Пра Цэнтр “Экумена”

Цэнтр “Экумена” з’яўляецца культурна-асветніцкай установай. Зарэгістраваны 14 жніўня 2009 г. Мінгарвыканкамам.

Нашыя ініцыятывы і праекты:

Бачанне і прынцыпы Цэнтра “Экумена”, а таксама ягоны Статут, рэалізуюцца праз шэраг праектаў:

Біблятэка “Экумена”: збор кнігаў хрысціянскай, гістарычнай, рэлігіязнаўчай, катэхітычнай, богаслужбовай і інш. тэматыкі на розных мовах для забеспячэння навучальнай, даследніцкай, перакладніцкай, літаратурнай, творчай дзейнасці. Акрамя навуковых і навукова-папулярных працаў у бібліятэку збіраюцца падручнікі, мастацкая літаратура, перыядычныя і архіўныя выданні. Бібліятэка папаўняецца за кошт ахвяраванняў і падарункаў кніг, узаемаабмену. Для нас бібліятэка — гэта не толькі кніжны фонд, але таксама і месца сустрэчы аўтара і чытача, адна з ідэяў — правядзенне прэзентацый кніг, сустрэчаў з вядомымі аўтарамі і аўтарамі-пачаткоўцамі.

— Праект “Царква ў разнастайнасці”: знаёмімся з гісторыя і сучасным жыццём хрысціянскіх цэркваў з усяго свету, а таксама з культурай тых народаў, сярод якіх Цэрквы жывуць і дзейнічаюць, якую ўбіраюць у сябе. Якія духоўныя дары маюць Цэрквы ў той ці іншай часціне свету? Які досвед можа быць для нас цікавым і карысным сёння? Чым жывуць нашыя браты і сёстры хрысціяне ва ўсім свеце? На гэтыя пытанні мы спрабуем знайсці адказы ў межах сустрэчаў — праз сведчанні людзей, якія жывуць у розных краінах, праз мастацкую творчасць, праз навуковыя даклады, а таксама праз традыцыйныя майстэрствы і кухню народаў свету. Праект рэалізуецца ў супрацоўніцтве з прыходам у гонар св. арх. Міхаіла ў г. Мінску.

Перакладніцкая майстэрня: распрацоўка беларускай рэлігійнай тэрміналогіі, пераклад значных хрысціянскіх твораў і тэкстаў на беларускую мову, вывучэнне сучасных замежных і класічных моваў, а таксама беларускай мовы. З пач. ХХ стагоддзя была зробленая вялікая праца па перакладзе Святога Пісання і богаслужэння на беларускую мову – рознымі хрысціянскімі канфесіямі як у Беларусі, так і на эміграцыі. Праваслаўныя беларусы сутыкнуліся на гэтым шляху з рознымі праблемамі. Па-першае, гэта занядбаны стан беларускай мовы ў беларускім грамадстве, які не дазваляе пашыраць яе ўжыванне таксама і ў царкве. Па-другое, гэта наяўнасць вялікай колькасці разнастайных перакладаў Святога Пісання, якія не дазваляюць казаць аб наяўнасці ўніфікаванага падыходу да перакладаў як з метадалгічна-багаслоўскага, так і з уласна моўнага гледзішча. Па-трэцяе, гэта няпэўнасць у неабходнасці богаслужбовага выкарыстання беларускай мовы ў праваслаўнай царкве. Па-чацвертае, амаль поўная адсутнасць грунтоўных перакладаў на беларускую мову як працаў св. айцоў, гэтак і сучасных багасловаў. Па-пятае, гэта звужаная, у параўнанні з іншымі хрысціянскімі канфесіямі, сфера ўжывання беларускай мовы ў публіцыстычных тэкстах на царкоўна-рэлігійную тэматыку, у пропаведзях, у дакументацыі, у міжасабовых стасунках.

Сацыяльная этыка: даследніцкая праграма па сацыяльнай этыцы, сацыяльных вучэннях хрысціянскіх цэркваў.

Свабода сумлення: аналітыка ў галіне рэлігійнага заканадаўства і практыкі яго рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Школка “Экумена”: адукацыйныя і даследніцкія семінары і праграмы па розных дысцыплінах і тэмах.

“Хрысціянская еднасць”: спрыянне экуменічнаму дыялогу ў Беларусі праз сустрэчы прадстаўнікоў розных канфесій і удзел у супольных між-хрысціянскіх праектах. Мы супрацоўнічаем з экуменічнай супольнасцю Taize, з Сусветнай Хрысціянскай Студэнцкай Федэрацыяй, уваходзім у Сетку экуменічнага навучання ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе.

Асобы:

Дырэктар Цэнтру “Экумена” — Наталля Васілевіч

Раман Абрамчук — культуролаг, музыка; удзельнік праекту перакладу на беларускую мову працаў мітр. Суражскага Антона

Аня Міхальчук — філолаг, навукоўца; удзельніца праекту перакладу на беларускую мову працаў мітр. Суражскага Антона

Уладзя Лянкевіч — філолаг, навукоўца, паэт; удзельнік праекту перакладу на беларускую мову працаў мітр.Суражскага Антона

Рэквізіты:

Цэнтр “Экумена”, юрыдычны адрас: 220007 г. Мінск, вул. Жукоўскага, д.1, офіс 9.
УНП 191189224
Разліковы рахунак: 3015028303000 (BYR, беларускія рублі); 3015028303013 (EUR, еўра); ЗАТ “БелСвісБанк” код 175, РКЦ №1: г. Мінск, пл. Свабоды, 4

Кантакты:

ecumena@ecumena.by; тэл. +375 29 346 14 93

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *

 Культурна-асветніцкая установа