Міжрэлігійны семінар WSCF-E у Польшчы: “Будаванне мастоў паміж нашымі разнастайсьцямі”

Сусветная студэнцкая хрысціянская федэрацыя (Еўрапейскі рэгіён) ў супрацоўніцтве з арганізацыямі “Рэлігіі за Мір” і “Еўрапейская міжрэлігійная маладзёвая суполка” запрашаюць студэнтаў і моладзь да ўдзелу ў міжрэлігійным сэмінары, які адбудзецца з 31 сакавiка па 6 красавіка ў Вроцлаве (Польшча).

Здабывайма навыкі міжкультурнага дыялогу разам!

WSCF Final - JPG

У нашых ўсё больш і больш разнастайных грамадзтвах Еўрапейскага кантынэнту даводзіцца сустракацца і працаваць з людзьмі якія адрозьніваюцца сваім сьветапоглядам, рэлігіяй ці культурай — і ад сацыяльнага мэйнстрыму, і ад нас жа саміх. Гэткі досьвед робіцца сёньня досьведам амаль кожнага, сустрэцца з “іншым” даводзіцца сёньня ўсё часьцей, чым калі-кольвек раней. Банальна было б сьцьвярджаць,  што праблема мульцікультуралізму — гэта спецыфічна “заходняе” пытаньне на парадку дня. Наадварот, працэс сёньняшняй глябалізацыі становіцца ўсё больш відавочна непазбежным для кожнай часьціны сусьветнай чалавечай цывілізацыі. Яго, бадай, немагчыма спыніць, як ні павярнуць назад гісторыю, як ні знайсьці невядомага дагэтуль жыцьця на невядомай выспе. З другога боку, фэномэн “іншага” — гэта й старадаўняя сацыяльна-эканамічная праблема: абмежаваны ў правах гандляр-эмігрант ці ўплывовы індустыйны ці мэдыйны магнат – хто яны, і як канфрантуюцца з грамадзтвам, якое глябалізуецца? Якія навыкі, прыдатныя дзеля плённай камунікацыі з культурна, рэлігійна ці сацыяльна “іншым”  можна здабыць? На гэтыя і іншыя пытанні давядзецца пагутарыць удзельнікам семінару, які адбудзецца з 31 сакавiка па 6 красавіка ў Вроцлаве (Польшча).

ПРАЦОЎНАЯ МОВА
ангельская

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Каб атрымаць больш інфармацыі і падаць заяўку,  пераходзіце па спасылцы:

http://wscf-europe.org/news/call-for-applications-bridging-our-differences/

АПОШНІ ДЗЕНЬ ПАДАЧЫ
15 лютага – афіцыйны дэдлайн, АЛЕ заяўкі пададзеныя некалькі дзён пазьней таксама будуць разглядацца(!).

Flyer

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *