ПРЭЗЕНТАЦЫЯ БЕЛАРУСКАГА ПЕРАКЛАДУ КНІГІ “ЯК НАВУЧЫЦЦА МАЛІТВЕ” МІТРАПАЛІТА АНТОНІЯ СУРАЖСКАГА

vokladka_granatУ нядзелю 12 лютага а 10-30 у Свята-Міхайлаўскім прыходзе па адрасе: Мінск, вул. Янкоўскага, 2 (Сухарава) адбудзецца прэзентацыя кнігі “Як навучыцца малітве” Мітрапаліта Антонія Суражскага ў перакладзе на беларускую мову. Прэзентацыя адбудзецца пасля заканчэння Боскай літургіі на беларускай мове. Пачатак літургіі а 9-00 у царкве ў гонар св. Ксеніі Пецярбугскай.

Пераклад быў выкананы творчым аб’яднаннем у наступным складзе: Наталля Васілевіч, Марына Каліноўская, Алеся Медушэўская. Кніга “Як навучыцца малітве” стала другой у серыі перакладаў тэкстаў вядомага праваслаўнага багаслова і прапаведніка Мітрапаліта Суражскага Антонія (Блюма).

На прэзентацыі можна будзе сустрэцца з перакладчыкамі і рэдактарамі кнігі, а таксама набыць новую кнігу і папярэднюю — “Быць хрысціянінам”.

 

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *