Семінар WSCF-E па этыцы і праве ў Славакіі “Вінаваты ці не вінаваты”?

Сусветная студэнцкая хрысціянская федэрацыя (Еўрапейскі рэгіён) запрашае студэнтаў і моладзь да ўдзелу ў семінары па этыцы і праве “Вінаваты ці невінаваты?”, які адбудзецца з 27 сакавіка па 2 красавіка ў Братыславе (Славакія).

Вінаваты ці не вінаваты?

Ты адчуваеш віну? Адкуль віна паходзіць? Ці заўсёды законнае значыць маральнае? Ці павінна тое, што амаральна, быць па-за законам? Табе ёсць да гэтага справа? Прымі ўдзел і даследуй разам з моладдзю з усёй Еўропы суб’ектыўнасць, маральнасць і філасофію права.

Сусветная студэнцкая хрысціянская федэрацыя — гэта міжхрысціянская (экуменічная) арганізацыя. Апроч тэматычнай часткі яе мерапрыемствы складаюцца з вывучэння Бібліі, а таксама супольных малітваў удзельнікаў. Усе мерапрыемствы праходзяць на ангельскай мове.

Запрашэнне да ўдзелу (анг., pdf)

Фінансавая інфармацыя (анг., pdf)

Заяўка (анг., .doc) ці WordPress

Пытанні і заяўкі дасылайце на адрас Падрыхтоўчага камітэту: events (a) wscf-europe.org. Апошні тэрмін падачы заявак — 15 лютага 2012 г.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *