“Годзе быць маўклівымі!” — трэнінг супраць гвалту ў сям’і разам з WSCF-E

З 25 па 30 жніўня ў Мінску на базе багаслоўскай семінарыі саюза ЕХБ (вул. Райніса, 6) адбыўся трэнінг, арганізаваны Цэнтрам “Экумена” і Сусветнай студэнцкай хрысціянскай федэрацыяй (Еўрапейскі рэгіён) у межах праграмы апошняй Lingua Franca. “Годзе быць маўклівымі!” — такую назву меў семінар, прысвечаны пераадоленню гвалту ў сям’і, ён стаў трэцім і заключным у межах кампаніі, якую праводзіла супраць гэтай грамадскай праблемы моладзевая экуменічная арганізацыя.

У семінары ўзялі ўдзел 20 гасцей з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Трэнінг адкрыў шведскі псіхолаг Яаанус Тэозэ, былы каардынатар WSCF-E па гендэрнай праблематыцы, ён правёў уступную сесію па вызначэнні гвалту ў сям’і, расказаўшы, што можа быць яе праявамі. Цягам наступнай сесіі яго суайчынніца — багаслоў Марта Густаўсан — звярнула ўвагу ўдзельнікаў на сувязь гвалту ў сям’і з целам, з асабістай прасторай, з мовай цела. Яна зрабіла гэта праз ролевую гульню пра межы асабістай прасторы і іх парушэнне.

Доктар Валі Бэтчэлар, актывістка з Малайзіі, правяла інтэрактыўну сесію на тэму “Перавызначэнне хатняга гвальу: сэксуальная экспулатацыя ў Царкве”. Яна засяродзіла ўвагу на праблеме сэксуальнага гвалту клірыкаў супраць жанчын, якія нярэдка становяцца ахвярамі ў супольнасцях, пакліканых быць месцам душэўнага камфорту. Апроч таго, Валі прэзентавала сваю працу разам з міжкультурным праектам “Вандроўка да надзеі” (“Journey Towards Hope”), які ставіць на мэту праз танец даць жанчыне больш упэўненасці. Як высветлілася, танец сапраўды дае чалавеку адчуць сябе свабодным — гэта паказаў выпадковы супольны танец удзельнікаў праекты ў час чакання электрычкі ў метро.

Доктар Агнэс Галайда, суддзя з Вугоршычы, заснавацельніца Вугорскай асацыяцыі жанчынаў-суддзяў, якая правяла шмат працы, каб забяспечыць ахвярам гвалту ў сям’і заканадаўчую абарону, правяла сесію на тэму “Гвалт у сям’і і прававая сістэма”, разгледзеўшы прававыя механізмы па абароне ахвяраў, а таксама тыя перашкоды, які не даюць справам гвалту ў сям’і дайсці да судоў і быць перапыненымі да таго, як яны выл’юцца ў сур’ёзныя цялесныя пашкоджанні і нават забойствы.

Была праведзеная таксама панэльная дыскусія, у якой узялі ўдзел Матлаб Азгар (Азербайджан), Ніно Кіквадзэ (Грузія), Мадаліна Мілан (Румынія) і Яаанус Тэозэ (Швецыя), распавёўшы пра тое, як у іх краінах успрымаюцца гендэрныя пытанні, сямейныя ролі, як разумеецца гвалт у сям’і і як ахвяраў абараняе дзяржава.

Перад гасцямі таксама выступалі маладыя актывісты-хрысціяне з Беларусі, якія расказвалі пра свае акцыі і мерапрыемствы.

Адным з важных момантаў семінара быў біблійны разбор на тэму “Хрыстос і чатыры жанчыны ў Евангеллях” (Мк 5:21-43, Ян 7:53-8:11, Лк 7:26-50, Ян 4:1-42) на тэму ацалення, асуджэння, праслаўлення і забабонаў і веры. Разам удзельнікі таксама глядзелі французскі фільм “Чакаляд” і амерыканскі “Паўночная краіна“, а таксама паслухалі беларускую традыцыйную музыку ў выкананні капэлы з “Жар-птушкі”.

Справаздача з сайта WSCF-E (pdf, па-ангельску)

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *