Category Archives: Анонсы

Анонсы

International Congress of Belarusian Studies and Centre Ecumena invite to participate in the thematic section “The Church and Violence: Victims, Aggressors, Witnesses”

congressOrganising Committee of the International Congress of Belarusian Studies announces a call for individual applications for the 8th Congress, which will take place on 27-29 September 2019 in Vilnius, Lithuania.

Traditional section on theology and history of church will take place in the framework of the Congress. In 2019 it will be dedicated to the following topic: “The Church and Violence: Victims, Aggressors, Witnesses”.

There are four panels in the framework of the section:

a. Violence as an issue: theological approaches, community, canon law and liturgy

b. The Church: victims: experience of resistance, persecutions and inter-confessional confrontation

c. The Church: aggressors — deconstruction of oppressive concepts, norms and practices, religious dissidents and religious fundamentalism

d. The Church: witnesses — which side in conflicts, which positions in public debates?

You can participate in the Congress as a speaker (in this case you need to submit an abstract of your paper 2-4 thousand characterslong) or a guest without a paper. You can also apply for presentation of academic and cultural projects, publications, exhibitions etc. Journalists and media representatives are encouraged to participate in the event.

Please follow the link to choose a registration form.

Application deadline is 25 May 2019.

The congress is the most representative annual academic and expert event of Belarus. It gathers all main intellectual centres, which study Belarusian politics, society and culture. Besides, the congress presents a fine opportunity to develop new viable research and civil projects, exchange opinions and ideas, establish informal contacts with experts and academics from Belarus and other countries.

Mission of the Congress is to develop a community of scholars, analysts and experts, and to promote a deeper understanding of Belarus in academic and civil communities of the country, region and world.

Кангрэс даследчыкаў Беларусі і Цэнтр “Экумена” запрашаюць да ўдзелу ў секцыі “Царква і гвалт: ахвяры, агрэсары, сведкі”

congressАргкамітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў VIII Кангрэсе, які адбудзецца 27-29 верасня 2019 года ў г. Вільня (Літва).

У межах Кангрэсу пройдзе традыцыйная секцыя, прысвечаная тэалогіі і гісторыі Царквы. У 2019 годзе для секцыі абраная наступная тэма “Царква і гвалт: ахвяры, агрэсары, сведкі”. Каардынатар секцыі — тэолаг Наталля Васілевіч.

У межах секцыі прадугледжаны 4 панэлі:

a. Гвалт як праблема: багаслоўскія ідэі, супольнасць, каноны, літургія

b. Царква: ахвяры: досвед супраціву, ганенняў і міжканфесійнага супрацьстаяння

c. Царква: агрэсары — дэканструкцыя рэпрэсіўных канцэптаў, нормаў і практыкаў, рэлігійныя дысідэнты і рэлігійны фундаменталізм

d. Царква: сведкі — на чыім баку ў канфліктах, на якіх пазіцыях у публічных дыскусіях?

Міждысцыплінарная секцыя мае разгледзіць праблему гвалту ў багаслоўскім, кананічным, літургічным, сацыялагічным, палітычным, антрапалагічным і гістарычным кантэкстах. Любоў, ісціна, свабода, хараство, дабро — гэта ключавыя багаслоўскія і этычныя катэгорыі хрысціянства. Аднак на працягу свайго гістарычнага шляху і ў сучаснасці царква і рэлігія становіцца прасторай гвалту і прыгнёту — культурнага, палітычнага, сімвалічнага, рэпрэсіўным інстытутам, прадукуе дыскурс гвалту і агрэсіі, салідарызуецца з агрэсарамі, ігнаруе гвалт ці апраўдвае яго. У сучасным свеце асаблівую актуальнасць набывае праблема рэлігійнага фундаменталізму, падмуркам якога выступаюць рэлігійныя ідэі і практыкі. У той жа час, царква ў цэлым ці нейкія рэлігійныя групы і асобныя дзеячы могуць станавіцца ахвярамі пераследу і гвалту, пакутнікамі, вызнаўцамі, дысідэнтамі. У межах міждысцыплінарнай секцыі будзе разглядацца шырокае кола пытанняў, звязаных з гвалтам: багаслоўскае асэнсаванне самой праблемы гвалту — у яе рэлігійным, сацыяльнымі, палітычным, культурным і асабістым вымярэнні; роля цэркваў у сучасных грамадскіх дыскусіях па пытаннях абортаў, смяротнага пакарання, хатняга гвалту, рэлігійнага фундаменталізму, дыскрымінацыі, свабоды рэлігіі і правоў чалавека ў цэлым, асэнсаванне рэпрэсій; дэканструкцыя маніпулятыўных, рэпрэсіўных, дыскрымінацыйных практыкаў, якія існуюць у рэлігійных супольнасцях і ў сучасным грамадстве; нормы, кантроль і легітымны гвалт, досвед і наратывы ахвяраў, агрэсараў, сведак гвалту, магчымасці спынення прыгнёту, прымірэння, захаванне памяці; ахвярапрынашэнне ў літургічным, багаслоўскім, палітычным кантэксце; сэксуальнасць і гвалт. 

Прыняць удзел у Кангрэсе можна ў якасці выступоўцы (для гэтага трэба прадставіць тэзісы памерам 2-4 тыс. знакаў) ці госця без даклада.  Можна таксама падаць заяўку на арганізацыю прэзентацыі навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў, выставаў і г.д. Арганізацыйны камітэт вітае ўдзел у Кангрэсе журналістаў і прадстаўнікоў СМІ.

Падаць заяўку можна тут. Даклады прымаюцца на беларускай, рускай, украінскай, польскай і ангельскай мовах.

Тэрмін падачы заявак — 25 мая 2019 года.

Па выніках секцыі у 2020 годзе мяркуецца выданне зборніка дакладаў у адмысловым тэматычным нумары навуковым рэцэнзаваным часопісе “Збожжа”.

Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай беларускай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй, у працы якога прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі  і культуры Беларусі. Акрамя гэтага, правядзенне Кангрэса ‘яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену думкамі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і другіх краін.  

Місія Кангрэса – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных асяродках краіны, рэгіёну і свету.

Першыя шэсць кангрэсаў прайшлі ў г. Коўна (Літва), у 2017 году месцам правядзення Кангрэсу была абраная Варшава (Польшча), а ў 2019 годзе — сталіцы Літоўскай Рэспублікі г.Вільня. Пачынаючы з 2011 года Цэнтр “Экумена” ўдзельнічае ў арганізацыі багаслоўскай тэматычнай панэлі кангрэсу.

Цэнтр “Экумена” запрашае аўтараў да ўдзелу ў багаслоўскім часопісе “Збожжа”

Цэнтр “Экумена” запрашае аўтараў да ўдзелу ў публікацыі ў беларускім часопісе міждысціплінарных і міжканфесійных даследаванняў хрысціянства “Збожжа” (Zbožža). Першы нумар будзе прысвечаны тэме Ecclesia semper reformanda est: Царква, рэформы і Рэфармацыя. Да друку прымаюцца даследніцкія артыкулы, а таксама эсэ.

Першы нумар часопіса працягне развагі тэматычнай секцыі VII Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі, які прайшоў 15-17 верасня 2017 года ў Варшаве. У 2017 годзе адзначалася 500-годдзе Рэфармацыі, якая не толькі стала пачаткам утварэння новых хрысціянскіх канфесій з асаблівым багаслоўем, сацыяльна-палітычнай пазіцыяй і ладам жыцця, але таксама істотна паўплывала і на Рымскую, і на Усходнія цэрквы. Дыялог, супрацьстаянне і ўзаемны ўплыў розных канфесій у Беларусі сфармавалі асаблівы канфесійны профіль, як у гістарычнай перспектыве, так і ў сучаснасці. Нумар будзе прысвечаны развагам аб ролі Рэфармацыі для Беларусі і беларускага хрысціянства, аб асаблівасцях беларускага пратэстантызму, ягонай грамадскай і палітычнай ролі, актуальным стане і перспектывах развіцця. Апроч таго, яшчэ дзве нагоды: 100-годдзе з пачатку Сабору Рускай Царквы 1917-1918 года, які стаў прыкладам інтэнсіўнай рэфлексіі аб рэформах, неабходных у рускім і сусветным праваслаўі, а таксама 55-годдзе з адкрыцця Другога Ватыканскага Сабору, які адкрыў новую эпоху ў жыцці Каталіцкай Царквы, — гэта нагода паразважаць аб Рэфармацыі ў больш шырокім міжканфесійным кантэксце. Якія рэформы неабходныя сёння ў багаслоўі, літургіі, сацыяльнай пазіцыі цэркваў, іх адміністратыўнай структуры, самаразуменні, а таксама ў ладзе, мове, дыскурсе, мадэлях узамеадносінаў з грамадствам, у этыцы і эстэтыцы? На якой падставе і якім чынам праводзіць гэтыя рэформы? Хто з’яўляецца суб’ектам рэформ? Якія крытэры ацэнкі эфектыўнасці рэформ? Што з’яўляецца асноўнымі першакодамі на шляху рэформ? Якая можа быць роля акадэміі, грамадзянскай супольнасці і экуменічнага супрацоўніцтва ў гэтым працэсе? Ці патрэбна рэформам свая ідэалогія? Ці можам мы наогул казаць у хрысціянскім кантэксце пра рэформы як пра нешта пазітыўнае? Якія пераўтварэнні адбываліся ў царкве цягам ейнага развіцця, як яны абгрунтоўваліся і асэнсоўваліся?

Пра часопіс

Часопіс быў заснаваны ЦэнтрамЭкумена ў супрацоўніцтве з Сеткай беларускаіх багасловаў і царкоўных дзеячаў у замежжы і Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS). Ідэя часопіса ўзнікала падчас правядзення Першай працоўнай сустрэчы беларускіх тэолагаў і царкоўных служыцеляў у замежжы, якая прайшла з 2 па 4 чэрвеня 2017 года ў Цюбінгене, Германія. Канцэпцыя першага нумару была распрацаваная падчас правядзення багаслоўскай тэматычнай секцыі VII Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі, якая адбылася з 15 па 17 верасня 2017 года ў Варшаве, Польшча. Часопіс мае з’яднаць тых, хто займаецца даследаваннямі хрысціянства, багаслоўскай думкі і царквы ў Беларусі, а таксама тых багасловаў, якія маюць беларускае паходжанне, але жывуць і працуюць у замежжы.

У выдавецкую раду часопіса, якую ўзначаліла дырэктар Цэнтра “Экумена” Наталля Васілевіч, увайшлі акадэмічныя валанцёры Цэнтра “Экумена” Наталля Гарковіч, Раіса Зянюк і святар Аляксандр Шрамко, а таксама Пётр Рудкоўскі, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS). Навуковая рада часопіса аб’ядноўвае вядомых навукоўцаў і багасловаў, які звязаны з Беларуссю — паходжаннем ці тэматыкай даследаванняў. Сярод іх: Пётр Буценеў, Алег Брэскі, іераманах Іаан (Булыка), Яўгенія Даніловіч, Аляксандр Дуброўскі, Раіса Зянюк, Надзея Кіцэнка, Алена Лянкевіч, Пётр Рудкоўскі, святар Міхаіл Самкоў, Вольга Сытая. Выпускаючы рэдактар першага нумару — навуковая супрацоўніца Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Раіса Зянюк.

Дэдлайн падачы матэрыялаў: 28 лютага 2018 года.

Артыкулы дасылаюцца на наступны адрас: zbozza.by@gmail.com У тэме ліста пазначайце: Zbozza Reformation

Афармленне рукапісу, часопіс “Збожжа”

Да друку прымаюцца артыкулы і матэрыялы па тэме нумару памерам ад 1500 да 6000 словаў (ад 10000 да 40000 знакаў з прабеламі) на беларускай, рускай, ангельскай, польскай, нямецкай, фанцузскай мовай.

Кожны артыкул апроч тэкста павінен мець назву; звесткі пра аўтара; анатацыю (да 200 словаў); ключавыя словы — на беларускай, англійскай і арыгінальнай мове артыкула; бібліяграфію з пералічэннем усіх згаданых у артыкуле крыніц. Бібліяграфія размяшчаецца ў канцы артыкула пад загалоўкам “Бібліяграфія / References” са спісам, які ў алфавітным парадку ўтрымлівае спасылкі на крыніцы. Калі артыкул публікуецца на мове з лацінскай графікай, то спіс крыніц сартыруецца паводле лацінскага алфавіту, а кірылічныя крыніцы, ці крыніцы ў іншай графіцы транслітэруюцца па-лацінску (у дужках даюцца арыгінальныя назвы). Калі артыкул публікуецца на мове з кірылічнай графікай, то спачатку ідуць спасылкі на крыніцы ў кірылічнай графіцы, размешчаны ў парадку беларускага/рускага алфавіту, і праз інтэрвал – крыніцы на мовах з лацінскай графікай і транслітэраваныя некірылічныя і нелацінскія крыніцы (у дужках даюцца арыгінальныя назвы) – у парадку лацінскага алфавіту.

