6-13 кастрычніка ў манастыры Сымбата адбыўся семінар і асамблея ССХФ(Е)

6-13 кастрычніка ў старажытным румынскім манастыры Сымбата дэ Сус, размешчаны ў Трансільваніі недалёка ад горада Сібіу, адбыўся семінар на тэму “Гендэр, грамадства, рэлігія — даследуем разнастайнасць у Еўропе, якая пашыраецца”, а таксама Рэгіянальная Асамблея Сусветнай Студэнцкай Хрысціянскай Федэрацыі (Еўрапейскі рэгіён), асацыяваным членам якой з’яўляецца Цэнтр “Экумена”, які на мерапрыемстве прадстаўляла Наталля Васілевіч, дырэктар Цэнтру.

У час семінара і Асамблеі студэнты-хрысціяне з усёй Еўропы пазнаёміліся з падыходамі розных хрысціянскіх канфесій, а таксама ісламу, да гендэру, полу, сэксуальнасці; а таксама вызначаныя прыярытэты дзейнасць арганізацыі на наступныя два гады, абраны новы рэгіянальны камітэт ССХФ(Е).

Больш падрабязна пра мерапрыемства чытайце на партале “Царква”: “Тэматычная каферэнцыя і Еўрапейская рэгіянальная Асамблея Сусветнай Студэнцкай Хрысціянскай Федэрацыі (Еўрапейскі рэгіён) адбылася ў Румыніі”.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *