Ірландскі дзень у межах праекту “Царква ў разнастайнасці”

27 сакавіка ў бібліятэцы Свята-Міхайлаўскага прыходу (г. Мінск, Сухарава) прайшоў дзень, прысвечаны Царкве на Смарагдавым востраве — у Ірландыі: “Пачуйце мяне, астравы, і слухайце мяне, народы дальнія” (Іс. 49:1). У часе сустрэчы прагучаў шэраг дакладаў, прысвечаны розным аспектам хрысціянства ў Ірландыі. Першы выступоўцы — Алесь Спіцын — расказаў пра гісторыю кельцкай Царквы і яе станаўленні да Вялікага расколу; на гэтую ж тэму быў даклад госці з Ірландыі Кацярыны Наліўкі — “Ад Патрыка да Малахіі: своеасаблівасьці царкоўнага жыцця ў Ірландыі ад хрысціянізацыі да прыходу нарманаў”.

Апроч таго Кацярына распавяла — са свайго ўласнага досведу — пра жыццё Праваслаўнай Царквы ў гэтым далёкім краі. Ірландская, кельцкая культура, досыць папулярная ў Амерыцы і Заходняй Еўропе, усё большую папулярнасць яна набывае ў нас; і ёсць тры знакавыя “фішкі” ірландшчыны — св. Патрык, канюшына і ірландскія танцы. Уласна, канюшына, якой, паводле сцверджанняў зялейніка-прафесіянала Алеся Спіцына і назіранняў за жывой ірландскай прыродай з боку Кацярыны Наліўкі, у Ірландыі днём з агнём не адшукаеш, паводле пабожнага падання, стала сімвалам, праз які св. Патрыку ўдалося прадэманстраваць разуменне таямніцы Св. Тройцы, аднога з найбольш складаных багаслоўскіх канцэптаў хрысціянскай тэалогіі. Асоба св. Патрыка абрасла разнастайнымі паданнямі, і пра яго і іншых святых кельцкай Царквы расказаў удзельнікам сустрэчы Ілля Кульбіцкі. Апроч таго, пра кельскую кнігу зрабіў невялікі даклад вялікі прыхільнік ірландшчыны Андрэй Строцаў.

Асаблівую атмасферу кельцкага свята ствараў гурт ірландскай музыкі Ejrut, выканаўшы шэраг ірландскіх лірычных спеваў. Творчасць гэтага гурта цікавая тым, што музыкі спяваюць кельцкія балады ў перакладзе на беларускую мову.

Спявае гурт Ejrut:

відэа Наталлі Васілевіч:

відэа Яраслава Сцешыка:

Таксама чытайце ў блогу Ганны Звездінай: “Дзень Царквы ў Ірландыі (фотоотчет)

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *