Тэматычная канферэнцыя і Еўрапейская рэгіянальная Асамблея СCХФ(Е) адбылася ў Аўстрыі

У аўстрыйскім мястэчку Санкт-Гільген, недалёка ад Зальцбургу, Аўстрыя, 6-11 кастрычніка адбылася тэматычная канферэнцыя Сусветнай Студэнцкай Хрысціянскай Федэрацыі Еўропы — ССХФ(Е) на тэму: “Нябачнае рабства: гандаль людзьмі ў Еўропе”. Канферэнцыя была спалучана з Рэгіянальнай Асамблеяй ССХФ(Е) якая прайшла акурат пасля канферэнцыі: 11-12 кастрычніка ў тым жа мястэчку.

Сацыяльныя пытанні, выкліканыя сучаснымі працэсамі глабалізацыі, усё больш клапоцяць разнастайныя хрысціянскія арганізацыі па ўсiм свеце. У краінах Еўропы пэўная перавага канкрэтызуецца на праблемах гендера і сэксуальнасці, міграцыі й рынка працы, ідэнтычнасці асобы і яе свабоды. Праблема гандлю людзьмі з’яўляецца адным з найбуйнейшых і хуткарастучых відаў арганізаванага злачынства ў Еўропе. Тым не меньш, гэтая праблема застаецца як-бы “нябачнай” для еўрапейскіх грамадзян, яе непрыемна атрыкуляваць публічна, асабліва калі рабства звязана з сэксуальнай эксплуатацыяй эмігрантаў. Як сэксуальнасць можа прывесці да рабства? Як грамадства ставіцца да ахвяр гандлю людзьмі? Якое стаўленне павінна быць з боку хрысціян і што яны павінны сказаць наконт гэтай праблемы? Гэтыя пытанні сталі асноуным праблемным фокусам канферэнцыі ў якой ўзялі ўдзел студэнты разнастайных хрысціянскiх дэнамінацый і экуменічных маладзёвых рухаў са шматлікіх краінаў Еўропы. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі мелі магчымась паразважаць над праблемай рабства ў інтэр-канфесійных групах, а таксама ўдзельнічаць у тэматычных майстар класах. Апроч таго, ўдзельнікі мелі магчымасць пагутарыць з членамі мясцовых дабрачынных арганізацый па дапамозе ахвярам гандлю людзьмі. Дыскусія па пытаннях рабства й гандлю людзьмі відавочна паставіла больш пытанняў, чым дала канкрэтных адказаў. Тым не меньш, удзельнікі пагадзіліся аб стратэгіі правядзення кампаніі па павышэнню дасведчанасці па праблеме сярод мясцовых хрысціянскіх суполак і студэнцкіх рухаў.

Па завяршэнні канферэнцыі адбылася Рэгіянальная Асамблея ССХФ(Е). Дадзенае мерапрыемства звычайна праводзiцца з інтэрвалам у два гады. Падчас Асамблеі зацвярджаюцца асноўныя накірункі і канцэпцыі дзейнасці арганізацыі на адпаведны тэрмін у два гады. Значнай падзеяй з’явілася прапанова з боку рэгіянальнага камітэту ССХФ(Е) аб наданні права голасу асацыяваным студэнцкім хрысціянскім рухам. Прапанова была адзінагалосна падтрымана ўдзельнікамі Асамблеі і павінна ўступіць у поўную моц да наступнай асамблеі ў 2015. Нагадаем што адпаведна статуту ССХФ(Е) права голасу на Рэгіянальнай Асамблеі дагэтуль належала толькі афіліяваным членам ССХФ(Е). Больш таго, права голасу было надана прадстаўнікам асацыяваных студэнцкіх хрысціянскіх рухаў, якія прысутнічалі падчас Асамблеі; гэта прадстаўнікі рухаў Ірландыі, Польшчы, Грузіі і Беларусі, апошнюю прадстаўлялі дэлегаты цэнтру “Экумена” — Валерыя Саўлевіч і Іван Кукс. Падчас Асамблеі шляхам прамога галасавання быў абраны старшыня Еўрапейскага рэгіену, а таксама каардынатары тэматычных накірункаў ССХФЕ — багаслоўе, гендэр, салідарнасць, вышэйшая адукацыя і культура.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *