Новы тэрмін прыёму працаў на конкурс паэтычнага перакладу псалмоў: 15 верасня

bible_skarЧасопіс “ПрайдзіCвет” і Цэнтр “Экумена” вырашылі працягнуць прыём працаў на конкурс паэтычнага перакладу псалмоў на беларускую мову да 15 верасня.

Для перакладу прапануюцца наступныя псалмы (нумарацыя Септуагінты, у дужках — масарэцкая):

  • Пс. 1 (1)
  • Пс. 8 (8)
  • Пс. 22 (23)
  • Пс. 50 (51)
  • Пс. 62 (63)
  • Пс. 83 (84)
  • Пс. 136 (137)

У склад журы конкурса ўвайшлі:

  • Валянціна Аксак, журналістка, паэтка;
  • Наталля Васілевіч, тэолаг, Цэнтр “Экумена”;
  • Уладзімір Лянкевіч, паэт, часопіс “ПрайдзіСвет”;
  • Дзмітры Строцаў, паэт;
  • Сяргей Шупа, перакладчык.

Умовы конкурсу:

Перакладчыкі могуць перакладаць з наступных крыніцаў: з арыгінальнай старажытнагабрэйскай, з арыгінальнай старажытнагрэцкай Септуагінты (пры валоданні, адпаведна, старажытнагабрэйскай і старажытнагрэцкай мовамі), а таксама могуць спампаваць падрыхтаваныя Аргкамітэтам конкурсу тэксты псалмоў па-старажытнагабрэйску з падрадковым перакладам са старонкі часопіса “ПрайдзіСвет”.

Крытэрам ацэнкі журы будзе не толькі дакладнасць перакладу, але і яго мастацкія вартасці.

Свае працы з пазнакай “Пераклад псалмоў” дасылайце на адрас rada@prajdzisvet.org да 15 верасня 2014 г. 23 гадзін 45 хвілін па беларускім часе. У лісце пазначце, калі ласка, сваё імя, прозвішча, месца пражывання і прафесію.

Усе пераклады, прадстаўленыя для ацэнкі паважанага і кампетэнтнага журы, будуць зашыфраваныя.

Пераможцы конкурсу атрымаюць прызы, найлепшыя пераклады будуць апублікаваныя.

 

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *