны прымалі праваслаўе?
За чыю перамогу маліліся праваслаўныя японцы ў гады Руска-Японскай вайны?
Ці супярэчаць японскія адзінаборствы духу хрысціянскай веры?
Як сёння жывуць праваслаўныя японцы?
Ці ёсць у Японіі іншыя хрысціяне апроч праваслаўных?
Чаму ў Мінску адкрыўся новы прыход у гонар свц. Мікалая Японскага?
Чытаць далей