All posts by admin

АНТОНІЙ, МІТРАПАЛІТ СУРАЖСКІ. ЯК НАВУЧЫЦЦА МАЛІТВЕ. — ЦЭНТР “ЭКУМЕНА”, ФОНД “ДУХОЎНАЯ СПАДЧЫНА МІТРАПАЛІТА СУРАЖСКАГА АНТОНІЯ”, МН., 2017. — 88 С.

vokladka_granat…малітва – гэта зносіны, сустрэча, шлях, праз які мы злучаемся з Жывым Богам

— Мітрапаліт Антоній Суражскі

У Мінску выйшла падрыхтаваная Цэнтрам “Экумена” кніга Мітрапаліта Антонія Суражскага “Як навучыцца малітве” ў перакладзе на беларускую мову.

Чытаць далей

Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі мітрапаліта Антонія Суражскага «Як навучыцца малітве» прайшла ў Мінску

Прэзентацыя новай кнігі Цэнтра “Экумена” — беларускага перакладу кнігі Мітрапаліта Антонія Суражскага «Як навучыцца малітве» — прайшла ў Мінску 27 траўня ў межах фестывалю “Памежжа”. Падзея адбылася ў галерэі «Інстытут культуры».

Гэта ўжо другое выданне, перакладзеная камандай Цэнтра “Экумена”. Калі першая кніга «Быць хрысціянінам» была перакладам адпаведнага зборніку з рускай мовы, то новая кніга — пераклад з англійскай, які выканалі Наталля Васілевіч, Марына Каліноўская, Алеся Медушэўская. Вокладку зрабіла Юлія Янюк-Казлоўская, якая спявае ў  грэка-каталіцкім хоры «Прасфара». Гэты хор выканаў на імпрэзе некалькі кантаў.

Раман Абрамчук, які ўдзельнічаў у камандзе перакладчыкаў папярэдняй кнігі, правёў экскурсію па экспазіцыі, прысвечанай жыццю і творчасці Мітрапаліта Антонія. Перад наведнікамі выступілі Ганна Міхальчук, якая ў той жа камандзе перакладала першую кнігу і была адным з рэдактараў новай, а таксама Марына Каліноўская, адна з перакладчыц прэзентаванай кнігі «Як навучыцца малітве».

У хуткім часу кніга будзе даступная для шырокага кола чытачоў.

Чытайце таксама: “У Мінску прадставілі пераклад кнігі мітрапаліта Суражскага на беларускую мову“, газета “Новы час”, 29.05. 2016.

International Congress of Belarusian Studies and Centre Ecumena invite to participate in the thematic panel “Church Councils: context, authority, polemics, reception”

congressOrganising Committee of the International Congress of Belarusian Studies announces a call for individual applications for the 6th Congress, which will take place on 6-9 October 2016 in Kaunas, Lithuania.

Traditional panel on theology and history of church will take place in the framework of the Congress. In 2016 it will be dedicated to the following topic: “Church Councils: context, authority, polemics, reception”. Coordinators of the panel: Natallia Vasilevich, Dzmitry Shyla.

Description of the panel:

June 2016 is marked by the convention of the Holy and Great Synod of the Orthodox Church, which shall gather representative of all local Orthodox Churches all around the globe to discuss issues of inter-ecclesiastic life as well as the role of the Church in the contemporary world. This historic event has been preparing for almost a century, and Belarusian hierarchs and theologians also took part in pre-conciliar process (for example, Bishop Aliaksei of Hrodna (Hramadzki), archpriest Vital Baravoi, Metropolitans of Minsk Nikodim and Filaret). Another Synod to be in focus in 2016 is so called Lviv Synod of 1946, which has abolished Ukrainian Greek-Catholic Church unifying it with the Russian Orthodox Church. These two important dates were selected as focus-points to reflect on the role of synods and synodality or conciliarity in the Church’s life. In particularly, the interdisciplinary and inter-confessional section of the Congress will deal with the following issues: history of synods, their agenda, ideas and documents; geopolitical, socio-political, ecumenical and inter-Orthodox context of the synods; reception of the synods and their decision for the Church in general and Belarusian Churches in particular.

You can participate in the Congress as a speaker (in this case you need to submit an abstract of your paper 2-4 thousand characters long) or a guest without a paper. You can also apply for presentation of academic and cultural projects, publications, exhibitions etc. Journalists and media representatives are encouraged to participate in the event.

Please follow the link to choose a registration form.

Application deadline is 20 May 2016.

The congress is the most representative annual academic and expert event of Belarus. It gathers all main intellectual centres, which study Belarusian politics, society and culture. Besides, the congress presents a fine opportunity to develop new viable research and civil projects, exchange opinions and ideas, establish informal contacts with experts and academics from Belarus and other countries.

Mission of the Congress is to develop a community of scholars, analysts and experts, and to promote a deeper understanding of Belarus in academic and civil communities of the country, region and world.

Information in Belarusian language.

Міжнародны Кангрэс даследнікаў Беларусі і Цэнтр “Экумена” запрашаюць да ўдзелу ў секцыі “Царкоўныя Саборы: кантэкст, аўтарытэт, палеміка, рэцэпцыя”

congressАргкамітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў VI Кангрэсе, які адбудзецца 6-9 кастрычніка 2016 года ў г. Коўна (Літва).

У межах Кангрэсу пройдзе традыцыйная секцыя, прысвечаная тэалогіі і гісторыі Царквы. У 2016 годзе для секцыі была абраная тэма “Царкоўныя Саборы: кантэкст, аўтарытэт, палеміка, рэцэпцыя”. Каардынатарамі секцыі выступаюць Наталля Васілевіч і Дзмітры Шыла.

Апісанне тэматычных блокаў секцыі:

У чэрвені 2016 года пройдзе Святы і Вялікі Сабор Праваслаўнай Царквы, які мае сабраць прадстаўнікоў усіх праваслаўных цэркваў свету для абмеракавання пытанняў унутрыцаркоўнага жыцця і ролі царквы ў сучасным грамадстве. Працэс падрыхтоўкі да гэтай эпахальнай для жыцця праваслаўнай царквы падзеі расцягнуўся на цэлае стагоддзе. У перадсаборным працэсе ў свой час прымалі ўдзел і беларускія праваслаўныя іерархі і багасловы (напрыклад, Гарадзенскі епіскап Аляксей Грамадскі, прот. Віталь Баравой, Мітрапаліты Мінскія і Беларускія Нікадзім і Філарэт). Таксама ў 2016 годзе спаўняецца 70 гадоў з правядзення так званага Львоўскага сабору — на якім была ліквідаваная Украінская Грэка-Каталіцкая Царква, прымусова далучаная да Рускай Праваслаўнай Царквы. Гэтыя дзве даты — нагода паразважаць пра ролю сабораў і саборнасці ў жыцці цэркваў. На міждысцыплінарнай і міжканфесійнай секцыі прапануецца разгледзіць наступныя пытанні: гісторыя падрыхтоўкі сабораў, іх тэмаў і дакументаў; геапалітычны, сацыяльна-палітычны, экуменічны і міжправаслаўны кантэкст сабораў, актуальнасць сабораў і яго рашэнняў для Царквы ў цэлым і Беларускіх Цэркваў ў прыватнасці. 

Прыняць удзел у Кангрэса можна ў якасці выступоўцы (для гэтага трэба прадставіць тэзісы памерам 2-4 тыс. знакаў) ці госця без даклада.  Можна таксама падаць заяўку на арганізацыю прэзентацыі навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў, выставаў і г.д. Арганізацыйны камітэт вітае ўдзел у Кангрэсе журналістаў і прадстаўнікоў СМІ.

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн падачы заявак — 20 мая 2016 года.

Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай беларускай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй, у працы якога прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі  і культуры Беларусі. Акрамя гэтага, правядзенне Кангрэса ‘яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену думкамі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і другіх краін.  

Місія Кангрэса – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных асяродках краіны, рэгіёну і свету. 

Інфармацыя пра секцыю на ангельскай мове.

Міжнародны Кангрэс даследнікаў Беларусі і Цэнтр “Экумена” запрашаюць да ўдзелу ў секцыі “Цэрквы ў войнах і войны ў цэрквах: ідэі, гісторыя, паўсядзённасць”

congressАргкамітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў V Кангрэсе, які адбудзецца 2-4 кастрычніка 2015 года ў г. Коўна (Літва).

У межах Кангрэсу пройдзе традыцыйная секцыя, прысвечаная тэалогіі і гісторыі Царквы. У 2015 годзе для секцыі была абраная тэма “Цэрквы ў войнах і войны ў цэрквах: ідэі, гісторыя, паўсядзённасць”. Каардынатарамі секцыі выступаюць Наталля Васілевіч і Надзея Белякова.

Апісанне тэматычных блокаў секцыі:

Многія ўзброеныя канфлікты адбываюцца пад сцягам рэлігіі. Канцэпцыя сутыкнення цывілізацый пастулюе патэнцыйную канфліктагенасць рэлігіі ў пост-ідэалагічным свеце. Цэрквы, якія знаходзяцца ўнутры вайны — ці гэта вайна «гарачая», ці «халодная», ці культурная, ці цывілізацыйная — асэнсоўваюць сваё месца і ролю ў канфліктах, выбіраюць стратэгію паводзінаў, атаясамліваюць сябе з адным з бакоў канфлікта па лініі «ахвяра-агрэсар», «свае-чужыя» альбо «вайна-мір». Рыторыка і вобразы вайны, барацьбы, ваяроў — пранікаюць у тэалогію, становяцца падмуркам ідэнтычнасці, выбар, які робяць цэрквы ў сітуацыі вайны, становіцца значным, а часам і паваротным момантам у іх тэалогіі.Пры гэтым “ваенныя” вобразы глыбока ўкаранёныя ў царкоўнай традыцыі і ў хрысціянскіх тэкстах: у Бібліі, у а аскетычных і літургічных творах.Міждысцыплінарная секцыя збярэ багасловаў, гісторыкаў, філосафаў, літаратуразнаўцаў, палітолагаў, сацыёлагаў, юрыстаў і закране шырокае кола пытанняў, звязаных з тэалагічным асэнсаваннем вайны і міру ў цэлым, з уплывам войнаў на самавызначэнне цэркваў, даследаваннем ролі цэркваў і асобных іх прадстаўнікоў у гістарычных канфліктах, а таксама з іх пэўнымі міфалагізаванымі вобразамі.Найперш, фокусам секцыі будуць сюжэты, звязаныя з міжканфесійным супрацьстаяннем, царкоўна-дзяржаўным супрацьстаяннем у рэгіёне Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, дзейнасці і становішчы цэркваў ва ўмовах Другой сусветнай вайны і Халоднай вайны, рэлігіі і яе інструменталізацыі ў украінскім канфлікце, канцэптуалізацыі і ідэалагізацыі гістарычнай памяці, звязанай з войнамі, сацыяльнаму вучэнню цэркваў датычна вайны і міра.

Прыняць удзел у Кангрэса можна ў якасці выступоўцы (для гэтага трэба прадставіць тэзісы памерам 2-4 тыс. знакаў) ці госця без даклада.  Можна таксама падаць заяўку на арганізацыю прэзентацыі навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў, выставаў і г.д. Арганізацыйны камітэт вітае ўдзел у Кангрэсе журналістаў і прадстаўнікоў СМІ.

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн падачы заявак — 18 мая 2015 года.

Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай беларускай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй, у працы якога прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі  і культуры Беларусі. Акрамя гэтага, правядзенне Кангрэса ‘яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену думкамі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і другіх краін. 

Місія Кангрэса – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных асяродках краіны, рэгіёну і свету.

Інфармацыя пра секцыю на ангельскай мове.

Антоній, Мітрапаліт Суражскі. Быць хрысціянінам. — Цэнтр “Экумена”, Фонд “Духоўная спадчына Мітрапаліта Суражскага Антонія”, Мн., 2014. — 112 с.

anton

Гэта найпершы момант у хрысціянскім жыцці: разам з Богам верыць у чалавека, пачынаючы з сябе самога.

Мітрапаліт Антоній Суражскі

У Мінску выйшла падрыхтаваная Цэнтрам “Экумена” кніга Мітрапаліта Антонія Суражскага “Быць хрысціянінам” у перакладзе на беларускую мову.
Чытаць далей