Загаловак выраўніваецца па цэнтры, пасля друкуецца імя і прозвішча аўтара, навуковая ступень, пазначэнне акадэмічнага статуса, мясцовасць і іншая важная інфармацыя. Памер 2–3 сказы. Далей друкуюцца ключавыя словы, анатацыя, тэкст артыкула і бібліграфія, якія выраўнівацца па абодвух баках.

Арыткул падаецца ў наступных шрыфтах Times New Roman, Georgia ці Palatino. Інтэрвал – адзінкавы. Кожны абзац пачынаецца з чырвонага радка. Памер асноўнага тэкста – 12, памер зносак і вялікіх цытат — 11.

Спасылкі і цытаты

Усе спасылкі і цытаты павінны афармляцца старонкавымі зноскамі (унізе старонкі), мець скразны характар нумарацыі. Фразы, якія цытуюцца павінны быць вылучаны курсівам і ўзяты ў двухкоссі. Цытаты памерам больш за тры радкі афармляюцца вынясеннем іх у асобны параграф з водступам і больш дробным шрыфтам. Спасылкі афармляюцца оксфардскім стылем: http://oxfordjournals.org/our_journals/ojlr/for_authors/

Аўтарскае права

Падаючы артыкул на публікацыю ў часопіс, аўтар прымае на сябе адказназнасць за любыя парушэнні, звязаныя з аўтарскім правам пры публікацыі такога артыкула. Пасля публікацыі артыкула аўтар атрымлівае копію свайго артыкула ў фармаце pdf і можа размяшчаць яго ў інтэрнэце менавіта ў такім выглядзе, са спасылкай на часопіс “Збожжа”. Пры перапублікацыі арыгінальнага артыкула, яго частак як на той мове, на якой ён быў апублікаваны ў часопісе “Збожжа”, так і ў перакладзе, павінна быць пазначана, што часопіс “Збожжа” з’яўляецца месцам першай публікацыі.

Рэцэнзаванне артыкулаў

Усе артыкулы праходзяць двойчы сляпое (ананімнае) рэцэнзаванне. Рэцэнзентамі могуць быць як сябры навуковай рады, так і знешнія эксперты.

Міжнародны кангрэс даследнікаў Беларусі і Цэнтр “Экумена” запрашаюць да ўдзелу ў секцыі “Ecclesia semper reformanda est: Царква, рэформы і Рэфармацыя”

congressАргкамітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў VII Кангрэсе, які адбудзецца 15-17 верасня 2017 года ў г. Варшава (Польшча).

У межах Кангрэсу пройдзе традыцыйная секцыя, прысвечаная тэалогіі і гісторыі Царквы. У 2017 годзе для секцыі была абраная тэма “Ecclesia semper reformanda est: Царква, рэформы і Рэфармацыя”. Каардынатар секцыі — тэолаг Наталля Васілевіч.

У 2017 годзе адзначаецца 500-годдзе Рэфармацыі, якая не толькі стала пачаткам утварэння новых хрысціянскіх канфесій з асаблівым багаслоўем, сацыяльна-палітычнай пазіцыяй і ладам жыцця, але таксама істотна паўплывала і на Рымскую, і на Усходнія цэрквы. Дыялог, супрацьстаянне і ўзаемны ўплыў розных канфесій у Беларусі сфармавалі асаблівы канфесійны профіль, як у гістарычнай перспектыве, так і ў сучаснасці. Міжканфесійная і міждысцыплінарная секцыя засяроддзіцца на развагах аб ролі Рэфармацыі для Беларусі і беларускага хрысціянства, аб асаблівасцях беларускага пратэстантызму, ягонай грамадскай і палітычнай ролі, актуальным стане і перспектывах развіцця. Апроч таго, яшчэ дзве нагоды: 100-годдзе з пачатку Сабору Рускай Царквы 1917-1918 года, які і стаў прыкладам інтэнсіўнай рэфлексіі аб рэформах, неабходных у русскім і сусветным праваслаўі, а таксама 55-годдзе з адкрыцця Другога Ватыканскага Сабору, які адкрыў новую эпоху ў жыцці Каталіцкай Царквы, — гэта нагода паразважаць аб Рэфармацыі ў больш шырокім міжканфесійным кантэксце. Якія рэформы неабходныя сёння ў багаслоўі, літургіі, сацыяльнай і пазіцыі цэркваў, іх адміністратыўнай структуры, іх самаразуменні? На якой падставе і якім чынам праводзіць гэтыя рэформы? Якая можа быць роля акадэміі, грамадзянскай супольнасці і экуменічнага супрацоўніц у гэтым працэсе? Ці можам мы наогул казаць у хрысціянскім кантэксце пра рэформы як пра нешта пазітыўнае?

 

Прыняць удзел у Кангрэса можна ў якасці выступоўцы (для гэтага трэба прадставіць тэзісы памерам 2-4 тыс. знакаў) ці госця без даклада.  Можна таксама падаць заяўку на арганізацыю прэзентацыі навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў, выставаў і г.д. Арганізацыйны камітэт вітае ўдзел у Кангрэсе журналістаў і прадстаўнікоў СМІ.

Падаць заяўку можна тут. Даклады прымаюцца на беларускай, рускай, украінскай, польскай і ангельскай мовах.

Дэдлайн падачы заявак — 10 мая 2017 года.

Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай беларускай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй, у працы якога прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі  і культуры Беларусі. Акрамя гэтага, правядзенне Кангрэса ‘яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену думкамі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і другіх краін.  

Місія Кангрэса – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных асяродках краіны, рэгіёну і свету.

Першыя шэсць кангрэсаў прайшлі ў г. Коўна (Літва), з 2017 году месцам правядзення Кангрэсу абраная Варшава (Польшча). Пачынаючы з 2011 года Цэнтр “Экумена” ўдзельнічае ў арганізацыі багаслоўскай тэматычнай панэлі кангрэсу. 

 

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ БЕЛАРУСКАГА ПЕРАКЛАДУ КНІГІ “ЯК НАВУЧЫЦЦА МАЛІТВЕ” МІТРАПАЛІТА АНТОНІЯ СУРАЖСКАГА

vokladka_granatУ нядзелю 12 лютага а 10-30 у Свята-Міхайлаўскім прыходзе па адрасе: Мінск, вул. Янкоўскага, 2 (Сухарава) адбудзецца прэзентацыя кнігі “Як навучыцца малітве” Мітрапаліта Антонія Суражскага ў перакладзе на беларускую мову. Прэзентацыя адбудзецца пасля заканчэння Боскай літургіі на беларускай мове. Пачатак літургіі а 9-00 у царкве ў гонар св. Ксеніі Пецярбугскай.
Чытаць далей

International Congress of Belarusian Studies and Centre Ecumena invite to participate in the thematic panel “Church Councils: context, authority, polemics, reception”

congressOrganising Committee of the International Congress of Belarusian Studies announces a call for individual applications for the 6th Congress, which will take place on 6-9 October 2016 in Kaunas, Lithuania.

Traditional panel on theology and history of church will take place in the framework of the Congress. In 2016 it will be dedicated to the following topic: “Church Councils: context, authority, polemics, reception”. Coordinators of the panel: Natallia Vasilevich, Dzmitry Shyla.

Description of the panel:

June 2016 is marked by the convention of the Holy and Great Synod of the Orthodox Church, which shall gather representative of all local Orthodox Churches all around the globe to discuss issues of inter-ecclesiastic life as well as the role of the Church in the contemporary world. This historic event has been preparing for almost a century, and Belarusian hierarchs and theologians also took part in pre-conciliar process (for example, Bishop Aliaksei of Hrodna (Hramadzki), archpriest Vital Baravoi, Metropolitans of Minsk Nikodim and Filaret). Another Synod to be in focus in 2016 is so called Lviv Synod of 1946, which has abolished Ukrainian Greek-Catholic Church unifying it with the Russian Orthodox Church. These two important dates were selected as focus-points to reflect on the role of synods and synodality or conciliarity in the Church’s life. In particularly, the interdisciplinary and inter-confessional section of the Congress will deal with the following issues: history of synods, their agenda, ideas and documents; geopolitical, socio-political, ecumenical and inter-Orthodox context of the synods; reception of the synods and their decision for the Church in general and Belarusian Churches in particular.

You can participate in the Congress as a speaker (in this case you need to submit an abstract of your paper 2-4 thousand characters long) or a guest without a paper. You can also apply for presentation of academic and cultural projects, publications, exhibitions etc. Journalists and media representatives are encouraged to participate in the event.

Please follow the link to choose a registration form.

Application deadline is 20 May 2016.

The congress is the most representative annual academic and expert event of Belarus. It gathers all main intellectual centres, which study Belarusian politics, society and culture. Besides, the congress presents a fine opportunity to develop new viable research and civil projects, exchange opinions and ideas, establish informal contacts with experts and academics from Belarus and other countries.

Mission of the Congress is to develop a community of scholars, analysts and experts, and to promote a deeper understanding of Belarus in academic and civil communities of the country, region and world.

Information in Belarusian language.

Міжнародны Кангрэс даследнікаў Беларусі і Цэнтр “Экумена” запрашаюць да ўдзелу ў секцыі “Царкоўныя Саборы: кантэкст, аўтарытэт, палеміка, рэцэпцыя”

congressАргкамітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў VI Кангрэсе, які адбудзецца 6-9 кастрычніка 2016 года ў г. Коўна (Літва).

У межах Кангрэсу пройдзе традыцыйная секцыя, прысвечаная тэалогіі і гісторыі Царквы. У 2016 годзе для секцыі была абраная тэма “Царкоўныя Саборы: кантэкст, аўтарытэт, палеміка, рэцэпцыя”. Каардынатарамі секцыі выступаюць Наталля Васілевіч і Дзмітры Шыла.

Апісанне тэматычных блокаў секцыі:

У чэрвені 2016 года пройдзе Святы і Вялікі Сабор Праваслаўнай Царквы, які мае сабраць прадстаўнікоў усіх праваслаўных цэркваў свету для абмеракавання пытанняў унутрыцаркоўнага жыцця і ролі царквы ў сучасным грамадстве. Працэс падрыхтоўкі да гэтай эпахальнай для жыцця праваслаўнай царквы падзеі расцягнуўся на цэлае стагоддзе. У перадсаборным працэсе ў свой час прымалі ўдзел і беларускія праваслаўныя іерархі і багасловы (напрыклад, Гарадзенскі епіскап Аляксей Грамадскі, прот. Віталь Баравой, Мітрапаліты Мінскія і Беларускія Нікадзім і Філарэт). Таксама ў 2016 годзе спаўняецца 70 гадоў з правядзення так званага Львоўскага сабору — на якім была ліквідаваная Украінская Грэка-Каталіцкая Царква, прымусова далучаная да Рускай Праваслаўнай Царквы. Гэтыя дзве даты — нагода паразважаць пра ролю сабораў і саборнасці ў жыцці цэркваў. На міждысцыплінарнай і міжканфесійнай секцыі прапануецца разгледзіць наступныя пытанні: гісторыя падрыхтоўкі сабораў, іх тэмаў і дакументаў; геапалітычны, сацыяльна-палітычны, экуменічны і міжправаслаўны кантэкст сабораў, актуальнасць сабораў і яго рашэнняў для Царквы ў цэлым і Беларускіх Цэркваў ў прыватнасці. 

Прыняць удзел у Кангрэса можна ў якасці выступоўцы (для гэтага трэба прадставіць тэзісы памерам 2-4 тыс. знакаў) ці госця без даклада.  Можна таксама падаць заяўку на арганізацыю прэзентацыі навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў, выставаў і г.д. Арганізацыйны камітэт вітае ўдзел у Кангрэсе журналістаў і прадстаўнікоў СМІ.

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн падачы заявак — 20 мая 2016 года.

Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай беларускай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй, у працы якога прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі  і культуры Беларусі. Акрамя гэтага, правядзенне Кангрэса ‘яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену думкамі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і другіх краін.  

Місія Кангрэса – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных асяродках краіны, рэгіёну і свету. 

Інфармацыя пра секцыю на ангельскай мове.