Скончыўся прыём заявак на конкурс паэтычнага перакладу псалмоў

bible_skarУсяго на конкурс паэтычнага перакладу псалмоў на беларускую мову, абвешчаны Цэнтрам “Экумена” і часопісам “ПрайдзіСвет”, было даслана 27 перакладаў.

Для перакладу праваноўваліся наступныя псалмы:

  • Пс. 1 (1)
  • Пс. 8 (8)
  • Пс. 22 (23)
  • Пс. 50 (51)
  • Пс. 62 (63)
  • Пс. 83 (84)
  • Пс. 136 (137)

Цяпер працы будуць дасланыя членам кампетэнтнага журы для ацэнкі. Крытэрам ацэнкі будзе не толькі дакладнасць перакладу, але і яго мастацкія вартасці.

У склад журы конкурса ўваходзяць:

  • Валянціна Аксак, журналістка, паэтка;
  • Наталля Васілевіч, тэолаг, Цэнтр “Экумена”;
  • Уладзімір Лянкевіч, паэт, часопіс “ПрайдзіСвет”;
  • Дзмітры Строцаў, паэт;
  • Сяргей Шупа, перакладчык.

Пераможцы конкурсу атрымаюць прызы, а найлепшыя пераклады будуць апублікаваныя.

 

 

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *