Чацвертая міжнародная канферэнцыя Сеткі па экуменічным навучанні ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (NELCEE) на тэму “Новы падыход да хрысціянскай тэалогіі: практычныя прыклады, інавацыйныя мадэлі і сучасныя выклікі экуменічнага навучання і багаслоўя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе” прайшла 15-16 кастрычніка ў Вільні, Літва. Мерапрыемства было арганізаванае ў супрацоўніцтве з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) і Інстытутам ISSA.
У першы дзень канферэнцыі члены Сеткі прэзентавалі апошнія вынікі сваіх даследаванняў тэалагічнага навучання і адукацыі ў рэгіянальным і канфесійным катэксце. Канферэнцыя адкрылася лекцыяй “Багаслоўская адукацыя ў Афрыцы: сучасныя пытанні і не-пытанні для між-кантэкстуальнага параўнання“, прачытанаў спецыяльна запрошаным дакладчыкам праф. Хрыста Ламбарда (Універсітэт Паўднёвай Афрыкі), экспертам па тэалагічнай адукацыі, які ў дадзены перыяд знаходзіўся ў Віленскім Універсітэце ў якасці запрошанага выкладчыка.
Апроч таго з дакладамі выступілі:
Лайма Гейкіна (Рыжскі ўніверсітэт, Латвія): “Месца практыкі ў вывучэнні тэалогіі: экуменічныя аспекты“;
Аляксей Бадроў (Біблійна-багаслоўскі інстытут ім. св. ап. Андрэя, Масква, Расея): “Праблемы і выклікі багаслоўскай адукацыі ў Расеі”;
Стэфан Канстантынэску (Інстытут экуменічных даследаванняў, Універсітэт Фрыбурга, Швейцарыя): “Развіццё канфесійнай, экуменічнай і рэлігійнай адукацыі ў пачатковай і сярэдняй школе: швейцарская мадэль“;
Стэфан Тоблер (Інстытут экуменічных даследаванняў IERS, Сібіу, Румынія): “Экуменізм вымагае духоўнасці”;
Петэр Бала (Універсітэт рэфармаванай царквы ім. Гашпара Каройі, Будапешт, Венгрыя): “Экуменічныя аспекты экзэгезы Новага Запавету“;
Стывэн Гарэт (Інстытут ISSA, Вільня, Літва): “Сапраўднае сяброўства: чаму можна навучыцца з экуменічных размоваў Карла Барта і Ганса Урса фон Бальтазара“;
Вольга Брэская (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Вільня, Літва): “Дэкануструяваць расшчыліну дэбатаў: сацыялагічная і багаслоўская аргументацыя датычна правоў чалавека ва Усходняй Еўропе“;
Наталля Васілевіч (Цэнтр “Экумена”, Мінск, Беларусь): “Публічны дыскрурс рэлігійнай адукацыі ў Беларусі: канфесійная, экуменічная ці патрыятычная?“;
Алег Брэскі (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Вільня, Літва): “Пазітыўная дактрына датычна статусу Царквы ў сучасным свеце паводле кананічнага права Рускай Праваслаўнай Царквы“.

Фота: Volos Academy
Другі дзень быў Праваслаўнаму падручніку па экуменізму (Orthodox Handbook on Ecumenism. Resources for Theological Education. — Volos Academy Publications in cooperation with WCC Publications and Regnum Books International, Oxford, Volos, 2014).
Прэзентацыю Падручніка правёў адзін з яго рэдактараў і каардынатара Сеткі NELCEE Нікалаас Аспруліс (Волаская Акадэмія, Волас, Грэцыя). Удзельнікі канферэнцыі амеркавалі кнігу, а таксама наступныя публікацыі па тэме тэалагічнай адукацыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе).
Цэнтр “Экумена” з самага пачатку заснавання Сеткі NELCEE актыўна ўдзельнічае ў яе развіцці. Тэалагічная адукацыя з’яўляецца адной з прыярытэтных тэмаў Цэнтра “Экумена”: 21-22 лістапада арганізацыя супольна з Ініцыятывай Forb, Цэнтрам даследавання сучаснай рэлігійнасці і міжнароднай арганізацыяй “Адвакаты Еўропы” праводзіць у Мінску міжнародную канферэнцыю на тэму “Тэалагічная адукацыя ў Беларусі і краінах Еўропы ў кантексце забеспячэння свабоды веравызнання“.