Cекцыі “Святыя ў беларускай гісторыі і сучаснасці: асобы, месцы, тэксты, супольнасць” на Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі

congress Чацвёрты Міжнародны Кангрэс даследнікаў Беларусі пройдзе ў Каўнасе 3-5 кастрычніка 2014 г. Навукоўцы, даследнікі, багасловы, журналісты і іншыя зацікаўленыя асобы запрашаюцца да ўдзелу ў секцыі: “Святыя ў беларускай гісторыі і сучаснасці: асобы, месцы, тэксты, супольнасць”.

Народнае ўшанаванне і царкоўнае прызнанне святых — гэта дынамічны працэс, які з’яўляецца не толькі праявай рэлігійнай пабожнасці, аднак і выражэннем пэўнай ідэалогіі і ідэнтычнасці — лакальнай, нацыянальнай, рэгіянальнай і нават палітычнай. Святыя — гэта рэферэнтныя для супольнасці асобы, якія вызначаюць узор жыцця і дзейнасці ў супольнасці, яе каштоўнасці, ідэі, задаюць ацэнку гістарычным падзеям. Міждысцыплінарная секцыя засяродзіцца на метадалогіі агіяграфічных штудыяў; даследаваннях як уласна беларускіх святых — ужо кананізаваных і яшчэ не кананізаваных, так і вобразах святых, якія адыгрываюць ролю важных для беларускай культуры персанажаў, своеасаблівасцяў іх асваення; агіяграфічных тэкстаў як у форме жыційнай літаратуры, так і ў форме літаратуры летапіснай і мастацкай; сувязі шанавання тых ці іншых гістарычных ці міфалагічных персанажаў з пэўнымі ідэямі; канфесійных і рэгіянальных інтэрпрэтацыях асобаў і іх гістарычнай ролі, крыніцаў патэнцыйных канфліктаў; канфесійнай агіяграфічнай палітыцы; ролі святых у фармаванні і падтрыманні супольнасці і яе ідэнтычнасці.

Поўны спіс секцыяў і тэматычных блокаў на Чацвёртым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі.

Апошні тэрмін падачы заявак — 2 чэрвеня 2014 году.

Падаць заяўку можна тут.

2 thoughts on “Cекцыі “Святыя ў беларускай гісторыі і сучаснасці: асобы, месцы, тэксты, супольнасць” на Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі”

  1. Добрый день, уважаемые коллеги. вчера посылал Вам заявку на участие в Конгрессе 2-4 октября. не получил подтверждения на почту. мои коллеги его получили. что делать? спасибо

  2. Уважаемый Сергей,
    Напишите мне на емэйл ecumena@ecumena.by: свое имя и фамилию, тему доклада. Я проверю по базе.
    С уважением,
    Наталья Василевич

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *