21-23 верасня у Бухарэсце адбылося пасяджэнне працоўнай групы “Сацыяльная вучэнне Праваслаўнай Царквы”

21-23 верасня ў Бухарэсце адбылося пасяджэнне дыскусійнай групы “Сацыяльнае вучэнне Праваслаўнай Царквы”, арганізаванае Фондам Конрадам Адэнаўэра. Канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел праваслаўныя, каталіцкія і пратэстанцкія багасловы і інтэлектуалы Еўропы, была прысвечаная праваслаўнаму погляду на годнасць і правы чалавека, у тым ліку, вялікая ўвага была нададзеная аналізу дакумента Рускай Праваслаўнай Царквы “Пачаткі вучэння РПЦ пра годнасць, свабоду і правы чалавека“.

У час пасяджэння прагучалі наступныя даклады: “Канцэпцыя і значэнне правоў чалавека ў Каталіцкай Царкве” — праф. Інгеборг Габрыэль (Венскі Ўніверсітэт, дырэктар Jistitia et Pax Austria, Аўстрыя), “Канцэпцыя і значэнне правоў чалавека ў Пратэстанцкай/Лютэранскай Царкве” — праф. Штэфан Тоблер (багаслоўскі факультэт у Сібіу, дырэктар Інстытута экуменічных даследаванняў у Сібіу, Румынія), “Канцэпцыя і важнасць правоў чалавека ў праваслаўным успрыманні” — праф. Канстанцін Дэліканстанціс (Багаслоўскі факультэт Афінскага Ўніверсітэта, Грэцыя). На канферэнцыі таксама выступілі — к.юр.н. Алег Брэскі/дырэктар Цэнтру “Экумена” Наталля Васілевіч (Беларусь), праф. Божыдар Андонаў (Балгарыя), праф. Раду Прэда/праф. Пічу Акаляну (Румынія), д-р Думітру Катэлеа/Дзяніс Чэнуша (Малдова), д-р Хараламбас Вэндзіс (Грэцыя), Бобан Мітэўскі (Македонія), свят. Канстанцін Мірон/Марына Кірудзі (Нямеччына) і інш.

Даследаванне сацыяльнай этыкі і сацыяльнага вучэння хрысціянскіх цэркваў з’яўляецца адным з прыярытэтаў дзейнасці Цэнтру “Экумена”, на пасяджэнні працоўнай групы быў прадстаўлены аналіз  падыходу да вучэння да правоў і свабоды чалавека, прапанаваных Рускай Праваслаўнай Царквой, яго сацыяльнага і палітычнага кантэксту, прапанаваныя накірункі далейшай працы ў сферы вывучэння сацыяльнай канцэпцыі Праваслаўнай Царквы, у т.л. у дачыненні да правоў і годнасці чалавека як філасофскай, палітычнай, прававой і багаслоўскай катэгорыі.

Больш падрабязна пра мерапрыемства чытайце на партале “Царква”: О.Бреский “Круглый стол пл православному пониманию прав и достоинства человека состоялся в Бухересте

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *