АНТОНІЙ, МІТРАПАЛІТ СУРАЖСКІ. ЯК НАВУЧЫЦЦА МАЛІТВЕ. — ЦЭНТР “ЭКУМЕНА”, ФОНД “ДУХОЎНАЯ СПАДЧЫНА МІТРАПАЛІТА СУРАЖСКАГА АНТОНІЯ”, МН., 2017. — 88 С.

vokladka_granat…малітва – гэта зносіны, сустрэча, шлях, праз які мы злучаемся з Жывым Богам

— Мітрапаліт Антоній Суражскі

У Мінску выйшла падрыхтаваная Цэнтрам “Экумена” кніга Мітрапаліта Антонія Суражскага “Як навучыцца малітве” ў перакладзе на беларускую мову.

Другая кніга з серыі выданняў Мітрапаліта Антонія Суражскага на беларускай мове — гэта дапаможнік, які стаў класікай духоўнай літаратуры. Кніга была перакладзена на шматлікія мовы. Мітрапаліта Антоній дзеліцца сваім досведам пра тое, як пачаць маліцца, калі гэта не атрымліваецца, як пераасэнсаваць свае стасункі з Богам і сваю малітоўную практыку. Другое выданне стала працягам перакладніцкай працы Цэнтра “Экумена” — у 2014 годзе была выдадзена першая кніга “Стаць хрысціянінам”.

Пераклад выканалі: Наталля Васілевіч, Марына Каліноўская, Алеся Медушэўская.

Кніга дапушчана да распаўсюду Выдавецкай Радай Беларускай Праваслаўнай Царквы (ИС Б-16-609-0181)

Прыходы і іншыя рэлігійныя арганізацыі, якія жадаюць замовіць кнігу для распаўсюду, могуць гэта зрабіць, напісаўшы на электронны адрас Цэнтра “Экумена”: ecumena@ecumena.by ці пазваніўшы па тэлефоне 8-029-33861-97.

Замовіць кнігу можна па тэлефоне 8-029-3331024.

Запампаваць у фармаце epub

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *