Міжрэлігійная студэнцкая канфэрэнцыя: “Будаванне мастоў паміж нашымі разнастайнасцямі” прайшла ва Уроцлаве (Польшча)

Студэнты з усёй Еўропы сабраліся ў польскім Уроцлаве  з 31 сакавiка па 6 красавіка, каб даведацца пра найлепшыя спосабы зносін з культурна ці рэлігійна “іншымі” і ўзброіцца ведамі для ўдзелу ў міжкультурным дыялозе.

Гэты тыдзень быў поўны лекцыяў, семінараў, дыскусій, ролевых гульняў і культурнага абмену. Канферэнцыя была звязаная з тэмай Генеральнай Асамблеі Сусветнай Студэнцкай Хрысціянскай Федэрацыі (WSCF): “Нас шмат. Мы адзіныя. Пасланыя будаваць Божы мір”, што адбудзецца сёлета ў сталіцы Калумбіі — Багоце.

Канфэрэнцыя распачалася з уступнай малітвы, падрыхтаванай ўдзельнікамі з кожнай прысутнай рэлігійнай супольнасці (хрысціянства, іслам, юдаізм і сікхізм), якая суправаджалася разважаннем над тым, як канкрэтная рэлігійныя традыцыя, якую яны прадстаўляюць, можа ставіцца да “іншага”.

Дыскусія ў маленькай групе
Дыскусія ў маленькай групе
Тое што неабходна дзеля дасягнення кансэнсусу
Тое што неабходна дзеля дасягнення кансэнсусу

Знакавым момантам канфэрэнцыі была гутарка з рэлігійнымі адмыслоўцамі хрысціянства, юдаізму і ісламу. З боку юдаізму выступіў уроцлаўскі равін Ежы Кіхлер, які распавеў пра досвед міжрэлігійных зносін у пасляваеннай Польшчы. Прадстаўніком з боку хрысціянства была прафэсар экумінічнага багаслоўя з Сусветнай Рады Цэркваў, доктар Дагмар Хэллер. Яна паведала аб прынцыпах стаўлення да “іншага”, якія можна знайсці ў Святым Пісанні, аб місіянэрскім характары самаго хрысціянства, а таксама аб наяўнасці ў хрысціянскай традыцыі розных узроўняў датычна ўспрыняцця й стасункаў з “іншым”. З боку ісламу выступіла журналістка Рэмона Алі, якая з’яўляецца экспертам па пытаннях, звязаных з існаваннем ісламу ў Вялікабрытаніі.

Эксперты з трох рэлігійных вызнань
Эксперты з трох рэлігійных вызнанняў
Ідзе найцікавейшая размова
Ідзе найцікавейшая размова

Канфэрэнцыя таксама уключала экскурсійны дзень па святых месцах Уроцлава, пад час якога ўдзельнікі мелі магчымасць наведаць лютэранскую кірху, яўрэйскую сінагогу, праваслаўную царкву й каталіцкі касцёл – вернікі усіх гэтых абшчын прымаюць удзел у мясцовым міжрэлігійным праекце пад назвай “Раён ўзаемнай павагі”. Пад час экскурсіі была магчымасць пагутарыць з настаяцелямі рэлігійных суполак, а таксама актывістамі гэтага праекту.

У Праваслаўнай Царкве
У праваслаўнай царкве
Сьвятар распавядае пра славянскую Біблію
Святар распавядае пра славянскую Біблію
Лютэранскі пастар успамінае пра часы вайны
Лютэранскі пастар успамінае аб часах вайны
Равін распавядае пра яўрэйскую Тору
Равін распавядае пра яўрэйскую Тору
Равін дэманструе Тору
Равін дэманструе Тору
Міжрэлігійная фотасэсія ў вячэрнім Уроцлаве
Міжрэлігійная фотасэсія ў вячэрнім Уроцлаве

У выніку канфэрэнцыі удзельнікі пазнаёміліся не толькі з тым, чым з’яўляецца міжкультурны дыялог сам па сабе, але і з тым, што істотна неабходна дзеля яго ўзнікнення. Дасягнуць міжкультурнага дыялогу не магчыма адразу, ён ня можа быць выпадковым, але феномен яго рэальнага ўзнікнення ­- гэта вынік доўгага і складанага працэсу, які ўключае навыкі дыялогу: слухаць і гутарыць пра тое, — аб чым слухаць і гутарыць, мага быць, было бы й ня вельмі прыемна. У канчатковым выніку ўдзельнікі пагадзіліся, што міжкультурны дыялог з’яўляецца, па сутнасці, адзіным істотным спосабам на шляху стварэння сацыяльнага кансэнсусу й міру ў сучасным разнастайным грамадстве.

Апошні вечар канфэрэнцыі
Апошні вечар канфэрэнцыі

Канферэнцыя была зладжана Сусветнай студэнцкай хрысціянскаяй федэрацыяй (Еўрапейскі рэгіён) і Еўрапейскай міжрэлігійнай маладзёвай суполкай. Зьмест канфэрэнцыі быў падрыхтаваны міжрэлігійным камітэтам у склад якога ўвайшлі студэнты -валатцёры ад разнастайных суполак (у тым ліку і з боку нашага цэнтру “Экумена”).

Падрыхтоўчы камітэт атрымоўвае салодкія ўзнагароды
Падрыхтоўчы камітэт атрымоўвае салодкія ўзнагароды

Гэтае мерапрыемства была прафінансавана Еўрапейскім маладзевым фондам пры Радзе Еўропы.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *