6 лютага Цэнтр “Экумена” правёў Фінскі дзень у межах праекту “Царква ў разнастайнасці”

SUOMEN KRISTUKSEN KIRKKO
Дзень Царквы ў Фінляндыі “І канцоў свету сягаюць словы іх” (Пс.19:4): Царква за краем зямлі: ФІНЛЯНДЫЯ І КАРЭЛІЯ” адбыўся ў бібліятэцы прыходу св. Архангела Міхаіла (Сухарава, Мінск) 6 лютага – у дзень св. шч. Ксеніі Пецярбургскай. Сустрэчу арганізавалі Цэнтр “Экумена” пра падтрымцы прыходу св. Архангела Міхаіла, пры ўдзеле Праваслаўнай моладзевай Асацыяціі ў Фінляндыі.

На сустрэчы былі разгледжаныя наступныя пытанні:
Як прыйшло хрысціянства ў Карэлію і Фінляндыю?
Чаму ў Праваслаўнай Царкве Фінляндыі служаць па грыгарыянскім календары?
Як Праваслаўная Царква Фінляндыі стала дзяржаўнай?
Чым жыве сёння Царква ў Фінляндыі?
Чаму ў Праваслаўнай Царкве Фінляндыі так шмат моладзі?
Што такое “Калевала” і ці звязана яна з хрысціянствам?
Перад пачаткам мерапрыемства ўдзельнікі праспявалі сціхіры карэльскім святым. На сустрэчы выступілі свят. Хейкі Хутунен (Праваслаўная Царква ў Фінляндыі), які расказаў пра сваю пастырскую дзейнасць і пра гісторыю хрысціянства ў Фінляндыі; а таксама праваслаўная моладзь з Фінляндыі, яны расказалі пра жыццё праваслаўных ў сваёй краіне, пра свой шлях да Праваслаўнай Царквы, экуменічны дыялог у Фінляндыі; свят. Аляксандар Шрамко, клірык прыходу св. Архангела Міхаіла падзяліўся ўражаннямі ад свайго наведання Фінляндыі і прыходу Св. Германа Аляскінскага ў Эспоо; Наталля Васілевіч расказала пра атрыманне аўтакефаліі Фінскай Праваслаўнай Царквой. Удзельнікі сустрэчытаксама пачаставаліся фінскімі і карэльскімі нацыянальнымі стравамі.

Больш падрабязна пра мерапрыемства чытайце:

У блогу Ганны Звездзінай az_kerze: Встреча о Финской Православной Церкви

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *