Антоній, Мітрапаліт Суражскі. Быць хрысціянінам. — Цэнтр “Экумена”, Фонд “Духоўная спадчына Мітрапаліта Суражскага Антонія”, Мн., 2014. — 112 с.

anton

Гэта найпершы момант у хрысціянскім жыцці: разам з Богам верыць у чалавека, пачынаючы з сябе самога.

Мітрапаліт Антоній Суражскі

У Мінску выйшла падрыхтаваная Цэнтрам “Экумена” кніга Мітрапаліта Антонія Суражскага “Быць хрысціянінам” у перакладзе на беларускую мову.

Першая кніга з серыі выданняў Мітрапаліта Антонія Суражскага на беларускай мове — гэта цыкл гутарак, прамоўленых уладыкам Антоніем адмыслова для аўдыторыі ў Расіі (жнівень 1995 г.), дапоўнены двума тэкстамі: выступам на тэму духоўніцтва (2-я Міжнародная канферэнцыя напярэдадні святакавання Тысячагоддзя Хрышчэння Русі, 1987 г.) і гутаркай пра хрысціянскае жыццё ў лонданскім прыходзе (травень 1990 г.):

  1. Пра хрысціянства
  2. Пра царкву
  3. Пра таемствы
  4. Пра пакаянне
  5. Пра споведзь
  6. Духоўнасць і духоўніцтва
  7. Пра малітву
  8. Пра хваробы
  9. Пра святасць і духоўнасць
  10. Пра шлюб, пра дзяцей
  11. Пра смерць
  12. Пра жыццё хрысціянскае

Пераклад выканалі: Раман Абрамчук, Наталля Васілевіч, Уладзімір Лянкевіч, Ганна Міхальчук.

Кніга дапушчана да распаўсюду Выдавецкай Радай Беларускай Праваслаўнай Царквы (Рашэнне №1722 ад 20 лютага 2014 года)

Прыходы і іншыя рэлігійныя арганізацыі, якія жадаюць замовіць кнігу для распаўсюду, могуць гэта зрабіць, напісаўшы на электронны адрас Цэнтра “Экумена”: ecumena@ecumena.by ці пазваніўшы па тэлефоне 8-029-33861-97.

Замовіць кнігу можна па тэлефоне 8-029-3331024.

Запампаваць у фармаце epub

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *