Круглы стол “Сацыяльныя нормы і сацыяльная этыка ва Ўсходняй Еўропе”

22-23 студзеня ў БІП — Інстытут правазнаўства адбыўся круглы стол “Сацыяльныя нормы і сацыяльная этыка ва Ўсходняй Еўропе”, арганізаваны БІП, Цэнтрам “Экумена”, Дэпартаментам права ЕГУ, часопіс даследавання ўсходне-еўрапейскага памежжа “Перекрёстки” і Фондам Конрада Адэнаўэра.

Праблематыка чытанняў:

1. Крыніцы сацыяльнай этыкі. Трансфармацыя структуры сацыяльнай этыкі ва Ўсходняй Еўропе. Этычная думка Ўсходняй Еўропы ў ХХI ст.

2. Узаемадзеянне нормаў сацыяльнай этыкі і іншых нарматыўных сістэмаў. Прававая культура і сацыяльная этыка. Узаемаадносіны індывідуальнай і сацыяльнай этыкі. Выкарыстанне сацыяльнага капіталу ва Ўсходняй Еўропею Давер у грамадствах Усходняй Еўропы.

3. Уздзеянне сацыяльнай этыкі на сферу грамадскіх камунікацыяў. Сувязь сацыяльнай этыкі і палітыкі СМІ. Этыка гаспадарчай дзейнасці ва Ўсходняй Еўропе. Этычныя пытанні палітычнага працэсу. Асаблівасці станаўлення грамадзянскай супольнасці ва Ўсходняй Еўропе. Праблемы дэкрыміналізацыі грамадстваў Усходняй Еўропы.

На канферэнцыі прагучалі наступныя даклады: іер. Філіп (Рабых) “Фарміраванне ўсходне-еўрапейскай мадэлі сацыюма і яе месца ў еўрапейскай цывілізацыі”, Пётра Рудкоўскі “Аўтарытарнае сумленне”, Інгеборг Габрыэль “Тэалогія і значэнне правоў чалавека ў Каталіцкай Царкве”, Вірджыліу Бырледзяну “Рэспубліка Малдова: мастацтва забыцця ці пошукі этыкі калектыўнай памяці”, Вольга Шпарага “Генэзіс адказнасці і сімвалічны парадак палітычнага”, Андрэй Акара “Канцэптуальныя ресурсы ідэалогіі і палітычнай філасофіі салідарызму ў сучасных мадэрнізацыйных працэсах”, Сяргей Калінін “Каштоўнасці і інтарэсы ў соцыянарматыўнай сістэме”, Наталля Васілевіч “Сацыяльная этыка ў сацыяльнай канцэпцыі РПЦ і ідэалогіі беларускій дзяржавы”, Алег Брэскі “Вычэнне аб годнасці чалавека як падваліны статусу асобы”, Андрэй Шуман “Сацыяльна этыка ва ўмовах няразвітай публічнасці”, Вольга Брэская “Сацыяльная этыка: паміж прыватным і публічным”, Андрэй Лаўрухін “Спецыфіка соцыянарматыўнага рэгулявання грамадскіх адносінаў у Рэспубліцы Беларусь”, Алла Сакалова “Сацыяльная норматворчасць як кампанент фарміравання права”, Надзея Белякова “Гістарычны ўнёсак рэлігійных інстытутаў у фарміраванне этычных нормаў”. Планаваўся таксама даклад свят. Аляксандра Шрамко “Неадмірнасць і ўключанасць Царквы ў сацыяльныя працэсы сучаснасці”.

Больш падрабязную інфармацыю аб круглым стале глядзіце тут:

Афіцыйны сайт Маскоўскага Патрыярхату: В Минске прошел круглый стол “Социальные нормы и социальная этика в Восточной Европе”

Сайт Еўрапейскага Гуманітарнага Ўніверсітэта: В Минске прошел круглый стол “Социальные нормы и социальная этика в Восточной Европе”

Блог Алега Брэскага ksanfik: Круглый стол по социальной этике

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *