Семінар “Крокі на шляху да экалагічна адказнага грамадства” Экуменічнай моладзевай рады ў Еўропе ў Мінску

ДАТА
24 чэрвеня – 1 ліпеня

МЕСЦА
Мінск, Беларусь

ТЭМА : “Крокі на шляху да экалагічна адказнага грамадства”

Дадзены трэнінг з’яўляецца цэнтральнай падзеяй другога году кампаніі ЭМРЭ (EYCE) па спрыянні экалагічнай справядлівасці, якая была распачатая ў 2011 г. і мае працягнуцца 3 гады. У другі год важна паглядзець на тое, што адразу бачна, і што ставіць наступныя пытанні: як можна распазнаць звычкі, палітыку, прадукцыю, якія замінаюць экалагічнай справядлівасці? Якім чынам мы, як моладзь, уплываем на працэс прыняцца палітычных рашэнняў? Як мы можам адказваць і ўплываць на звышспажыванне, эксплуатацыю і апрацоўку зямлі і яе натуральных рэсурсаў, а таксама на надзвычайны эканамічны рост наогул? Якім чынам мы можам стаць больш свядомымі датычна прычынаў і наступнстваў такіх працэсаў, як беднасць, неўстолівая вытворчаць, бія-пірацтва і інш.? Як мы можам спрыяць салідарнасці і неабходнасці справядлівай працы, справядлівага гандлю, правам мігрантаў і ўзнаўляльным крыніцам энергіі?

УДЗЕЛЬНІКІ
Трэнінг разлічаны на маладых людзей (18-30 гадоў), якія актыўна ўдзельнічаюць у сваіх супольнасцях і належаць да сеткі ЭМРЕ (EYCE). Удзельнікі павінны быць адкрытымі для новых ідэй маладымі людзьмі, зацікаўленымі і маючымі пачатковыя веды па пытаннях, звязаных з экалагічнай справядлівасцю. Яны павінны мець патэнцыял для павышэння свядомасці па тэмах, якія закранаюцца трэнінгам, і забяспечваць дапамогу сваім арганізацыям/Цэрквам у закрананні пытанняў трэнінга. Чакаецца, што ўсяго ў трэнінгу возьме ўдзел 30 чалавек.

РЭГІСТРАЦЫЙНЫ ЎНЁСАК
50€ (еўра), што ўключае пражыванне, харчаванне і праграму.

ПРАЦОЎНАЯ МОВА
ангельская

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Каб атрымаць больш інфармацыі і падаць заяўку, звяртайцеся на адрас

АПОШНІ ДЗЕНЬ ПАДАЧЫ
15 красавіка

Больш падрабязную інфармацыю чытайце на сайце ЭМРЕ (EYCE)

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *