19 снежня Цэнтр “Экумена” правёў Японскі дзень у межах праекту “Царква ў разнастайнасці”

日本ハリストス正教会 Дзень Японскай Царквы: “І спазнаць Цябе — Усход з вышыні: Царква Хрыстова ў Краіне Ўзыходзячага Сонца” адбыўся ў бібліятэцы прыходу св. Архангела Міхаіла (Сухарава, Мінск) 19 снежня — у дзень свц. Мікалая Цудатворцы. Сустрэчу арганізавалі Цэнтр “Экумена” пра падтрымцы прыходай св. Архангела Міхаіла і св. Мікалая Японскага. На сустрэчы былі разгледжаныя наступныя пытанні:

Як беларусы спрычыніліся да праваслаўнай місіі ў далёкай Японіі?
Хто такія самураі і чаму яны прымалі праваслаўе?
За чыю перамогу маліліся праваслаўныя японцы ў гады Руска-Японскай вайны?
Ці супярэчаць японскія адзінаборствы духу хрысціянскай веры?
Як сёння жывуць праваслаўныя японцы?
Ці ёсць у Японіі іншыя хрысціяне апроч праваслаўных?
Чаму ў Мінску адкрыўся новы прыход у гонар свц. Мікалая Японскага?

З дакладамі выступілі: “Прыход св. Мікалая Японскага ў Мінску” — свят. Павел Сярдзюк, настаяцель прыходу свяц. Мікалая Японскага; “Дзейнасць Іосіфа Гашкевіча ў Японіі” — свят. Аляксандар Шрамко, клірык прыходу св. Архангела Міхаіла; “Жыццё і дзейнасць свяц. Мікалая Японскага паводле ягоных дзённікаў” — Ганна Звездзіна; “Гісторыя хрысціянства ў Японіі” — Наталля Васілевіч; “Традыцыйныя рэлігіі Японіі” — Яўген Мацвееў. На мерапрыемстве быў паказаны фільм з серыі “Планета праваслаўя”, прысвечаны праваслаўю ў Японіі, удзельнікі мелі магчымасць пачаставацца традыцыйнымі японскімі стравамі, а таксама сплесці агульнае дрэва квітнеючай сакуры з пацерак.

Больш падрабязна пра мерапрыемства чытайце:

у блогу Паўла Звездзіна sternman: Николай Японский, синтоизм, буддизм, суши, вассаби…

на сайце праваслаўных навінаў sobor.by: В Минске поговорили о православной миссии в Японии

падкаст выступлення Ганны Звездінай пра дзённікі свяц. Мікалая Японскага — у ейным блогу az_kerze: Подкаст о дневниках свт. Николая Японского

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *