Category Archives: Навіны

Летняя школа па правах жанчын і дзяцей у Салоніках

З 31-га траўня па 4-ае чэрвеня у г.Салонікі, Грэцыя, прайшла летняя школа па правах жанчын і дзяцей, арганізаваная Канферэнцыяй еўрапейскіх цэркваў і тэалагічным факультэтам універсітэта Арыстотэля. Публічнае абмеркаванне такіх пытанняў выклікае моцны рэзананс, але найчасцей праблемы, якія вынікаюць з правапарушэнняў адносна дзяцей і жанчын, не атрымоўваюць належнай увагі ў грамадстве альбо ўвогуле замоўчваюцца. Яскравы прыклад таму – гвалт супраць жанчын. Кожная трэцяя жанчына ў свеце з’яўляецца ахвярай гвалту.[1] Нягледзячы на шакавальную статыстыку, супрацьстаянне праблеме ў шматлікіх выпадках не толькі не падтрымліваецца, але нават перашкаджаецца з боку грамадства, уладаў, царквы і г.д.

Напрацягу чатырох дзён дакладчыкі – спецыялісты ў вобласці тэалогіі, пастырскай дзейнасці, прадстаўнікі Савета Еўропы і НАТА, а таксама незалежных арганізацый – дзяліліся сваімі разважаннямі і досведам на тэму правоў жанчын і дзяцей з багаслоўскага, практычнага і юрыдычнага пункту гледжання.

У дзень, прысвечаны правам дзіцяці, удзельнікі школы даведаліся пра асноўныя дакументы, якія рэгулююць ахову дзіцячых правоў. Галоўным сярод іх з’яўляецца Канвенцыя ААН па правах дзіцяці. Тэолаг Йоран Гуннэр падзяліўся разважаннямі пра сучасныя адносіны да дзяцей у хрысціянскіх цэрквах. Пастар Лука Баратта прадставіў некаторыя біблейскія тэксты, у якіх прысутнічаюць фігуры дзяцей, а таксама распавёў пра свой досвед тлумачэння Бібліі разам з дзецьмі. Выступоўцы заклікалі да сур’ёзнага ўспрымання дзіцячай перспектывы падчас працы з біблейскімі тэкстамі і ўключэння дзяцей у гэты працэс.

Гэты блок заняткаў завяршыўся натхняльным візітам у Дэндрапатамас — трушчобы цыганскай меншасці ў Салоніках. У адным з самых аддаленых і бедных раёнаў горада айцец Атэнагорас Лукатарыс з камандай памочнікаў і памочніц дапамагаюць цыганскім дзецям атрымаць адукацыю, пераадольваючы цяжкасці сацыяльнага асяроддзя. Каля дзесяці год таму валанцёры пачыналі з таго, што ўранку прыходзілі дамоў да дзяцей, кармілі іх сняданкам, дапамагалі памыцца ды адзецца, збіралі школьны ранец, а пасля рыхтавалі дзецям абед. Сёння дзесяць падапечных і ўсыноўленых хлопчыкаў жывуць пастаянна ў доме “Маяк свету”. Каля двухсот дзяцей з наваколля атрымоўваюць разнастайную падтрымку, каб займацца навучаннем у школе. Айцец Атэнагорас імкнецца прывабіць да адукацыі і дзяўчынак. Атрыманне адукацыі не толькі дапамагае ім раскрыць свае здольнасці і дасягнуць поспехаў у будучыні, але і дазваляе пазбегнуць ранняга шлюбу па ўстояным цыганскім звычаі. Такім чынам, зніжаецца колькасць дзіцячых шлюбаў у цыганскім асяроддзі ў цэлым.

На наступны дзень удзельнікі пазнаёміліся з праваслаўнай, пратэстанцкай, экуменічнай пазіцыяй адносна правоў жанчын у грамадстве і царкве, а таксама з практыкамі цэркваў адносна гэтых пытанняў. Праваслаўны тэолаг Катарына Пекрыду сказала, што, каб знайсці новыя рашэнні ў пытаннях жаночага служэння, праваслаўнай царкве патрэбна адкрыта пераглядзець разуменне царкоўнага служэння ў цэлым. Яна звярнула ўвагу на наяўнасць сур’ёзных багаслоўскіх даследаванняў і распрацовак па пытаннях жанчын у царкве і заклікала да дзеяння студэнтак ды студэнтаў тэалагічнага факультэта. Доктар Фулата Мбана-Мойа, прадстаўніца Сусветнага савету цэркваў, прапанавала ў дыскусіях на гендэрныя тэмы акцэнтаваць увагу на гендэрнай справядлівасці, а не на гендэрнай роўнасці. Роўнасць, адлюстраваная ў лічбах, яшчэ не сведчыць пра роўныя магчымасці і ўлік патрэб і цікавасцей жанчын у розных сферах грамадскага жыцця.

Апошні блок летняй школы быў прысвечаны праблематыцы правоў жанчын і дзяцей у бежанстве і ў турмах. Цікава было даведацца пра досвед працоўнікаў незалежных і праваахоўных арганізацый у Грэцыі. Пабачыць сітуацыю на ўласныя вочы можна было падчас візіту ў лагер для бежанцаў Дзіавата, размешчанага ў мяжы горада. Відавочна неабходнасць матэрыяльнай і псіхалагічнай падтрымкі для людзей, якія апынуліся ў стане бежанства і вымушаны жыць няпэўны час у складаных умовах. Разам з тым нават праз кароткія сустрэчы і размовы з людзьмі, якія насяляюць лагер, можна заўважыць шматбаковасць і неадназначнасць сітуацыі. У гэтай сітуацыі здаецца неабходным весці перамовы з самімі мігрантамі, прыцягваць іх да дыскусіі і працэса прыняцця рашэнняў.

Даведацца больш пра праграму школы, а таксама паглядзець біяграфіі дакладчыкаў можна па наступнай спасылцы: http://www.ceceurope.org/summer-school/

Прачытаць уражанні пра школу Наталлі Васілевіч можна на сайце Сусветнай студэнцкай хрысціянскай федэрацыі: In Christ there are both males and females, both grown-ups  & children.

[1] http://www.unwomen.org/en/digital-library/multimedia/2015/11/infographic-violence-against-women

Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі мітрапаліта Антонія Суражскага «Як навучыцца малітве» прайшла ў Мінску

Прэзентацыя новай кнігі Цэнтра “Экумена” — беларускага перакладу кнігі Мітрапаліта Антонія Суражскага «Як навучыцца малітве» — прайшла ў Мінску 27 траўня ў межах фестывалю “Памежжа”. Падзея адбылася ў галерэі «Інстытут культуры».

Гэта ўжо другое выданне, перакладзеная камандай Цэнтра “Экумена”. Калі першая кніга «Быць хрысціянінам» была перакладам адпаведнага зборніку з рускай мовы, то новая кніга — пераклад з англійскай, які выканалі Наталля Васілевіч, Марына Каліноўская, Алеся Медушэўская. Вокладку зрабіла Юлія Янюк-Казлоўская, якая спявае ў  грэка-каталіцкім хоры «Прасфара». Гэты хор выканаў на імпрэзе некалькі кантаў.

Раман Абрамчук, які ўдзельнічаў у камандзе перакладчыкаў папярэдняй кнігі, правёў экскурсію па экспазіцыі, прысвечанай жыццю і творчасці Мітрапаліта Антонія. Перад наведнікамі выступілі Ганна Міхальчук, якая ў той жа камандзе перакладала першую кнігу і была адным з рэдактараў новай, а таксама Марына Каліноўская, адна з перакладчыц прэзентаванай кнігі «Як навучыцца малітве».

У хуткім часу кніга будзе даступная для шырокага кола чытачоў.

Чытайце таксама: “У Мінску прадставілі пераклад кнігі мітрапаліта Суражскага на беларускую мову“, газета “Новы час”, 29.05. 2016.

Візіт у Беларусь Пятра Буцянёва, нашчадка славутага роду Храптовічаў

На запрашэнне Цэнтра “Экумена” з 5 па 6 кастрычніка Беларусь наведаў Пётр Буцянёў, нашчадак знакамітага беларускага шляхецкага роду Храптовічаў-Буцянёвых, выкладчык дагматычнага багаслоўя ў Свята-Уладзімірскай семінарыі ў Ню-Ёрку, ЗША, у мінулым — шматгадовы сакратар камісіі Сусветнай рады Цэркваў “Вера і царкоўны лад”, сусветна вядомы праваслаўны багаслоў. Гэты візіт стаў першым за больш чым семдзясят гадоў прыездам у Беларусь прадстаўніка гэтай важнай для гісторыі Беларусі сям’і. Паездка была падтрыманая Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, якая праз сетку беларускіх бібліятэк арганізавала цёплы прыём госця ў Шчорсах, дзе знаходзяцца рэшткі былога маёнтку Храптовічаў, і ў Наваградку. Транспартнае і экскурсійнае суправаджэнне Пятру Буцянёву і прадстаўніцы Цэнтра “Экумена” Наталлі Васілевіч было ласкава забяспечана Юрыем Меляшкевічам, дырэктарам ТАА “Куфэрак падарожжаў”. Continue reading Візіт у Беларусь Пятра Буцянёва, нашчадка славутага роду Храптовічаў

Секцыя “Цэрквы ў войнах і войны ў цэрквах: ідэі, гісторыя, паўсядзённасць” прайшла ў межах Кангрэсу даследнікаў Беларусі

Секцыя па багаслоўі і гісторыі цэркваў, прысвечаная тэме “Цэрквы ў войнах і войны ў цэрквах: ідэі, гісторыя, паўсядзённасць” і арганізаваная пры падтрымцы Цэнтра “Экумена”, прайшла ў межах V Кагрэсу даследнікаў Беларусі, які адбыўся з 1 па 4 кастрычніка ў Каўнасе, Літва.

Version 2
Удзельнікі секцыі святар Аляксандар Шрамко, Пётр Буцянёў, Наталля Васілевіч, Павел Котаў. Рэгістрацыя на Кангрэс.

Continue reading Секцыя “Цэрквы ў войнах і войны ў цэрквах: ідэі, гісторыя, паўсядзённасць” прайшла ў межах Кангрэсу даследнікаў Беларусі

Конференция “Теологическое образование в Беларуси и странах Европы в контексте обеспечения свободы вероисповедания” прошла в Минске 21-22 ноября

«Инициатива FORB» (Беларусь), «Центр изучения современной религиозности» (Беларусь), Центр «Экумена» (Беларусь) совместно с международной организацией «Адвокаты Европы» (Болгария) провели 21-22 ноября 2014 года в г. Минске международную конференцию на тему “Теологическое образование в Беларуси и странах Европы в контексте обеспечения свободы вероисповедания”. Continue reading Конференция “Теологическое образование в Беларуси и странах Европы в контексте обеспечения свободы вероисповедания” прошла в Минске 21-22 ноября

Канферэнцыя Сеткі экуменічнага навучання ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе адбылася ў Вільні 15-16 кастрычніка

Чацвертая міжнародная канферэнцыя Сеткі па экуменічным навучанні ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (NELCEE) на тэму “Новы падыход да хрысціянскай тэалогіі: практычныя прыклады, інавацыйныя мадэлі і сучасныя выклікі экуменічнага навучання і багаслоўя ў Цэнтральнай і Усходняй  Еўропе” прайшла 15-16 кастрычніка ў Вільні, Літва.  Мерапрыемства было арганізаванае ў супрацоўніцтве з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) і Інстытутам ISSA.

Continue reading Канферэнцыя Сеткі экуменічнага навучання ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе адбылася ў Вільні 15-16 кастрычніка

На Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі адбылася секцыя “Святыя ў беларускай гісторыі і сучаснасці: асобы, месцы, тэксты, супольнасць”

congressЧацвёрты Міжнародны Кангрэс даследнікаў Беларусі прайшоў у Каўнасе 3-5 кастрычніка 2014 г. Навукоўцы, даследнікі, багасловы, журналісты з 6-ці краін прадставілі на міждысцыплінарнай і міжканфесійнай секцыі: “Святыя ў беларускай гісторыі і сучаснасці: асобы, месцы, тэксты, супольнасць”.

Усяго прагучаў 21 даклад па наступных тэматычных блоках, якія былі аб’яднаныя ў панэлі:

  • Першыя беларускія святыя: вобразы і лёсы;
  • Святыя: духоўнае і нацыянальнае вымярэнне
  • Ікона і культ
  • Эпоха канфесіяналізацыі: няскончаная палеміка
  • Святыя: разнастайнасць традыцый і рэлігій

Народнае ўшанаванне і царкоўнае прызнанне святых — гэта дынамічны працэс, які з’яўляецца не толькі праявай рэлігійнай пабожнасці, аднак і выражэннем пэўнай ідэалогіі і ідэнтычнасці — лакальнай, нацыянальнай, рэгіянальнай і нават палітычнай. Святыя — гэта рэферэнтныя для супольнасці асобы, якія вызначаюць узор жыцця і дзейнасці ў супольнасці, яе каштоўнасці, ідэі, задаюць ацэнку гістарычным падзеям.

Як і планавалася, дакладчыкі засяродзіліся на метадалогіі агіяграфічных штудыяў; даследаваннях як уласна беларускіх святых — ужо кананізаваных і яшчэ не кананізаваных, так і вобразах святых, якія адыгрываюць ролю важных для беларускай культуры персанажаў, своеасаблівасцяў іх асваення; агіяграфічных тэкстаў як у форме жыційнай літаратуры, так і ў форме літаратуры летапіснай і мастацкай; сувязі шанавання тых ці іншых гістарычных ці міфалагічных персанажаў з пэўнымі ідэямі; канфесійных і рэгіянальных інтэрпрэтацыях асобаў і іх гістарычнай ролі, крыніцаў патэнцыйных канфліктаў; канфесійнай агіяграфічнай палітыцы; ролі святых у фармаванні і падтрыманні супольнасці і яе ідэнтычнасці.

Каарданатарамі секцыі выступілі дырэктар Цэнтра “Экумена” Наталля Васілевіч і Наталля Кутузава, супрацоўніца Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Сярод дакладчыкаў: Наталля Васілевіч, Галіна Лабоха, Віктар Адзіночанка, святар Сяргей Стасевіч, Андрэй Мельнікаў, Таццяна Кароткая, Іван Асташчук, Алена Матушак, Павел Котаў, Аксана Шырко, Наталля Русецкая, Дзмітры Шыла, Анастасія Скеп’ян, святар Уладзімір Камінскі, святар Аляксандр Шрамко, святар Андрэй Крот, Наталля Кутузава, Наталля Гарковіч, Віктар Шукеловіч, Дзяніс Брылёў, Кацярына Агеенкава. Госцем секцыі быў кіраўнік камісіі па кананізацыі Літоўскай епархіі архімандрыт Антоній (Гурыновіч).

З поўнай праграмай секцыі можна азнаёміцца тут (pdf).

Даклады, якія прагучалі на секцыі, будуць апублікаваныя.